Пазнаўшы зайца па губе, Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю, Як Беларусь вы на сябе, На край літвінаў нацягнулі.
Вы разлучылі дух з крывёю І, абрусеўшы пад Масквою, Пад назвай, дадзенай Масквой, Ня сталі нават маскалямі, А толькі назваю адной — І тая назва стала вамі.
Вы — беларусы? Хто такія? Ёсьць Польшча, Жмудзь, Літва, Расія — Як вы ўшчыміліся сярод? Адкуль зьявіліся? З балот? З чаго зьляпіліся? З туманаў?.. Такіх падмен, Такіх падманаў Ня ведаў ні адзін народ
...Літва! Ад сьлёз у горле горка, Як назву вымаўлю тваю: Літва! Па ўсёй зямлі стаю Я на сьвятых тваіх пагорках. Дзеля чаго ўва мне ты будзіш Надзею голасам крыві? Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш? Калі жывая, дык жыві!
...Скажу адно — што ў той раз мусіў Сказаць, але забыўся ў скрусе, Бо ўжо сівая галава... Няма ніякай Белай Русі, А ёсьць Вялікая Літва!
Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
Як Беларусь вы на сябе,
На край літвінаў нацягнулі.
Вы разлучылі дух з крывёю
І, абрусеўшы пад Масквою,
Пад назвай, дадзенай Масквой,
Ня сталі нават маскалямі,
А толькі назваю адной —
І тая назва стала вамі.
Вы — беларусы? Хто такія?
Ёсьць Польшча,
Жмудзь,
Літва,
Расія —
Як вы ўшчыміліся сярод?
Адкуль зьявіліся? З балот?
З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
Такіх падмен,
Такіх падманаў
Ня ведаў ні адзін народ
...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
Як назву вымаўлю тваю:
Літва! Па ўсёй зямлі стаю
Я на сьвятых тваіх пагорках.
Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
Надзею голасам крыві?
Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
Калі жывая, дык жыві!
...Скажу адно —
што ў той раз мусіў
Сказаць, але забыўся ў скрусе,
Бо ўжо сівая галава...
Няма ніякай Белай Русі,
А ёсьць Вялікая Літва!