Грамадства55

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?

У Дзісне жыве 1339 чалавек. Але ж горад!

Паром у Дзісне — самым маленькім горадзе Беларусі

У Беларусі няма строгіх патрабаванняў да таго, колькі чалавек павінна жыць у населеным пункце, каб ён атрымаў статус горада. Ёсць мізэрныя гарады, а ёсць і вёскі на 20 тысяч чалавек. Змена статусу здараецца рэдка і не адбываецца аўтаматычна нават калі насельніцтва вымірае.

«Наша Ніва» склала топ самых маленькіх беларускіх гарадоў — налічылася 12 гарадоў, у кожным з якіх колькасць насельніцтва не дацягвае нават да 7000 чалавек.

@grodnonovosti44 Какой город самый маленький Беларуси? #беларусьновости #беларусь #Дисна #Сенно #Мядель ♬ Trail to the Enchanted Forest - Ernesto P. Neto

Менш за ўсё людзей жыве ў Дзісне, што ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці — усяго 1339 чалавек па стане на пачатак 2026 года.

У пачатку мінулага стагоддзя тут жыло больш за 9000 чалавек, але сітуацыя моцна змянілася да нашых дзён.

Званне самага маленькага горада Беларусі для Дзісны — турыстычны брэнд.

Чытайце таксама: 8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі

На другім месцы Косава (1770 чалавек) у Івацэвіцкім раёне. Горад перадусім вядомы палацам Пуслоўскіх і музеем Касцюшкі, якія знаходзяцца побач.

Косаўскі палац. Фота: інстаграм @_kossovo_city_

На трэцім месцы Тураў (2726 жыхароў) у Жыткавіцкім раёне — таксама папулярны турыстычны пункт.

Крыху больш насельніцтва ў Васілевічах, нафтавым цэнтры Беларусі, які знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне — 3089 чалавек.

Далей з немалым адрывам па ўзрастанні ідуць Высокае (4940) у Камянецкім раёне і Давыд-Гарадок (5634) у Столінскім раёне.

А пасля яго спрэс райцэнтры — Свіслач (5709), Верхнядзвінск (6679), Іўе (6784) і Мядзел (6822), Сянно (6874) і Круглае (6911).

Крыж на кляштары кармелітаў у Мядзелі

Каментары5

  • ды
    28.03.2026
    Найперш не галасі! , канкрэтна па адсодках насельніцтва, якое занятае не ў сельскай гаспадарцы. Напрыклад Альшаны, што па суседстве з Давыд-Гарадком, па насельніцтву большыя напэўна ў разы тры, але яны не горад (яны аграгорад 😁)
  • ЯНКА
    28.03.2026
    .
    • У ..ОПЕ! •

    🤽 Здаўна з прыкрасьцю бачу, як гэты сайтык імкнецца забруджваць мову то ўкраінскімі, то яшчэ ліхвед якімі цалкам чужнымі нам словамі. Дык вось «у топе» ў нас мусіць пазначаць толькі таго ці тое, што патанае. Значыць, згодна зь першым здымкам, Дзісна быццам у топе. А астатнія гарадкі, калі ня пэцкаць мову розным слоўным сьмецьцем, у ніякай топе-попе быццам не знаходзяцца!
    .
  • Згубілі
    28.03.2026
    Так а Высокае? Самы заходні горад Беларусі? Менш за 5000 чалавек

    Рэд. Наша памылка. Так, 4940 чалавек

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць