Свет33

У Пхеньяне адкрылі вуліцу ў гонар паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Курскай вобласці

Цырымонію адкрыцця асабіста правёў Кім Чэн Ын.

У сталіцы КНДР завяршылі будаўніцтва вуліцы Сэбель («Новая зорка») у гонар салдат, якія загінулі ў баях у Курскай вобласці. Цырымонію адкрыцця правёў асабіста Кім Чэн Ын, паведамляе інфармагенцтва КНДР.

На новай вуліцы ўзвялі «манументальныя архітэктурныя збудаванні», дзе будуць жыць сем'і загінулых вайскоўцаў. Пабудовы павінны «захаваць подзвігі герояў, якія аддалі жыцці для несмяротнага гонару і вечнага працвітання Радзімы».

Кіраўнік КНДР назваў вуліцу Сэбель «сімвалам гераічнай эпохі» і прадметам гонару ўсёй краіны. На цырымоніі ён перадаў ордары на кватэры членам сем'яў загінулых, пасля чаго адбыўся канцэрт.

У лістападзе 2024 года КНДР адправіла дзесяць тысяч вайскоўцаў у Расію. Страты паўночнакарэйскіх войскаў склалі больш за пяць тысяч чалавек, траціна з якіх — забітыя. У лістападзе 2025 года стала вядома аб адпраўцы яшчэ пяці тысяч ваенных.

Каментары3

  • Nezumi
    16.02.2026
    Што ваявы дзяржавы Чосон рабілі на тэрыторыі незалежнай дзяржавы больш за 7тыс. кіламетраў ад сваёй краіны?
  • Аналiтык
    16.02.2026
    Пабудовы павінны «захаваць подзвігі герояў, якія аддалі жыцці для несмяротнага гонару і вечнага працвітання Радзімы».
    Ваюя ў iншай краiне за тысячы кiламетраў , каб дапамагчы трэцяй яе захапiць.
  • Адказік
    16.02.2026
    Nezumi, тое ж самае, што і "воіны-інтернаціоналісты" з Беларусі ў афганскіх гарах. У якасці прыгонных удзельнічалі ў маскоўскай агрэсіі.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць