Грамадства2828

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube

Прапаганда, абураная блакаваннем каналаў Белты, АНТ, СТБ, пайшла спытаць у гарадзенцаў, ці не варта ў адказ закрыць YouTube у краіне. Калі меркаваць па адказах тых, каго паказалі ў відэа, людзі лічаць, што гэта не зробіць асаблівых праблем — «Я праблемы ўвогуле не бачу». 

Калі меркаваць па апытанцы, беларусы не так ужо часта выкарыстоўваюць YouTube для прагляду відэа. А ў выпадку блакавання сэрвісу спакойна пяройдуць на які-небудзь альтэрнатыўны айчынны відэахостынг.

Посмотреть в Threads

— Шчыра, я выкарыстоўваю шмат іншых платформаў, акрамя замежных. Па большай частцы — гэта айчынныя платформы, — кажа хлопец.

— То бок, калі ютуб заблакуюць у Беларусі, вы б змаглі перайсці на іншую праграму?

— Так, ёсць мноства іншых праграм, — адказвае суразмоўца.

Ютубам ён амаль не карыстаецца. Што за айчынныя платформы замянілі яму ютуб, хлопец не тлумачыць.

Сталая жанчына гаворыць, што слухае на ютубе перад сном апавяданні.

— Калі прыбяруць YouTube, напэўна, апавяданняў не будзе? — выказвае яна шкадаванне.

— А змаглі б у іншую праграму перайсці, калі яе створаць — вось чыста беларускую? — фантазіруе карэспандэнтка.

— Калі будзе такая самая, змагу, вядома, — адказвае жанчына.

Другая жанчына таксама карыстаецеся ютубам, «але не часта».

— Гляджу хакей, у мяне дзіця гуляе, — кажа яна.

— Не думаеце, што беларусам варта ўвогуле адмовіцца ад платформы YouTube, калі яны блакуюць асноўныя беларускія СМІ?

— Я не так часта карыстаюся, таму, у прынцыпе… Ну чаму і не?

— То бок вы ў гэтым праблемы не бачыце?

— Я праблемы ўвогуле не бачу, — адказвае жанчына.

Маладая дзяўчына таксама не супраць, каб заблакаваць ютуб.

— У цэлым я не супраць, стаўлюся да гэтага станоўча, бо трэба прасоўваць беларускія платформы, — кажа яна пра нейкі беларускі ютуб.

А вось апошні хлопец засумняваўся.

— Ці не думаеце вы, што беларусам увогуле варта адмовіцца ад YouTube, калі яны блакуюць нашы афіцыйныя СМІ? — пытае карэспандэнтка.

— Ну… складанае пытанне.

— Вы часта ютуб глядзіце?

— Даволі часта, але хутчэй слухаю музыку ў ім. Калі яго заблакуюць, то, хутчэй за ўсё, ужо перайду на іншыя платформы, — адказвае хлопец.

У каментарах у трэдс — абурэнне.

«Жэсць. Доўга шукалі гэтых людзей?»

«Якія гэта «ацечаственныя» платформы па большай частцы гэты выпадковы жыхар Гродна выкарыстоўвае? І адкуль ён ведае, што заблакавалі каналы, пра існаванне якіх ён даведаўся толькі што?»

«Які сэнс блакаваць платформу, на якой велізарная колькасць карыснага відэаматэрыялу? Там і навучанне, і інструкцыі, і ёсць блогі сапраўды цікавых людзей. Перш чым блакаваць, варта падумаць, чым вы заменіце гэта людзям. За гэтыя каналы на гэтай платформе наогул пох**, іх там ніхто не глядзеў. ЦА не там, яна ў замбіраваных скрынях».

«Якія айчынныя платформы, ну сур'ёзна, самім не смешна?»

«Крынджовы відос з акцёрамі».

«І рэспандэнтам спачуваю, і тым, хто здымаў, бо ад крынджу, напэўна, паміралі ўсе».

«Не вярзіце лухту. Ніводзін разумны чалавек не хоча блакіроўкі ютуб».

«Там кантэнт рабіўся дзесяцігоддзямі. Ужо ёсць на прыкладзе братэрская Расія, дзе «паспяхова» замянілі на айчыннае. Хочаш замяніць дэталь у машыне, разабраць ноўтбук, пыласос ці зрабіць дома электраправодку самому — калі ласка на ютуб. Гэта як закрыць заўтра ўсе бібліятэкі ў краіне».

«Можна падумаць, што апытанне ідзе недзе ў Расіі. Што тут яшчэ можна дадаць…»

«Дык пакажыце астатніх 90% апытаных».

«Апытанне пад дулам пісталета».

«Вы кончаныя, зрабіце хоць апытанні сумленнымі, а не падтасаванымі, усім зразумела, што ніхто не здыме рэальную карціну, хопіць забараняць усё запар, задралі вы ўжо. Прыклад з Расіі браць не варта, дрэнна скончыцца. Дайце людзям спакойнае жыццё. Блакуючы — робіце горш толькі сабе і грамадзянам, самі ж ныеце, што дэмаграфія адмоўная, але пры гэтым адны забароны. Нах*р каму трэба тут нараджаць вам, каб прабатрачыць усё жыццё за заслонай. Людзі свет убачыць хочуць, а не радавацца забароне чарговай».

«Пазорышча».

«Выдатная статыстыка. Адзін чалавек не карыстаецца — заблакуюць для ўсёй краіны. ТРК Гродна, я пра вас не ведаў і зусім не шкадую».

Каментары28

  • КНДР все ближе
    05.04.2026
    Да, заблокируют.Да, будете жить в СССР как и хотели. Да, станете пушечным мясом в войне с Россией. Да, вы все пятая колонна [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Лёлік з-пад Лімасола
    05.04.2026
    махрата якая!)))))
  • Нет нікакой праблемы
    05.04.2026
    Іспользую отечестенные діалоговые плошчадкі вместо йоутуба

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць