Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»
Паводле заснавальніка Telegram, кампанія Meta уводзіць у зман мільярды карыстальнікаў, бо нібыта «чытае паведамленні карыстальнікаў і перадае іх трэцім асобам».

«Telegram ніколі гэтага не рабіў — і ніколі не будзе», — напісаў Дураў у сваім англамоўным тэлеграм-канале.
Да паста ён дадаў скрыншот навіны пра падачу калектыўнага пазову супраць Meta. Пазоўнікі сцвярджаюць, што супрацоўнікі кампаніі маюць прамы доступ да асабістых паведамленняў карыстальнікаў.

Паводле іх версіі, для гэтага выкарыстоўваецца бэкдор (наўмысная ўразлівасць у кодзе для схаванага доступу), пра які Meta не паведамляе, хоць публічна заяўляе пра надзейную абарону дадзеных.
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары
---------------------------
як кажуць амерыканцы, калі хтось падае даўновядомую рэч як сенсацыю,
пра backdoor "чорны ход".
Знайсьці такое можна было:
....
гаду прыкладна ў 1996-м у бясплатнай табліцы, дададзенай для дэманстрацыі магчымасцей асяродка хуткай распрацоўкі Delphi працаваць з "базамі дадзеных".
Таблічка, якая утрымлівана, як я гэта сабе уяўляю, проста дзве копіі дадзеных карыстальніка, шыфравалася, прыкладам, так:
1-я копія з выкарыстаннем пароля карыстальніка
2-я - пароля "чорнага хода", вядомага напачатку толькі распрацоўшчыку.
Потым быў прааналізаваны фармат файла і адразу адпала цікавасць да дармавых дадаткаў да Deplhi нават у тых карыстальнікаў, якія купіліся на тую пошласць.
...
менавіта пра такую уразлівасць, сярод іншых, пісаў у сваёй тэхдакументацыі да Pretty Good Privacy будуючы галоўны крыптааналітык праекта Signal Філ Цымерман.
"man in the middle" ("чалавек пасярэдзіне" - паміж двума карэспандэнтамі) - таксама адтуль. Філ талентна напісаў свае "Уводзіны у крыптаграфію" для карыстальнікаў сваёй PGP.
Свой прадукт Філ быў вымушаны аддаць карпарацыі Symantec, якая дамініравала на рынку антывірусаў.
Прычына - "клавіятурныя шпіёны" лёгка здымалі інфармацыю да шыфравання.
Такім чынам гарантаваць таемнасць перапіскі, не кантралюючы ані вытворцу аперацыйнай сістэмы, ані антывіруса Філ не мог і прыняў рашэнне прадаць сваю кампанію PGP. Штат там быў значна меншы, у разы, у параўнанні з монстрамі беларускага афшорнага IT.
Чаму я хачу бачыць сп. Дурава за кратамі.
------------------------------------------------------
Жыхар Парыжа, як і жыхар Мінска, мае права жыць у прасторы, дзе не распаўсюджваюцца наркотыкі. Таму у Францыі Дураў апынуўся за кратамі і заплаціў выкуп за сваю асабістую свабоду.
Вось тут два былых дзіцячых садка:
https://www.google.com/maps/@53.9119863,27.4911295,568m/data=!3m1!1e3?hl=en&entry=ttu&g_ep=EgoyMDI2MDQwNy4wIKXMDSoASAFQAw%3D%3D
У адным - офісы сілавых структур горада і гарадскога раёна, у другім - офісы індывідуальных прадпрымальнікаў.
150 метраў аддзяляе офісы сілавікоў ад агароджы, на якой днямі былі зафарбаваныя 5 надпісаў з прапановаю "лучшего мефедрона" і альфа- PVP.
Кантакт тэлеграма я указваць гэтым разам не буду, бо я дасылаў яго у рэдакцыю. Раённае УУС рэагавала, непапоілі наркаспажыўцоў, запрашалі у госці, прапанавалі пасядзець трошкі. На маіх вачах чалавек адмовіўся.
Адмовіўся "папрасіць зажыгалачку" у мяне і другі.
Кантакт у тэлеграме не выдалены. Не бачу іншага выхаду, як завесьці у дачыненні да сп. Дурава крымінальныя справы з той жа нагоды, што і у Францыі.
Прызямліць сп. Дурава, прымусіць плаціць тым, хто забяспечыць аператыўнае выдаленне падобных кантактаў з тэлегам.
Са структурамі "чалавек пасярэдзіне", якія прачытаюць вашую асабістую пераспіску, і выкарыстаюць яе супраць вас ані у Лукашэнка ані у Пуціна праблем няма. У іх праблема са сваімі Філамі Цымерманамі. Яны у іх спрабуюць завясціся, але...атрымоўваюцца, чамусьці, толькі Дуравы.
Пры усёй маёй павазе да сп. Дурава мушу нагадаць стары савецкі анекдот:
"У нас начнут детскую коляску делать, а выходит автомат Калашникова".
Я не ведаю наколькі старыя былі надпісы з прапановай наркотыкаў за 150 м ад офісаў сілавікоў.
Надпіс з кантактам вось тут, мабыць, вельмі стары і цяжкачытаемы:
[тут нічога няма, не таму, што я не уставіў спасылку, а таму, што я не магу вырашыць праблему і заганяю залежнага чалавеке у кут з якога ён будзе вымушаны кінуцца на мяне]
Я не паведамляў пра яго, бо ён быў у непадыходзячым для рэкламы месцы. Без указання падрабязнасцей.
Дураў не кантралюе сваё з братам дзецішча. Ён прадаў свой прадукт, як зрабіў у такой сітуацыі Філ? Прызнаў публічна гэта?
Можа быць інакш там, дзе уладу утрымліваюць сілавікі?