Здарэнні33

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Унук народнага артыста Беларусі, кампазітара Васіля Раінчыка, якога назвалі ў гонар дзеда, таксама займаецца музыкай, выступаючы пад псеўданімам Wasssup. Сёлета хлопец выпусціў сольны альбом «Шчасце праз боль», але гэтага магло не здарыцца: у 19 год Васіль трапіў у жудасную аварыю і цудам выжыў.

Васіль Раінчык малодшы, ён жа Wasssup. Фота: інстаграм @wasssupminsk

«Я тыдзень правёў у коме і наноў вучыўся хадзіць», — пачынае сваю гісторыю хлопец, згадваючы перыяд жыцця, калі ён займаўся не музыкай, а продажам пластыкавых вокнаў.

Усё закруцілася з начнога званка ад калегі, які папрасіў Васіля адвезці яго да дзяўчыны, думаючы, што тая яму здраджвае.

«Я яго забраў. У выніку, пакуль мы ехалі, ён выпіў палову бутэлькі гарэлкі. Прыехалі на месца, ён падымаецца да дзяўчыны. Пакуль я яго чакаў, заснуў у машыне».

Прачнуўся Васіль з мігрэнню, а калега так і не вярнуўся.

«Я паслаў яго нахер, сабраўся і паехаў дадому. Праз тое, што ў мяне балела галава, я не ўключыў музыку. Праз тое, што крыху змерз, я паддаў у печцы. Пакуль даехаў на МКАД, машына разагрэлася. І я нават не зразумеў, што мяне пачало рубіць».

Прачнуўся Васіль ад гудзення матора.

«І вось я лячу наўпрост у пераход (я ехаў недзе ля 110 км на гадзіну). Я разумею, што еду на старой машыне і калі залячу туды ілбом, шанцаў будзе мала. І ў момант перад тым, як я ўжо вылятаў, паспеў рэзка павярнуць стырно ў бок бетоннага плота — атрымалася, я ўрэзаўся ў яго не ілбом, а крыху бокам».

Да свайго дома хлопец не даехаў літаральна пару хвілін. Далей — «чорная карцінка і адсутнасць усяго, ніякіх светлых тунэляў».

Машына Васіля пасля аварыі

Пры гэтым Васіль на нейкі момант змог расплюшчыць вочы і на адрэналіне паспрабаваць выбрацца з машыны.

«Будучы на 100% упэўнены, што я цэлы, я пачаў спрабаваць падняцца. Найперш вырашыў адшпіліць рэмень левай рукой — і мозгам я рабіў рух, але мая рука пры гэтым проста боўталася, як кавалак тканіны — яе раскрышыла на 10 кавалкаў».

Паралельна хлопец адчуваў востры боль у жываце — аказалася, што рэменем бяспекі ён парваў сабе дыяфрагму і кішкі. Дадаткова пры ўдары рухавік машыны вылецеў у салон, зламаўшы Васілю ногі і сцягно.

Да прыезду хуткай і міліцыі хлопец паспеў адчуць усю палітру болю.

Пасля была чарада аперацый, кома і цяжкае аднаўленне, падчас якога Васілю ў прамым сэнсе слова прыйшлося наноў вучыцца хадзіць. Цяпер ён адзначае тры дні народзінаў: традыцыйны, дзень, калі трапіў у аварыю і калі выйшаў з комы.

Каментары3

  • Хітразачосаны і іво каманда®
    19.04.2026
    Як ішчо дупу не парваў - загадка
  • Ох
    19.04.2026
    Нічого хорошего ...но как то он позітівен
  • Андрусь
    20.04.2026
    Кепска не тое, што ён у аварыю трапіў, а тое, што ва ўнука аўтара "Калыханкі" "русскоязычная челюсть".

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць