Каментары да артыкула

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?

  • Казка
    28.03.2026
    З такім жа поспехам можна і ў казіно. Рызыка і непрадказальнасць аднолькавая. Хай гуляюць, вынік і там і там аднолькава нулявы, нават калі часова і штосьці выйграеш-заробіш. Нават ахвяры махляроў і тое захоўваюць грошы ў падаўляючай большасці наяўнымі ў валюце, нават да іх дайшло. Да гэтага не. Нічога, ўсе памятаюць курс з 3000 да 8600 за дзень, ён відаць не.
  • Van der Graaf
    29.03.2026
    Казка,
    «Анлайнер» жа. Раз на тыдзень "Сям’я зь пяці чалавек жыве на адзін заробак у 400 рублёу і яшчэ ашчаджае".
  • 12
    29.03.2026
    Адсутнасць магчымасці беларусам інвеставаць ў вялікія mutual funds (кошт 0.2%, даход заляжыць ад эканомікі але каля 4%) і аблігацый краін накшалт ЗША гэта вельмі сумна, грошы павольна крадуць беларускія банкі і інфляцыя
  • Янка
    29.03.2026
    Любая дыктатура ў рэшце рэшт абрабоўвае падобных стратэгаў, бо ў carry trade вы спрабуеце гуляць супраць махляра, які сам вызначае правілы гульні і раптоўна для ўсіх іх змяняе. Часам не да заканоў - таксама з гэтай жа оперы. У СССР напрыклад здейсняліся грашовыя рэформы, і заўсёды яны былі канфіскацыйнымі - 1929, 1947, 1961, 1990. Таму што грашовая масса неэфектыўнай эканоміцы СССР заўсёды перабольшвала таварную прапанову. Зараз усё робіцца крыху па іншаму - праз незваротныя крэдыты сістэмна стратнаму дзяржсэктару (па сутнасці яны ёсць субсідыямі), якія выдаюцца пад дзяржгарантыі. Праз некаторы час яны ператвараюцца ў піраміду дзяржаўнага доўга, якая пакуль не абрынулася выключна праз расейскае фінансаванне. Незалежных рэйтынгаў беларускіх банкаў няма, таксічныя актывы на іхных балансах адміністрацыйна загадана лічыць высокаякаснымі, а пасля 2020 большасць фінансава-эканамічных паказчыкаў засакрэчаная, а тый афіцыйнай інфармацыі, што трапляе ў публічную прастору - давяраць вельмі дзіўна.
    Таму сядзенне ў беларускіх актывах усё больш нагадвае "інвестыцыі" ў фінансавыя піраміды пачатку 90х гадоў - "МММ", "РДС", "Хопёр-Інвест", "Тыбет" і г.д. Інсайдэры тады паспелі выцягнуць свае грошы, але большасць інвестараў засталася з прыгожымі паперкамі альбо з ашчаджальнымі кніжкамі з нулявым коштам.
  • it's
    29.03.2026
    Прамы спонсар рэжыму.
  • Якая яшчэ "ранняя пенсія"?
    29.03.2026
    Некаторыя збіраюць грошы, каб потым пайсці на раннюю пенсію, мець пасіўны даход і не працаваць. У вас ёсць такі план?/

    Якая яшчэ "ранняя пенсія"? Ніхто не дасць пенсію да дасягнення пенсійнага ўзросту. Можна выйсці толькі ў "тунеядцы" (і плаціць за гэта павышаную камуналку).
  • Dfg
    29.03.2026
    Беларускі Уорэн Бафет
  • ХВ
    29.03.2026
    Ещё лет через десять он окончательно деградирует в Гобсека.
  • TUTBY
    29.03.2026
    МАБЫЦЬ ГЭТА ТОЙ ВАЛОДЗЯ З ФОРУМА НА TUT.BY, З КАТОРАГА ЎСЕ ЗЬДЗЕКАВАЛІСЯ ЗА ЯГО СПРОБУ ПЕРАВАГУ АДДАВАЦЬ ДЭПАЗІТАМ І ПАДТРЫМЛІВАЦЬ РЭЖЫМ ТАКІМ ЧЫНАМ.Я

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць