Каментары да артыкула

Расіяне сталі пераводзіць акаўнты смартфонаў на Беларусь

  • Вільня
    17.04.2026
    Расіяне: выбіраем Беларусь — і з’яўляецца паведамленне: «Зараз замест VPN - цэнзура плюс самацэнзура»
  • .
    17.04.2026
    Няясна, што тут напісана.

    Калі перавесці акаўнт інстаграм, ютуб на Беларусь, для расейскага DPI трафік усё роўна застаецца забароненым. Ён не ведае, які акаўнт піша. Для блакіроўкі дастаткова звароту з РФ на забароненыя сайты.
    Мабыць, тут пра тое, што расеяне рэгіструюць iPhone на беларускі акаўнт і тады ў App Store з’яўляюцца VPN, якія Apple па просьбе РФ прыбраў ад расейскіх карыстальнікаў?
    Або расеяне набываюць беларускія сім-карткі і выходзяць у інтэрнэт праз беларускі роўмінг, дзе абмежаванняў менш?
    Або расеяне ходзяць у інтэрнэт праз проксі/VPN ў Беларусі, і тады ўмоўны Яндэкс або OZON дазваляе ім працаваць і не паказвае новую плашку "У вас VPN, не буду працаваць"?

    І першакрыніцы няма. Ну чым гэта лепш за расейскія тэлеграм каналы фармату "самыя хуткія навіны", Нехту, Хартыю?
  • Што ты чорт забяры такое вярзеш?
    17.04.2026
    >Apple па просьбе РФ прыбраў ад расейскіх карыстальнікаў
  • .
    18.04.2026
    За лета 2024 Apple па патрабаванню РКН выдаліла з расейскага App Store каля 50 VPN праграм. Агульная колькасць VPN, не дасяжных у App Store для карыстальнікаў РФ на верасень 2024 г. была 98 (з 348, даследаванне Greatfire).
    28 сакавіка 2026 Apple выдаліла яшчэ Streisand, V2Box, v2RayTun, Happ.

    Сам артыкул з фразай "каб працаваць без VPN" пытанняў у Вас не выклікае?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць