Грамадства66

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа

6 чэрвеня Макс Корж выступае ў Стамбуле, і беларусы ўжо раскупляюць авіяквіткі туды. Хочаце далучыцца? Рыхтуйце тысячы рублёў.

Макс Корж

Канцэрт адбудзецца 6 чэрвеня, і калі вы хочаце апынуцца ў Стамбуле проста ў дзень падзеі, «Белавія» прапануе прамы рэйс з прылётам у Турцыю ў 12:35. Вось толькі адна праблема — квіток на рэйс каштуе ажно 2186 рублёў, і тых квіткоў засталося, паводле сайта «Белавіі», толькі дзевяць штук.

Столькі каштуюць квіткі ў Стамбул у дні перад канцэртам Каржа. Скрыншот з сайта «Белавіі»
А тут можна пабачыць цэны на квіткі ў Стамбул у звычайныя дні. Скрыншот з сайта «Белавія»

Такая ж цана на прамы рэйс у Стамбул, калі ляцець 4 чэрвеня, але там засталося ўсяго два квіткі. Можна крышку сэканоміць, калі вылецець 5 чэрвеня — там квіток будзе каштаваць 1779 рублёў, у продажы яшчэ ёсць тры квіткі. 

Столькі ж каштуюць квіткі з Мінска ў Стамбул, калі ляцець 1 ці 2 чэрвеня — праўда, на рэйс 1 чэрвеня яшчэ ёсць дзевяць квіткоў. Танней за ўсё на тым тыдні будзе ляцець 3 чэрвеня: калі ўхопіце адзін з тых шасці квіткоў, давядзецца сплаціць 1474 рублі.

Для параўнання, квіток на такі ж рэйс 31 мая каштуе 1271 рубель, а на рэйс 27 мая — увогуле 864 рублі.

Хочаце знайсці варыянт з перасадкай? Рыхтуйцеся да нязручных стыковак і вялікіх выдаткаў. Напрыклад, 4 чэрвеня позна ўвечары можна вылецець у Стамбул праз Баку, але 3,5 гадзін ноччу вы правядзеце ў бакінскім аэрапорце, чакаючы самалёта на Стамбул. І вядома, гэта ўсё будзе не танна — рыхтуйце каля 1200 рублёў за квіткі ў той бок.

Але гэта яшчэ палова бяды, бо трэба ж дабрацца са Стамбула дахаты. Калі вы пажадаеце вылятаць у Мінск 7 чэрвеня, «Белавія» прапануе рэйс у зручны час — 15:15. А квіток на такі рэйс каштуе 2252 рублі.

Вырашыце застацца ў Стамбуле яшчэ на дзень? Кошт на квіток у Мінск 8 чэрвеня каштуе ўжо 3031 рубель! І, вядома, нават такіх квіткоў засталося няшмат.

Цэны на квіткі са Стамбула ў Мінск у пачатку чэрвеня. Скрыншот: сайт «Белавіі»
І цэны на той жа кірунак у маі і ў чэрвені — параўнайце. Скрыншот: сайт «Белавіі»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Indrid Cold
    31.03.2026
    Купіў квіток - падтрымаў рускі мір.
    Пацаны, тармазіце двіж...
  • Пан Януш
    31.03.2026
    Не понимаю творчество коржа ...но ...причем он до русского мира тоже не понимаю
  • Жора
    31.03.2026
    Родзіна мая, тожа-Беларусія!

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак12

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні8

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак12

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць