Хто не падзякаваў і не напісаў Трампу, той не культурны. І ў каго факса няма таксама. А каго з юбілеям Лукашэнка не павішаваў, той увогуле плебей. Цьфу на яго, на іх і на вас усіх. Вы ўсе агенты. Зянон адзін Напалеон. Культурны. І не торт.
Жэсць
24.04.2026
Біблія Нафталіна, Пазняк дайшоў да таго, што расхвальвае і рекламуе прапагандыскі фільм Віруса Кандраценкі.
Маніпулятару
24.04.2026
Жэсць, дзе вы ўбачылі, што "расхвальвае і рэкламуе"? Па-першае, Зянон Пазьняк адразу зрабіў заўвагу, што фільм на рускай мове. Пазіцыя Пазьняка, што беларуская палітыка павінна рабіцца толькі на беларускай мове, інакш гэта не зусім беларуская палітыка (ці нават зусім не беларуская), вядома ўсім.
Па-другое, у наступным абзацы Зянон Пазьняк напісаў, што "Можна выказаць дастаткова крытыкі, але паглядзець варта". Так што ваша слова "развальвае" тут ніяк не падыходзіць.
Ну і далей ён патлумачыў, чаму варта паглядзець гэты фільм "невероятных" пра падзеі 2020га года: "Выразна паказана выкарыстаньне і здрадніцкая роля "жаночага агентурнага легіёна" ў падзеях 2020 г., за якім стаялі расейскія службы, газпрамаўскія банкіры і функцыянеры".
Зянон Пазьняк падкрэслівае, што " Усё іхняе правакацыйнае прадстаўленьне было чутно, вядомае і апісана яшчэ ў 2020 г. Але тады дамінавала фальш, чужая прапаганда, ірацыянальны настрой нявопытных людзей".
Маніпулятару
24.04.2026
Жэсць, і далей Зянон Пазьняк тлумачыць , чаму гэтай тэмы пакідаць ня можна, бо тады, у 2020-м, сталася вялікае ашуканства народу чужымі для Беларусі сіламі, якое выклікала ахвяры, рэпрэсіі, выгнаньне з радзімы, генацыд усяго беларускага. Гэта працягваецца па сёньняшні дзень і правакатары няшчасьця Айчыны працягваюць сваю фальшывую ролю за межамі здраджанай Беларусі.
Фільм зняты прачнуўшыміся "невероятными", адзін з якіх нават подпісы збіраў за Ціханоўскую ў 2020м.
Зянон Пазьняк падкрэслівае, што ўсё пра газпрамаўскую групоўку ён сказаў яшчэ летам 2020года. Але "невероятные" яго не чыталі і не слухалі, таму далі ўцягнуць сябе ў газпрамаўска-фсбшную афёру.
Добра, што хоць сёння яны прачнуліся і ўбачылі, як іх падманавалі.
Ну-ну
24.04.2026
Жэсць, а што тут дзіўнага? Друган Пазьняка, Валя Голубеў – адзін з архітэктараў сучаснай лукашысцкай муці пра «историю белорусской государственности» і пэрыядычна падтаквае лукашонцы на ягоных стэндапах. Іншы друган Пазьняка, Ваня Саверчанка – піша здравіцы ў гонар Чаргінца, прычым у «Белорусской думке». Пра ўсякіх там судлянковых і дудкіных наогул казаць ня буду. Так што Вас зьдзіўляе, я пытаюся Вас? :)
далой гаварыльню, перайдзём да спраў
24.04.2026
Маніпулятару , мне зусім незразумела адно: чаму для Пазьняка Ціханоўская- вораг, а фенцік зусім не? Можа Пазьняку трэба вярнуцца жа фенціка і на пару з ім дзейнічаць на карысць краіны, чым змагацца бруднымі словамі з Ціханоўскай па-за межамі?
Найперш не галасі!
24.04.2026
Маніпулятару , вы што, сапраўды верыце ў гэты калейдаскоп штампаў крамлёўскай прапаганды, які зараз сюды высыпалі?
Пытанне
25.04.2026
Найперш не галасі! , а вы за Бабарыку і Цапкалу выступаеце? Хіба яны не крамлёўскі праект?
Bielarus 4ever
24.04.2026
Ну-ну , зьдзіўляе тое, што Пазьняк зараз не такі як раней. Раней ён бы ніколі не хваліў і не ратаваў Лукашэнкі, не казаў бы, што Расея мацнейшая чым Украіна, Эўропа і Амэрыка, а Пуціна нельга судзіць у Гаазе, інакш ён раззлуецца, не скіроўваў бы ўсе свае высілкі супраць эўрапейцаў і нетрампісцкай Амэрыкі, а галоўны ўдар супраць "псэўдаў". Раней было - разваліць рашу, цяпер - 28 пунктаў ад гэбні. Зараз галоўны вораг гэта Сьвета, і часам думаеш, што чытаеш якогасьці гэбіста азаронка толькі ў перакладзе. За тое што зрабіў раней, дзякуй за Незалежнасьць, адкрыцьцё Курапатаў і за ўсё астатняе і з днём народзінаў. З Пазьняком сталася тое, што з памерлым украінскім патрыярхам Філярэтам, які ў 2018 г. выступіў супраць аўтакефаліі, хоць з 1990-х за яе змагаўся і ад таго часу ў Філярэта пацёк голаў
гісторык
24.04.2026
Ну-ну , быў я ў канцы нулявых - пачатку дзясятых на адной сходцы гісторыкаў у нан. Падыходжу - размаўляюць Валя Голубеў і Гігін, яшчэ больш антыбеларускі чым зараз (тады адкрыта супраць Усебеларускага з'езду і БСГ гнаў). Міла, пасміхаючыся, падміргваючы, Валя сціснуўся, ссутуліўся быццам перад "гаспадзінам", "іспалінам", Вадзікам, какетнічаў, і кажа: "а вот Ляксандар Рыгоравіч мову не развівае, нада прадвігаць, і ўсё будзе харашо". Гігін: "затое эканоміку як развіў". Валік: "да, развіў, но мову таксама нада". Плюнуў, пайшоў убок ад гэтае кампашкі. І гэтага Валіка збіваў спецназ Лукашэнкі?
Ухудшанскій
25.04.2026
Ну-ну , Нуну пытае сам сябе. Дык што цябе здзіўляе, нуну?
меркаванне
25.04.2026
Bielarus 4ever, думаю, што калі Пазьняк дзейнічаў у 90-х, то тады былі зусім іншыя часы: быў Быкаў, БНФ, шмат звычайных людзей падтрымлівалі ідэю Незалежнасці, і нават наменклатура не была такой драмучай і халуйскай, як цяперашнія нахабныя прыстасаванцы. Таму ўсё атрымалася, як і ў суседзяў навокал. Для выніка важныя і час, і з кім дзейнічаеш.
У
24.04.2026
Пазняк відаць на чытаў, што Андрэева сказала, што яе вызвалілі дзякуючы санкцыям. Інакш запісаў бы яе ў некультурныя.
Найперш не галасі!
24.04.2026
У, чытаў. А можа іншыя прачыталі , таму і кінуліся тушыць пажар, напісалі яму тэзіс - перакручваць што не ў выніку дзейсных санкцыяў, а толькі з прыватнага жадання геніяльнага Трампа.
Дарэчы, споўнілася 82 гады
24.04.2026
Дзякуй, парагатаў, тонка. Сур'ёзна да яго немагчыма адносіцца.
Паздравлятар
24.04.2026
Паздравляю! Я паспеў раньше Сашы? А, не важна, палітэс саблюў.
Оптимистам
24.04.2026
Все лучшее впереди. Это я слышу от Позняка последние лет 30. Зачем обманываете? Дальше ассимиляция в Польше.
1863
24.04.2026
Праз тое, што падзякавала "паважанаму Трампу", такія кампліменты ад Пазьняка?
Доктор
24.04.2026
вот что бывает когда вовремя пьешь таблетки!
Пішыце па-беларуску
24.04.2026
Доктор, а табе якая хвароба замінае пісаць па-беларуску?
З Днём нараджэння!
24.04.2026
З Днём нараджэння, паважаны Зянон Станіслававіч! Зычым вам доўгіх гадоў жыцця, здароўя, энергіі, новых кніг, новых сустрэч і адсвяткаваць вызваленне Беларусі ад прамаскоўскага рэжыму святочнай імпрэзай у Доме Урада!
Рэд. НН ненавідзіць Пазьняка
24.04.2026
[Рэд. Выдалена]
[Зрэдагавана]
добрыйдоктор
24.04.2026
Пішыце па-беларуску , и вам пора таблеточку...даже две таблеточки.
Пытанне
24.04.2026
добрыйдоктор, вы рускі? Таблетачкі беларусам прапануеце за тое, што яны хочуць гаварыць па-беларуску?
777
24.04.2026
З Днём нараджэння! , ---+1000%---згодзен...лепш і не скажаш
Не так хутка, я запісваю
24.04.2026
Разумная сястра Калеснікавай, выдатны муж Андрэевай.
Хворбз
25.04.2026
Не так хутка, я запісваю, А што з галавой, каб проста запомніць?
Ваўкалак
24.04.2026
4 дні збіраўся з думкамі, каб падзякаваць Трампу. Маладзец.
Пішыце правільна
24.04.2026
Зянон Пазьняк высока ацаніў Кацярыну Андрэеву, як годнага Чалавека, яе высокія паводзіны, прывёў у прыклад, як прадстаўніцу культурнай Беларускай нацыі (а не "інтэрв'ю ацаніў").
.
24.04.2026
Усё ж ён савецкі чалавек, захаваў каштоўнасці вертыкалі ўлады, толькі змяніў яе трохі. Чалавек ацэньваецца не па ўласных якасцях (смелы рэпартаж з месца тэрору), а па таму, як ён (яна) убудаваўся ў вертыкаль. Хваліць таго, хто вышэйшы - значыць, культурны, "спрацуемся". Не паважае старэйшых (схаваная пахвала сябе: пра высілкі беларускіх патрыётаў) - хутка будзе выпісаны з беларусаў у агентуру. Еўрапейскі каштоўнасны падыход: цаніць уласныя якасці чалавека. Усходні, азіяцкі каштоўнасны падыход: цаніць, як чалавек убудаваўся ў калектыў, ва ўладу.
Бот Фядот
24.04.2026
Пазняк пахваліў - кепскі, а Андрэева падзякавала Трампу - малайчына
.
24.04.2026
Целовать зад и поблагодарить за освобождение из ада - разные вещи.
Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж
Па-першае, Зянон Пазьняк адразу зрабіў заўвагу, што фільм на рускай мове. Пазіцыя Пазьняка, што беларуская палітыка павінна рабіцца толькі на беларускай мове, інакш гэта не зусім беларуская палітыка (ці нават зусім не беларуская), вядома ўсім.
Па-другое, у наступным абзацы Зянон Пазьняк напісаў, што "Можна выказаць дастаткова крытыкі, але паглядзець варта". Так што ваша слова "развальвае" тут ніяк не падыходзіць.
Ну і далей ён патлумачыў, чаму варта паглядзець гэты фільм "невероятных" пра падзеі 2020га года: "Выразна паказана выкарыстаньне і здрадніцкая роля "жаночага агентурнага легіёна" ў падзеях 2020 г., за якім стаялі расейскія службы, газпрамаўскія банкіры і функцыянеры".
Зянон Пазьняк падкрэслівае, што "
Усё іхняе правакацыйнае прадстаўленьне было чутно, вядомае і апісана яшчэ ў 2020 г. Але тады дамінавала фальш, чужая прапаганда, ірацыянальны настрой нявопытных людзей".
Фільм зняты прачнуўшыміся "невероятными", адзін з якіх нават подпісы збіраў за Ціханоўскую ў 2020м.
Зянон Пазьняк падкрэслівае, што ўсё пра газпрамаўскую групоўку ён сказаў яшчэ летам 2020года.
Але "невероятные" яго не чыталі і не слухалі, таму далі ўцягнуць сябе ў газпрамаўска-фсбшную афёру.
Добра, што хоць сёння яны прачнуліся і ўбачылі, як іх падманавалі.
За тое што зрабіў раней, дзякуй за Незалежнасьць, адкрыцьцё Курапатаў і за ўсё астатняе і з днём народзінаў.
З Пазьняком сталася тое, што з памерлым украінскім патрыярхам Філярэтам, які ў 2018 г. выступіў супраць аўтакефаліі, хоць з 1990-х за яе змагаўся і ад таго часу ў Філярэта пацёк голаў
А можа іншыя прачыталі , таму і кінуліся тушыць пажар, напісалі яму тэзіс - перакручваць што не ў выніку дзейсных санкцыяў, а толькі з прыватнага жадання геніяльнага Трампа.
[Зрэдагавана]
(а не "інтэрв'ю ацаніў").
Чалавек ацэньваецца не па ўласных якасцях (смелы рэпартаж з месца тэрору), а па таму, як ён (яна) убудаваўся ў вертыкаль.
Хваліць таго, хто вышэйшы - значыць, культурны, "спрацуемся". Не паважае старэйшых (схаваная пахвала сябе: пра высілкі беларускіх патрыётаў) - хутка будзе выпісаны з беларусаў у агентуру.
Еўрапейскі каштоўнасны падыход: цаніць уласныя якасці чалавека. Усходні, азіяцкі каштоўнасны падыход: цаніць, як чалавек убудаваўся ў калектыў, ва ўладу.