Грамадства

З Мінска запусцяць новыя аўтобусныя рэйсы ў Польшчу і Германію

З канца сакавіка з Мінска запускаюцца два новыя аўтобусныя маршруты — у Польшчу і Германію. Перавозчык Intercars пачне выконваць рэйсы ў рамках новых напрамкаў, якія ахопліваюць некалькі буйных гарадоў, піша «Анлайнер».

Рэйсы па маршруце Мінск — Кельцы (Польшча) пачнуць курсаваць з 26 сакавіка. Адпраўленне — двойчы на тыдзень, чацвяргамі і суботамі, а 21:00 з аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску.

Па дарозе аўтобус будзе рабіць прыпынкі ў Любліне і Радаме, а прыбыццё ў Кельцы запланавана на раніцу наступнага дня.

Зваротны рэйс таксама адпраўляецца а 21:00 з Кельцаў і прыбывае ў Мінск днём наступнага дня.

Кошт білета залежыць ад пункта прызначэння: 

  • Мінск — Кельцы — 130 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 65 рублёў (зніжка 50%), моладзі да 26 гадоў і пенсіянерам — 117 рублёў (зніжка 10%);
  • Мінск — Люблін — 120 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 60 рублёў (зніжка 50%), моладзі да 26 гадоў і пенсіянерам — 108 рублёў (зніжка 10%);
  • Мінск — Радам — 120 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 60 рублёў (зніжка 50%), моладзі да 26 гадоў і пенсіянерам — 108 рублёў (зніжка 10%).

Рэйсы маршрутам Мінск — Мюнхен (Германія) стартуюць з 27 сакавіка і будуць выконвацца па пятніцах. Адпраўленне з Мінска — 14:40.

Маршрут праходзіць праз шэраг гарадоў Польшчы і Нямеччыны, у тым ліку Берлін, Дрэздэн, Нюрнберг, Франкфурт-на-Майне і Штутгарт. Прыбыццё ў Мюнхен запланавана раніцай наступнага дня.

Зваротны рэйс адпраўляецца па нядзелях з Мюнхена а 16:30 і прыбывае ў Мінск у панядзелак.

Кошт білета да Мюнхена складае 350 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 175 рублёў (зніжка 50%), моладзі да 26 гадоў і пенсіянерам — 315 рублёў (зніжка 10%).

Перавозчык адзначае, што тарыфы могуць змяняцца ў залежнасці ад попыту і запаўняльнасці аўтобуса.

Білеты ўжо даступныя ў продажы.

Перавозкі будуць рабіцца на сучасных аўтобусах з кандыцыянерам, Wi-Fi і USB-раз’ёмамі, прадугледжаны санітарныя прыпынкі, дазволены правоз багажу і свойскіх жывёл вагой да 10 кг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць