Каханне і сэкс4949

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

«Ведзьма па-за сістэмай», — паведамляе пра сябе нявеста Рамана Пратасевіча ў сацсетках. Яшчэ ў снежні яна пісала, што змірылася, што не выйдзе замуж — а цяпер рыхтуецца да вяселля.

Фота тут і далей: сацсеткі

Раман Пратасевіч, які нядаўна стаў вядучым СТБ, трэці раз жэніцца.

На інстаграм дзяўчыны, якой ён зрабіў прапанову рукі і сэрца, звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».

29‑гадовую нявесту Рамана завуць Настасся Лабазанава, яна працуе медработнікам. Некалькі тыдняў таму дзяўчына звольнілася з дзяржаўнай паліклінікі — і прысвяціла гэтаму допіс у Threads, у якім назвала сябе шчаслівым чалавекам.

Раней Настасся працавала ў прыватным медыцынскім цэнтры «Мерсі» (здымкі адтуль ёсць у сакавіку 2025 года, а ў снежні 2024‑га дзяўчына адзначала з імі карпаратыў). Гэта клініка звязаная са знаёмымі сям'і Лукашэнкі.

Акрамя медыцыны, дзяўчына займаецца варажбой і запісвае для тыктоку відэа пра матрыцу лёсу.

Імаверна, адносіны ў пары развіваліся імкліва — бо ў сацсетках Настассі можна знайсці гісторыі, як яна яшчэ за тры месяцы да прапановы Рамана хадзіла на спатканні.

А летась у снежні яна пісала ў Threads: «Дзяўчаты, хто змірыўся з тым, што замуж мы ўжо не выйдзем? Стаўце лайкі», — і сабрала ажно 3200 лайкаў.

Дарэчы, прапанову Пратасевіч зрабіў у Дзень усіх закаханых у сталічным бары «Сапрана». Бацькі дзяўчыны, здаецца, такім выбарам дачкі задаволеныя. Яе маці напісала ў каментарыях: «Дачушка мая любімая, так прыемна бачыць цябе шчаслівай і каханай! Мы з татам вельмі рады за вас! Ну што, рыхтуемся да вяселля?».

«Адной жыць мне падабалася больш», — шчыра прызнаецца Настасся.

Нагадаем: для Рамана Пратасевіча гэта будзе ўжо трэці паход у ЗАГС. Да гэтага ён двойчы жаніўся з Маргарытай Грыцкевіч. Тая скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і некаторы час працавала правізаркай-рэцэптаркай у мінскай аптэцы. А яшчэ рабіла расклады на картах таро, як і цяперашняя абранніца.

Каментары49

  • таролаг - гэта карма!))
    27.03.2026
    я задоволены, што ён ўляпаўся ў чарговага тарога))
  • Фіксацыя
    27.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • WorldofPain
    27.03.2026
    Протасевича жизнь ничему не учит. Если таро, феминизм, познания себя и OnlyFools, то она идёт в папку для ' только для развлекательных целей'. Парень так по кольцам олимпийцем станет в этой пятилетке.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць