Здарэнні

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Арыштавана 13 чалавек.

Польскія праваахоўнікі арыштавалі 13 чалавек, якія займаліся тэлефонным махлярствам і адмываннем грошай. Сярод іх грамадзяне Польшчы, Украіны і Беларусі, піша Most.

Як паведамляе Ніжнесілезская мытна-падатковая служба, група, у якую ўваходзілі затрыманыя, стварыла фэйкавы кол-цэнтр і выманьвала грошы, карыстаючыся распаўсюджанай схемай. Члены групы тэлефанавалі розным людзям, прадстаўляліся супрацоўнікамі банкаў і казалі кліентам пра пагрозу ўзлому іх рахункаў. Махляры прапаноўвалі неадкладна перавесці грошы нібыта на тэхнічны рахунак, каб іх засцерагчы. Насамрэч рахункі кантралявалі самі зламыснікі.

Для легалізацыі атрыманых грошай абвінавачаныя выкарыстоўвалі рахункі, зарэгістраваныя на падстаўных асоб, а таксама на фірмы, якія пад выглядам гаспадарчай дзейнасці займаліся адмываннем грошай. Далей грошы пераводзілі на замежныя рахункі альбо мянялі на крыптавалюту. Група карысталася сеткай крыптаабменнікаў.

Аператыўнікі канфіскавалі 2,6 млн злотых (615 тысяч еўра), атрыманых падчас злачыннай дзейнасці.

Падазраваныя знаходзіліся ў розных рэгіёнах Польшчы. Затрыманні прайшлі ў Ніжнесілезскім, Вялікапольскім, Мазавецкім, Малапольскім, Сілезскім і Паморскім ваяводствах. Праваахоўнікі не выключаюць, што будуць арыштаваныя і іншыя фігуранты справы.

Дзесяць абвінавачаных змясцілі пад арышт. За ўдзел у арганізаванай злачыннай групе і шматлікія факты махлярства і вымагальніцтва грошай ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік2

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць