Каментары да артыкула

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ

  • Łaryk
    09.04.2026
    Toje samaje rabiŭ. Akazvajecca nas šmat było.
  • Інжынер
    09.04.2026
    70-я гады. Канспактаваў тэхнічныя дысцыпліны па-беларуску.
  • канец 90-х
    09.04.2026
    Былі прадметы і па-руску, і па-беларуску. Аднаму з выкладчыкаў асаблівы рэспект, лекцыі па гісторыі Расеі чытаў на беларускай. Прозвішча не дам, часы такія, што хто яго ведае, як адгукнецца.
  • Дзякуй, Пані Гудзень
    09.04.2026
    3-я кафедра вышэйшай матэматыкі БНТУ ў 90-е амаль уся выкладала вышэйшую матэматыку на беларускай. Спачатку друкавалі слоўнік усім жадаючым, а потым выкладалі.
  • каноэ
    09.04.2026
    Дзякуй, Пані Гудзень, яе цяпер напэўна не існуе.

    Але БНТУ гэта той яшчэ рассаднік нацыяналізму: сам акадэмік Хрусталёў стварыў некалькі выданняў слоўніка па сваёй спецыяльнасці

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць