Свет1010

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ

Генерал-лейтэнанта Уладзіміра Аляксеева падсцераглі каля ліфта ў доме на паўночным захадзе Масквы. 

Замах адбыўся ў жылым доме на Валакаламскай шашы, паведамляюць расійскія СМІ. Нападнік падпільнаваў генерала, стоячы на сходах, і калі той выйшаў у хол ліфта, стрэліў у яго тройчы. Стралка шукаюць.

Уладзіміра Аляксеева шпіталізавалі. Паведамляецца, што яго стан цяжкі.

Аляксееў нарадзіўся ў Вінніцкай вобласці Украіны, скончыў Разанскую вайсковую вучэльню. У 2011 годзе быў прызначаны начальнікам штаба — першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення Мінабароны, вядомага пад старой абрэвіятурай ГРУ. Падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі камандаваў там расійскімі сіламі.

ГРУ — арганізатар забойстваў і дыверсій ва ўсім свеце.

Каментары10

  • Праходзіў побач
    06.02.2026
    Спадзяюся, што дастрэлілі да канца
  • Спадар
    06.02.2026
    Кабзон па ім тааак сумуе...
  • Кринж
    06.02.2026
    Відаць дэбютная аперацыя новага кіраўніка ГУР, які нядаўна ўзначаліў ваенную выведку замест Буданава . Жадаю поспехаў і плённай працы на ніве абароны Украіны ў тыле мордара.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію69

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць