Грамадства2525

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»

Аб'яднаны пераходны кабінет прыняў пастанову №25 «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху», у якой прапануюць прызначыць пенсію і ільготы ўдзельнікам гэтага руху і іх сваякам у выпадку смерці змагароў.

«Рэйкавыя партызаны» са Светлагорска: Дзяніс Дзікун (справа), Алег Малчанаў, Дзмітрый Равіч. Фота: t.me/viasna96

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка заявіў, што такой пастановай «Кабінет паказвае, як любая здаровая дзяржава павінна паводзіць сябе ў дачыненні да тых, хто за яе змагаецца. Ад сябе хачу дадаць яшчэ адну важную рэч. Тысячы беларусаў і беларусак прайшлі альбо незаконна знаходзяцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі. З’яўляюцца палітвязнямі. Гэта праваабарончы статус. Пастанова Кабінета, як протадзяржаўнага інстытуту, у сваю чаргу фактычна надае гэтым людзям дадатковы статус, адпаведны іх важнай гістарычнай і грамадска-палітычнай ролі ў жыцці Рэспублікі Беларусь. І бярэ на сябе абавязак не толькі зафіксаваць яе на будучыню, але ўжо сёння, зараз змагацца за свабоду кожнага і кожнай з іх даступнымі нам сродкамі, у тым ліку праз міжнародны і санкцыйны ціск».

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК Вадзім Кабанчук зазначае, што рух супраціву быў розны і эвалюцыянаваў.

«Былі такія групы як «рэйкавыя партызаны», групы Аліневіча, «Чорныя салаўі». Мы звяртаем увагу на ўсе групы патрыётаў, незалежна ад інструментаў барацьбы, выкарыстаных імі. Мы падкрэсліваем, што цэнім той унёсак людзей і іх ахвярнасць. Гісторыя і час усё раставяць на свае месцы. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты ўвойдуць у падручнікі па гісторыі Беларусі як героі», — кажа Вадзім Кабанчук.

Па словах прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай, дакумент задае аснову для далейшай працы, у яго межах будуць выпрацоўвацца канкрэтныя і рэалістычныя механізмы сацыяльнай дапамогі, рэабілітацыі і гарантый. Пастанова ўлічвае і сем’і загінулых. «Гэта пытанне справядлівасці і чалавечай салідарнасці, без якіх немагчыма будаваць новую Беларусь», — дадала яна.

Каментары25

  • Казімір
    10.02.2026
    Усё слушна i нiякiм сынам юрыдычна не суперэчыць нават лукашэнкаўскім законам, якія пры адсутнасці альтэрнатыў дазваляюць здейсняць учынкі, якія могуць быць кваліфікаваныя як злачынствы дзеля прадухілення больш цяжкіх злачынстваў. А цяжкіх злачынстваў лукашысцкі рэжым нарабіў шмат: сістэмная цэнзура, скасаванне выбарчых правоў і шматлікіх свабод грамадзян, гвалтоўны захоп улады, узурпацыя і скасаванне парламентарызму і судовай сістэмы, палітычныя забойствы, сістэмныя палітычныя рэпрэсіі і катаванні, сістэмны захоп закладнікаў і гандаль імі, дэпартацыі і самае яскравае - развязанне захопніцкай агрэсіўнай вайны.
  • Даўно пара
    10.02.2026
    Вось, напрыклад, я пагугліў Ціханоўскую і чытаю "праект Канстытуцыі" на яе сайце. Цытую:

    "Артыкул 7. Дзяржаўная мова
    Пытанне аб дзяржаўнай мове (мовах) будзе пастаўлена асобна на Нацыянальным рэферэндуме. "

    Цудоўна. Пытанняў няма. Давай дасвіданья.
  • Мата Хари
    10.02.2026
    Вот как придёте к власти, тогда и принимайте решения за мои налоги. А в принципе я против.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць