Свет99

У Казахстане праходзіць рэферэндум па папраўках, якія на 80% мяняюць Канстытуцыю. Што там?

У Казахстане праходзіць рэферэндум па новай Канстытуцыі краіны. У новай рэдакцыі Асноўнага закона значна пашыраюцца паўнамоцтвы прэзідэнта, двухпалатны парламент замяняецца аднапалатным, а таксама замацоўваецца канцэпцыя шлюбу як «саюза паміж мужчынам і жанчынай».

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў галасуе на выбарчым участку падчас рэферэндуму аб новай Канстытуцыі, 15 сакавіка 2026 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана / AP

У новым праекце Канстытуцыя Казахстана змянілася больш чым на 80% — папраўкі закранаюць 77 артыкулаў. Прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў сцвярджаў, што змены накіраваныя на тое, каб краіна перайшла ад «суперпрэзідэнцкай» формы кіравання да прэзідэнцкай рэспублікі з «аўтарытэтным, уплывовым парламентам».

Аднак па сутнасці гэтыя папраўкі ўзмацняюць менавіта прэзідэнцкую ўладу.

Паводле праекта, парламент стане аднапалатным і будзе перайменаваны ў Курултай, а паўнамоцтвы дэпутатаў значна скароцяцца.

У прыватнасці, парламент пазбаўляецца права здымаць недатыкальнасць з генеральнага пракурора, старшыні Вярхоўнага суда і ўпаўнаважанага па правах чалавека. Акрамя таго, у новай рэдакцыі не прапісана, што дэпутаты зацвярджаюць рэспубліканскі бюджэт і ўносяць у яго змены.

У праекце таксама змяняецца фармулёўка аб статусе рускай мовы: замест слоў «на роўных» з казахскай прапануецца фармулёўка «нароўні». Дзяржаўнай мовай пры гэтым застаецца казахская.

Рэферэндум адбудзецца, калі ў галасаванні прыме ўдзел больш за палову грамадзян, якія маюць права голасу. Паводле даных на 1 студзеня 2026 года, у Казахстане зарэгістравана 12 416 759 выбаршчыкаў, гэта значыць на ўчасткі павінны прыйсці як мінімум 6,2 мільёна чалавек. Калі Канстытуцыя будзе прынятая, яна можа ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2026 года, а цяперашні парламент будзе распушчаны.

«Абарона традыцыйных каштоўнасцей»

У новай рэдакцыі Канстытуцыі замацоўваецца паняцце шлюбу як «добраахвотнага саюза мужчыны і жанчыны, які падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі». Улады краіны сцвярджаюць, што падобныя нормы ўзмацняюць абарону правоў жанчын.

Гэтая папраўка ў Канстытуцыю была прапанаваная на фоне прыняцця законапраекта аб забароне прапаганды ЛГБТ у СМІ і інтэрнэце, які быў падпісаны прэзідэнтам у снежні 2025 года, нягледзячы на пратэсты праваабаронцаў.

«Маральнасць грамадства» ў Канстытуцыі

Праваабаронцы і юрысты крытыкавалі змены ў артыкул 20 Канстытуцыі, у якім замацавана права на свабоду слова. Больш за 800 журналістаў падпісалі зварот да ўлад з просьбай не мяняць гэты артыкул.

Новая рэдакцыя змяшчае наступную фармулёўку:

«Свабода слова і свабода распаўсюджвання [інфармацыі] не павінны замахвацца на гонар і годнасць іншых асоб, здароўе грамадзян і маральнасць грамадства, парушаць грамадскі парадак».

Кіраўніца юрыдычнай службы «Media Qoldau» Гульміра Біржанава адзначыла, што такія катэгорыі, як «маральнасць грамадства», не з’яўляюцца юрыдычнымі і могуць выкарыстоўвацца для падаўлення крытыкі.

«Замежныя агенты»

Папраўкі таксама наўпрост закранаюць некамерцыйныя арганізацыі, якія атрымліваюць замежнае фінансаванне.

Праваабаронца Яўген Жоўціс адзначыў, што патрабаванне аб «публічнасці» такіх арганізацый ужо рэгулюецца Падатковым кодэксам, і незразумела, навошта гэта прапісваць у Канстытуцыі.

Праціўнікі паправак

З канца студзеня ў Казахстане прайшла хваля затрыманняў праціўнікаў паправак. Былі аштрафаваныя і арыштаваныя актывісты і эканамісты за крытыку рэформы і заклікі да байкоту.

У сацыяльных сетках з-за боязі пераследу з’явіліся эзопавы фразы: казахстанцы пішуць, што яны «супраць новай кансістэнцыі смятаны» або не падтрымліваюць «новую канструкцыю сцяны».

Каментары9

  • Сымон
    15.03.2026
    Па сутнасці Такаеў нічым ня лепей за Назарбаева. Пад час свайго намінальнага прэзідэнцтва пры Назарбаеве ён старанна выконваў ролю сервільнага служкі пры елбасы, і менавіта ён прапанаваў пераіменаваць сталіцу краіны ў Нурсултан. Адначасова ён чакаў моманту, калі будзе можна здрадзіць гаспадару і заняць ягонае месца. Тый момант прыйшоў напрыканцы 2021, калі кантралюемы сваяком Назарбаева манапаліст рэзка узняў кошты на звадкаваны газ, што справакавала фатальны для ўлады Назарбаева сацыяльны выбух. Законатворчыя крокі Такаева сведчаць аб тым, што ён ірвецца да пабудаваная таталітарнага Казахстану, у якім замест помнікаў елбасе будуць стаяць помнікі Такаеву, а найбагацейшым у Казахстане замест клана Назарбаева стане клан Такаева. Ён не вызваліў палітзняволеных, якіх пасадзіў яшчэ Назарбаев. Рукі Такаева запэцканыя крывёю пратэстоўцаў ў студзені 2022, а гонар - хлуснёй пра нейкае вонкавае ўмяшальніцтва у тый час, на падставе якога ён выклікаў на дапамогу пуцінскіх і лукашысцкіх жандараў.
  • %
    15.03.2026
    А хіба былі сумневы яшчэ тады калі рэзалісь у Алма Аты, што гэтым і скончыцца?
  • W
    15.03.2026
    А пра вялікую ачЭЧЭственную вайну не ўзгадваецца?
    Як жа канстытуцыя на шляху да манкуртызацыі і маскоўскага ўлусу дзе не прапісана пра вялікую ачЭЧЭстверную вайну?

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць