Эканоміка77

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш

Многія гэтага не ведаюць, але знакамітая «Мілавіца» належыць эстонскай кампаніі Silvano Fashion Group. Эстонцы апублікавалі гадавую справаздачнасць за 2025 год, з яе вынікае, што абсалютна ва ўсіх іншых краінах сталі купляць менш бялізны «Мілавіцы», і толькі самі беларусы не могуць намілавацца. 

Ілюстрацыйнае фота: з каталога кампаніі «Мілавіца»

Эстонская Silvano Fashion Group — акцыянер пяці беларускіх кампаній. Гэта «Мілавіца» (у эстонцаў тут 85,02%), швейная фірма «Юнона» (58,33%), імпарцёр тканіны «Гіміль» (100%), рознічна-аптовая кампанія «Сільвана Фэшн» (100%), лагістычнае прадпрыемства «Балтспед лагістык» (50%).

Тут жа, у Беларусі, знаходзіцца 66% усіх фізічных актываў групы — 9,4 мільёна еўра з 14,2 мільёна еўра неабаротных актываў (будынкі, абсталяванне, вытворчыя лініі).

На канец 2025 года група мела ў Беларусі 65 уласных крам пад брэндам «Мілавіца» — за год адкрылі тры новыя. 

«Мілавіца» так і не стала топавым еўрапейскім гульцом ніжняй бялізны, хаця яўна да гэтага імкнулася. Рэпрэсіі і вайна абмежавалі рэкламныя магчымасці ў краінах Еўрасаюза — рознічныя сеткі ў суседніх краінах спынілі браць беларускую прадукцыю з маральна-палітычных меркаванняў, а ўкраінскі рынак у прынцыпе закрыўся для тавараў made in Belarus.

Рост спажывання ў Расіі таксама запаволіўся, і выручка Silvano Fashion Group падае. У 2025 годзе кампанія згенеравала 55,4 мільёна еўра ў параўнанні з леташнімі 58 мільёнамі еўра.

З іх 30,8 мільёна еўра згенеравана ў Расіі, а 17,3 мільёна еўра — у Беларусі. Доля Беларусі ў даходзе групы штогод расце, і ў 2025 дасягнула рэкордных 31,3%.

У гэты ж час усе астатнія рынкі скарачаюцца: Расія скарацілася на 9,3% (яе доля ў агульнай выручцы цяпер 55,5%), іншыя рынкі (у асноўным — постсавецкія) на 11,4%, Балтыя — на 5,6%. Цяпер з балтыйскіх краін прыходзіць толькі смешныя 1,2 мільёна еўра выручкі на год. 

Па сутнасці ўжо другі год запар Беларусь стала асноўным драйверам росту продажаў групы.

Але падкрэсленая лаяльнасць беларускіх спажыўцоў не ратуе агульнай фінансавай карціны — чысты прыбытак групы па выніках году крута знізіўся да 10 мільёнаў еўра (13,6 мільёна еўра было ў 2024). 

Каментары7

  • народнасць таты яшчэ ёсць
    22.04.2026
    >пакуль рускія ?! ))
    Вы хоць у курсе, што Расія - гэта ФЕДЭРАЦЫЯ?
    ...
    У Расіі пражывае больш за 190 народаў і народнасцяў (па дадзеных перапісу 2020 г. - 195), большасць з якіх складаюць славяне (перш за ўсё рускія), цюркскія, каўказскія і фіна-вугорскія народы. Рускія з'яўляюцца самай шматлікай групай (больш за 70-80% насельніцтва).
    +
    Самыя шматлікія народы (згодна з Усерасійскім перапісам):
    Рускія (каля 105,5 млн, >70% ці >80% у розных ацэнках)
    Татары (каля 4,7 млн)
    Чачэнцы (больш за 1,6 млн)
    Башкіры (больш за 1,5 млн)
    Чувашы (больш за 1 млн)
    Аварцы (больш за 1 млн)
    +
    Іншыя буйныя народы Расіі:
    Цюркскія: Башкіры, Чувашы, Казахі, Азербайджанцы, Якуты, Кумыкі, Тувінцы, Карачаеўцы, Балкарцы.
    Каўказскія: Аварцы, Чачэнцы, Армяне, Даргінцы, Лязгіны, Кабардзінцы, Інгушы.
    Фіна-вугорскія: Мардва (мокша, эрзя), Комі, Удмурты, Марыйцы, Карэлы.
    Славянскія: Рускія, Украінцы, Беларусы.
    Мангольскія: Бураты, Калмыкі.
    +
    Малалікія народы (прыклады):
    Поўначы і Далёкага Усходу: Алеўты, Даўганы, Іжорцы, Вепсы, Водзь, Ніўхі, Эскімосы, Чукчы, Эвенкі, Эвены.
    Іншыя: Бесермяне, Рутульцы, Андыйцы, Кубачынцы
  • Лопуху Ивану
    22.04.2026
    Говори правду, все правильно, пускай твоя носит репетузы мэйд ин раша.
  • Светофор
    22.04.2026
    Лопуху Ивану , В Светофоре мейд ин Раша стоит в 2-5 раз дешевле китайского хлама, на который вы наклейки клеите. Все там давно качественнее и вккснее, чем в вашем барыжнике.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне12

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць