Грамадства

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

На мінулым тыдні стала вядома, што сталічная маршрутка №1183 («Аўтазаводская» — «Ждановічы») павялічыць кошт праезду адразу на 43%: з трох рублёў 50 капеек да 5 рублёў. 

Пасля гэтага перавозчыкам зацікавіліся падатковая служба і Транспартная інспекцыя. І вось вынік: праезд у маршрутцы будзе каштаваць чатыры рублі, пішуць «Мінск-Навіны».

Адпаведныя органы вывучылі, ці абгрунтавана павялічылася цана праезду. Бо цэны на маршрутнае таксі ў горадзе рэгулююцца, а рэнтабельнасць перавозак не павінна перавышаць 15%.

— У рамках правядзення маніторынгу павелічэння тарыфу на праезд у маршрутцы 1183 выяўлены неабгрунтаваныя павелічэнні па артыкулах выдаткаў. З 4 сакавіка кошт маршруткі зніжаны з 5 да 4 рублёў. Па выніках пяці месяцаў гэтага года дадаткова будуць прааналізаваны артыкулы выдаткаў па прадстаўленай плановай калькуляцыі, — расказала намеснік старшыні камітэта эканомікі Мігарвыканкама Вольга Лявошка.

Яна звярнула ўвагу на тое, чаму пасажыры абавязаны аплаціць паездку і мець пры сабе чэк, які пацвярджае факт разліку за праезд.

У Мінску працуюць больш за 60 прыватных перавозчыкаў, якія абслугоўваюць паўсотні маршрутаў. Калі кіроўцы акажуцца несумленнымі і будуць браць наяўныя ад людзей, але не будуць выдаваць чэкі, такая сітуацыя можа прывесці да таго, што маршрут для перавозчыка стане стратным, а гэта можа скончыцца павышэннем кошту праезду. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць