Каментары да артыкула

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч

  • Дрэннаму танцору
    25.04.2026
    нават Мацкевіч перашкаждае... А то б ён ух!...
  • !!
    25.04.2026
    Дрэннаму танцору, нашкодзіў! Амбіцыозны дурань- страшная сіла!
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    Здурэць можна канчаткова і безпаваротна не вярнуцца ў нармальны беларускі сьвет, калі гэта ўсё прачытаць з думкай што калі б адзін ПА ЖЫЦЦІ ў полі воін прайшоў бы ў ВС (13 склікання) Ў ВЯСНУ 1995, то ў восень 1996 Лукашэнка быў бы ўжо зкінуты з пасады імпічментам. Якім чынам? Бчб ахова адзінага дэпутата з ЗЯ-БНФ не пусціла б у Беларусь Трох рускіх багатырэй. І ўсё. Лукашэнка з восені 1996 паехаў бы ў Растоў на Доне лавіць рыбу. А мы б яшчэ раз пахерылі б Закон аб мовах ад студзеня 1990, бо ён пра наркамаўку, і пачалі б вучыць тарашкевіцу.

    Некалькі разоў у артыкуле гучыць ВЯСНА 1995. Паважаная НН, сам я не тутэйшы, растлумачце калі ласка што такое ВЯCНА ў паняцці НН - 1 красавіка ці 31 мая?
  • помним скорбим
    25.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    Крыху пра ВС 13 склікання - той, які потым Лука разагнаў пасля рэферэндума-1996.
    Мой цёзка Лябецька спытаў Луку, які прысутнічаў у зале ВС, і той адказаў: "Я буду во власти 12 (двенадцать) лет". ТО БОК Рыгоравіч яшчэ да пачатку рэферэндума ведаў, што з 1994 па восень 1996 = 2 гады + два разы па пять гадоў = ён будзе 12 гадоў кіраваць РБ. Памыліўся на цэлых двадцаць гадоў.
  • Ян
    25.04.2026
    Спадару Мацкевічу было важней зладзіць яго “эксперыменты” і праявіць прынцыповую ўпаратасць чым лёс краіны. Нават пасля 30 гадоў ён не ў стане прызнаць свае памылкі. Дагэтуль гатоў ладзіць нейкія “эксперыментальныя гульні” дзеля гульняў, а не сапраўднай барацьбы за ўладу.
  • Янка
    25.04.2026
    Ян, у мяне няшмат сімпатый да падыходаў спадара Мацкевіча, бо яны добра адпавядаюць прыказцы "Добра было на паперы, але забыліся пра яры". Між тым і спадар Пазняк не зрабіў ніякіх высноў са сваёй паразы ў прэзідэнцкай кампаніі годам раней. Замест гэтага ён і дагэтуль сцвярджае, нібыта ў 1994 насамрэч абралі яго.
    Пазняк быў і застаўся даволі правым палітыкам і гэта дадаткова падцвердзіла ягоная упартая падтрымка Трампа, нягледзячы на рэзка адмоўнае стаўленне Трампа да Ўкраіны і піітэт перад дыктатарамі кшталту Пуціна. У 1994 годзе беларускае грамадцтва падцвердзіла нежаданне падтрымліваць правых (прынамсі пакуль што). Заўважце, што ніхто не узгадвае пра асабісты антырэйтынг Пазняка, які тады таксама быў даволі моцным. Таму большыя шансы ў 1995 былі ў партый сацыял-дэмакратычнай накіраванасці і цэнтрыстаў. Праз гэта БНФ, які тады відавочна ўжо не з'яўляўся фаварытам грамадскай думкі (колькі людзей выйшлі бараніць збітых дэпутатаў БНФ?), і асабіста спадару Пазняку варта было знайсці палітычную сілу, якая б прынцыпова падтрымлівала беларускую незалежнасць, і ладзіць з ёю кааліцыю, часова адклаўшы пакуль што даволі непапулярныя у грамадстве правыя ідэі. Гэтага зроблена не было і таму разгляданне спадаром Навумчыкам БНФ у якасці самаабвешчанага "адзінага кандыдата" на выбарах 1995, а ўсіх астатніх - у якасці нейкіх апартуністаў - ёсць вельмі спрошчаным і далёкім ад рэчаіснасці падыходам.
  • Пытанне
    25.04.2026
    Янка, а хто гэта - неправая палітычная сіла, якая б прынцыпова падтрымлівала б незалежнасць? Назавіце назвы партый ці прозвішчы палітыкаў, з якімі вы хацелі, каб Пазьняк, па вашым меркаванні, зрабіў кааліцыю? Хто гэтыя людзі?
  • Ясік
    26.04.2026
    Янка, абое рабое
  • Янка
    25.04.2026
    Пытанне , Шушкевіч, Карпенка (які на тый момант быў вядомы дэсаветызацыяй Маладзечна і стварэннем фестывалю Маладзечна-1993), тая ж самая АГП. Таксама гэта мог быць нехта з ня надта старых дзеячоў беларускай творчай альбо культурніцкай інтэлігенцыі, які мелі б давер праз імя, але ня мелі антырэйтынгу - кшталту Генадзя Бураўкіна (57) і таго ж Уладзіміра Некляева (47), які на тый момант быў ужо даволі вядомым беларускім паэтам. Зрэшты мяне падаецца, што больш за ўсё вас цікавіць адказ менавіта пра Лукашэнку. Але ўжо тады былі відавочнымі папулізм Лукашэнкі кшталту хлуслівых абвінавачанняў Шушкевіча ў дробнай карупцыі, грэблівае стаўленне да ўсяго беларускага, яго няздольнасць і нежаданне аб'яднаць прыхільнікаў у палітычны рух альбо партыю і непаслядоўнасць палітычных паводзінаў праз прагну дасягення асабістай ўлады любым коштам, а пры умове яе распаўсюджвання (што стала відавочным напрыканцы панавання Ельцына) - нават коштам незалежнасці Беларусі.
  • Пытанне
    25.04.2026
    Янка, АГП, чальцы якой ставілі свае подпісы за далучэнне да Расеі?
  • Пытанне
    26.04.2026
    Янка, нагадаю, што Шушкевіч смяяўся, калі яму казалі, што Беларусь павінна быць незалежнай. Нагадаю, што ў Віскулях ён падпісваў дамову аб стварэнні СНД (аналаг ссср, а не дакумент пра незалежнасць).

    8 декабря 1991 года в правительственной резиденции Вискули в Беловежской пуще (Белоруссия) главы трёх союзных республик Борис Ельцин (РСФСР), Леонид Кравчук (УССР) и Станислав Шушкевич (БССР) — подписали Соглашение о создании Содружества Независимых Государств.
    В преамбуле документа содержалось ключевое положение: Союз ССР как субъект международного права и геополитическая реальность прекращает своё существование, а статья 1-я Соглашения гласила: Высокие Договаривающиеся Стороны образуют Содружество Независимых Государств. Документ заявлял о стремлении сторон развивать сотрудничество в политической, экономической, гуманитарной и культурной сферах.

    Ну і крыху пазней Шушкевіч падпісаў ваенную дамову з РФ - ОДКБ.
    (Гэта той самы дакумент, па якім у студзені 2022 года Лукашэнка ўвёў войскі ў Казахстан, каб дапамагчы Расеі задушыць пратэсты казахскага народа.)
  • Янка
    25.04.2026
    Пытанне , можа і прозвішчы ўдакладніце, альбо так, абы нешта ўкінуць?
  • Пытанне
    25.04.2026
    Янка, Лябедзька і Дабравольскі.
  • Пытаньнечка
    27.04.2026
    Пытанне, аёй! Сьмяяўся - кажаце... А 27 ліпеня 1990-га і 25 жніўня 1991-га ён хіба не галасаваў за суверэнітэт і незалежнасьць?
  • Вясна 95
    25.04.2026
    Ключавыя словы за артыкула пра "тры версіі аднаго правалу" -------
    "Палітыкі працягвалі жыць у ілюзіях пачатку 90‑х — у ўяўленні, што свабода і незалежнасць незваротныя, што далей ўсё пойдзе само сабой".
    С гэтага трэба было пачынаць апавяданне пра пакуты беларускай апазыцыі пры луке - жыццё ў ілюзіях.
    Гэта працягваецца і зараз. Нейкія КР, НАУ, АПК, офісы, бурбалкі скандалаў, унутраная вайнушка адных з другімі замест барацьбы з рэжымам
  • Пазняк
    25.04.2026
    Ніхто іншы. Пазняк не чуў пра дыпламатыю. Сваёй рыторыкай нянавісці і безкампраміснасці ён прайграў папулісту Лукашэнку.
  • Bielarus' 4ever
    25.04.2026
    Пазняк, ну, якраз у 1994 рыторыка З.С. была досыць стрыманай і вобраз такі ж. Ярлык радыкалізму прышчапілі палітычныя праціўнікі. Тое сама, вы амаль ня знойдзеце яго выказваньня па пытаньнях культуры, мове, нацыянальным пытаньні і г.д. - амаль усё было прысьвечана надзённаму - эканоміцы , экалёгіі.

    Я напрыклад, лічу, што З.С. быў МЯККІ, трэба было дзейнічаць больш РАДЫКАЛЬНА, рашуча з тым жа рэфэрэндумам 1992, не чакаць паўгоду. ВС трэба было разагнаць да д'ябла за парушэньне закону - хунта, атрымліваецца так, хунта, павінна была выканаць волю народу, іначай гэта хунта.
    Да таго ж, Пазьняк якраз трапляў у другі тур з лукой,, але ў выніку фальсыфікацыяў у другі тур трапіў кебіч.
  • Янка
    25.04.2026
    Bielarus' 4ever, вы правы толькі ў тым, што Пазняк у 1994 сапраўды крыху залагодзіў сваю рыторыку. Але імідж радыкала ён напрацаваў сабе за два папярэдніх гады, чым і скарысталіся яго палітычныя апаненіты, і за некалькі месяцаў кампаніі змяніць стэрэатыпны погляд грамадства было ўжо немагчымым.
    Паглядзіце ўлёткі Пазняка у 1994 з
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/ru/203567
    Нейтралітэт, неўдзел у вайсковых канфліктах - гэта слушна і з большага актуальна і дагэтуль. Але пра эканоміку і шляхі да выйсця з крызісу там зусім няшмат - толькі кропкавыя захады - адбярэм, абкладзем, адзхілім і г.д. Так, уласная валюта, але ці была тая тэма тады блізкай і зразумелай грамадству? Насамрэч, Пазняк у 1994 спрабаваў размаўляць з грамадствам мовай восені 1991 года. Яна не страціла актуальнасці, але у тый момант грамадства нашмат больш чакала іншых словаў і дзеянняў.
  • Перайшоў па спасылцы
    26.04.2026
    Янка, Але пра эканоміку.../
    Перайшоў па вашай спасылцы, нічога не знайшоў пра эканоміку. У адной улётцы толькі напісана, што грошы з чарнобыльскага падатку пойдуць непасрэдна пацярпелым ад Чарнобыля людзям. Вы супраць? Чаму?
    Палова краіны пацярпелыя ў той ці іншай ступені.
  • А як там гульня?
    25.04.2026
    Калі будзе інфармацыя?
  • Крынж
    25.04.2026
    Сквазняк з сваім эга прафукаў усе што было можна і не можна, а цяпер застаецца толькі плявузгаць з свайго маргінальнага кутку.
  • Карціна маслам!
    25.04.2026
    Крынж , ён не прафукаў.
    Прафукалі мы ўсе, тое пакаленне нас тады яшчэ маладых і здаровых.
    Менавіта мы ў рознаў ступені спадзяваліся, што эга Пазьняка вывезе да лепшага.
    Цяпер Пазьняк спрабуе яшчэ раз ўвайсці ў гэтую ж раку : нам скармліваюць дэзу, што эга Лукашэнкі гарантуе беларускі суверэнітэт.
  • Бот Фядот
    25.04.2026
    Пазняк прайграў - кепскі, Мацкевіч пагуляўся - малайчына. Што з вамі не так?
  • Крынж
    25.04.2026
    Бот Фядот ,
    Не а, не так. Пазняк прайграў-катастрофа для Беларусі,якая доўжыцца ўжо чацьвёрты дзесятак, Мацкевіч прайграў- пофіг.
  • Аналiтык
    25.04.2026
    Бот Фядот ,
    Бо адзiн палiтык з амбiцыямi прэзiдэнта, другi - новы ў справе. Чаму ў першага нiчога не атрымалася, чаму ён не замацаваў дагаворы з iншымi апазiцыйнымi сiламi, каб такога не было?
  • Хейтару Пазьняка
    25.04.2026
    Крынж , Пазняк прайграў-катастрофа для Беларусі, гэта праўда.
    А чаму ж вы працуеце супраць Пазьняка? Паглыбляючы катастрофу...
  • Крынж
    25.04.2026
    Хейтару Пазьняка ,
    Мне па-барабану той Мацкевіч, не халодна не горача..
    А вось з таго каму было больш дадзена(адказнасць)- да таго і пытанняў больш. Справядліва?
  • Пытанне
    25.04.2026
    Крынж , а чаму ў Пазьняка больш адказнасці, а ў Мацкевіча меньш?
  • Адказ
    25.04.2026
    Крынж , не, бо ты сам нічога не зрабіў.
  • Пытанне
    25.04.2026
    Аналiтык, нешта сёння ўсе каментатары (якія супраць Пазьняка) хорам задаюць адно і тое ж пытанне пра "дагаворы з iншымi апазiцыйнымi сiламi".
    Тады і да вас таксама пытанне: якія канкрэтна "іншыя апазіцыйныя сілы вы маеце на ўвазе"? Кагосьці канкрэтнага? Напішыце прозвішчы, каго.
  • Праўда
    25.04.2026
    Так і было.
  • Лысы
    25.04.2026
    Здавалася б, сур'ёзны артыкул, але яго аўтар не ведае афіцыйных вынікаў галасавання ў акрузе ні ў першым, ні ў другім туры, і спасылаецца на словы Навумчыка. Незачот.
  • Serge
    25.04.2026
    Ці можна называць сябе філосафам, метадолагам калі не маеш здаровага глузду?
  • Ф
    25.04.2026
    Serge, метадолагам можна. Там як раз такія рэй вядуць.
  • фицо
    25.04.2026
    виноваты оба. сейчас такую же ошибку делает Н. Радина, главред Хартии, считая себя единственным героем РБ.
  • Ф
    25.04.2026
    З усіх "герояў" тых падзеяў толькі Дабравольскі выглядае адэкватным. А што тычыцца званка Ельцына Шарэцкаму, Навумчык ня хоча распавесці, што Ельцын казаў? І чым пагражаў, калі хоць адзіны волас упадзе з галавы Лукашэнкі?
  • Хрэнолаг
    25.04.2026
    Што такое за прафесiя метадолаг? На ферме вiламi працуе цi на заводзе на канвееры? Якi плён з "метадолага"? Хто ведае?
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    "Тры версіі аднаго правалу"... А вось чатвёртая з маёй кнігі толькі цытата з былога сайту Партыі БНФ:

    «У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца. Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам — адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту — улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта гэтая кампанія ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ» .
    Гісторыя Партыі БНФ (Партыя БНФ) (narodny.org)

    Бачыце? Яшчэ ў 1992 адраджэнне ўсё прафукала. А дадзены артыкул на НН кажа што НЕ - гэта метадолаг ва ўсім вінаваты ў ВЯСНУ 1995.
  • Шушкевіч не даў абнавіць парламент
    25.04.2026
    Anatol Starkou, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову/
    А хто быў тады кіраўніком Вярхоўнага Савета? Шушкевіч?
    Ну дык і пішыце праўду: БНФ сабраў подпісы за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, каб новыя людзі прыйшлі ў парламент. А Шушкевіч адмовіўся прызначыць новыя выбары.
    Вось хто ўсё нам прафукаў: Шушкевіч.

    Быў шанец пазбавіцца ад дэпутатаў -камуністаў (аналаг сённяшніх ябацек) і дэпутатаў - нквдшных пенсіянераў.
    Але Шушкевіч не даў гэтага зрабіць.
  • Bielarus' 4ever
    25.04.2026
    Шушкевіч не даў абнавіць парламент, З Шушкевічам усё зразумела. А што перашкаджала БНФу ўзяць савецкі парлямэнт у аблогу як у жніўні 91-га?
  • Карціна мамлам!
    25.04.2026
    Шушкевіч не даў абнавіць парламент,

    роля Пазьняка і Фракцыі БНФ якая была ?
    Узяць галасы паўмільёна грамадзянаў і тупа занесці іх куды-небудзь? Паштальёны?
    Які паштальён, такі і аўтарытэт. Пасля такой лажы, такога падману народу канешне ніхто не будзе давяраць свой голас "паштальёнам" ад БНФ.
    Вынік? На наступных выбарах кандыдаты ад БНФ праляцелі міма: ніводнага дэпутата. Ніводнага! Такога не было нават ў БССР пад уладай КПСС, калі выбіралі ВС 12 склікання і мясцовых дэпутатаў.
    І гэта факт, які не замыліць ні Навумчык, ні Пазьняк.
  • Пытанне
    25.04.2026
    Карціна мамлам! , а хто ж выйграў? Хто ўвайшоў у склад Вярхоўнага Савета 13 склікання? У Вікіпедыі пішуць, што
    Добровольский, Александр Ольгертович
    Лебедько, Анатолий Владимирович.

    Вярхоўны савет 13 склікання працаваў да 27 ноября 1996.
    Падчас яго працы Лукашэнка правёў рэферэндум 24 ноября 1996 з такімі пытаннямі:
    Перанесці дзень незалежнасці на 3 ліпеня, дазволіць продаж зямлі, прыняць лукашэнкаўскі варыянт Канстытуцыі (дыктатарскі варыянт).

    Які вынік працы спадароў Л. і Д. у Вярхоўным Савеце? Дзень незалежнасці быў перанесены, Канстытуцыя перапісаны Лукашэнкам на дыктатарскую.

    БНФ хаця б галадоўку пратэсту ладзіў у Доме Урада наконт першага рэферэндуму. Што зрабілі Л.і Д.?
  • Выбары 1995 таксама былі сфальсікаваныя
    25.04.2026
    У адмінісрацыях раёнаў ужо выконывалі загады лукашэнкі аб фальсіфікацыях.
    Пратаколы падменялі падчас транспартавання ў вышэйшую камісію.
    Пра гэта мне сведчылі ўдзельнікігэтага працэсу.
    Таму не трэба тут пляваць гноем адзін у аднаго, лукашэнка развёў ўсіх.
  • Bielarus' 4ever
    25.04.2026
    Выбары 1995 таксама былі сфальсікаваныя,
    У Беларусі ніколі не было нармальных усенародных выбараў.
    Савецкі рэфэрэндум 1991 - адсутнасьць роўных умоваў агітаваньня, няроўнасьць магчымасьцей, незаконная фармулёўка
    1992 - парушэньне рэглямэнту Шушкевічам і саветам
    1994 - фальыфікацыі і агітацыя на карысьць Кебіча і расіі
    1995 - фальыфікацыі і агітацыя на карысьць лукі і расіі
  • Пытанне
    25.04.2026
    Bielarus' 4ever, а вінаваты ў вас ваш ўсім, канечне, Пазьняк?
  • Bielarus' 4ever
    25.04.2026
    Пытанне , прычым тут Пазьняк да таго што я сказаў.
  • Віталь
    25.04.2026
    Мацкевіч - гэта запісны круцель. Азы паліттэхналогіі: падобныя кандыдаты шкодзяць адзін адному. А ён вярзе: "У выніку атрымалася сітуацыя: дзве каманды, два кандыдаты, але фактычна з адным і тым жа парадкам дня."
    Гэта называецца ПАДСТАВА.
    Увесь вынік ягонага эксперыменту - аж чацьвёртае! месца. Гандурас.
  • Мацкевіч філосаў і мысляр, чаму ён лезе ў палітыку я не разумею
    25.04.2026
    Уладзімір Мацкевіч напісаў што Беларускай мовы не трэба, a трэба новую рабіць (імперскую узаць на самой справе) )))) , Уладзімір Мацкевіч філосаў і мысляр, чаму ён лезе ў палітыку я не разумею ...
  • Карціна маслам!
    25.04.2026
    Навумчык выдумляе лішняга. Навумчык і Пазьняк спрабуюць надзець на сябе незаслужаную карону.
    Самая першая хлусня, на каторай яны будуюць свае тлумачэнні, што БНФ галасаваў за Пазьняка і што усе ганяюцца за Пазьняком, каб яму "адпомсціць".

    БНФ не мог адзінагалосна галасаваць за Пазьняка, бо БНФ не быў сектай і нават партыяй. У руху БНФ удзельнічалі самыя розныя людзі і ўдзельнічалі ў рознай ступені, як самі хацелі і самі разумелі.для брльгасці бжнээфаўцаў Паўьняк зусім не бог. Навумчык гэта выдатна ведае, выдатна разумее. Але цяпер нам нібы мімаходзь заяўляе што заяўляе.
    Хлусня другая. Ніхто не змагаўся пеосанальна супраць Пазьняка , акрамя фракцыі ветэранаў ў Вярхоўным Савеце 12 склікання.
    З 350 дэпутатаў 50 месцаў ьвло замацавана за ветэранамі і інвалідамі. Вось тая частка ветэранаў была пераважна кончанымі і маразматычнымі сталіністамі.
    З усімі астатнімі Пазьняк змагаўся сам.
    Менавіта Пазьняк стараўся як мог, каб БНФ не мог кантактаваць з ўсімі навокал. Моцныя лозунгі, правакацыйныя фразы гэта не прынцыповасць, а сістэмныя спробы ператварыць БНФ ў купку экзатычных маргіналаў.
    Такі імідж яму ўдавалася ствараць, пакуль Генія, Моцнага Палітыкане папрасілі з прадстаўнічай пасады "начальеік БНФ".
  • Пытанне
    25.04.2026
    Карціна маслам! , можаце прывесці прыклад таго, што вы называеце "правакацыйныя фразы"? А то гучыць як з лексікону Азаронка "правакацыйныя фразы", "купку экзатычных маргіналаў".
  • Карціна маслам!
    25.04.2026
    Выбары ў Вярхоўны Савет 13 склікання былі праваленыя на 100%.
    І не таму, што у камісіі скралі працэнт, а таму што людзі ўжо не вырылі ў магчымасці дэпутатаў ўвогуле і асабліва ў магчымасці дэпутатаў фракцыі БНФ, ды і ў сам БНФ. І ў гэтым расчараванні людзей самой ідэяй парламенту заслуга Пазьняка проста велізарная. Тут ён пастараўся вынікова.
    Чаго вартыя палітыкі, дэпутаты, фракцыя БНФ, калі іх любы прапаршчык можа выкінуць на вуліцу з залы паседжанняў? Выгналі на вуліцу такіх законнікаў, а тыя і пайшлі роўненька дадому, нармальна ім, нібы так і было задумана.
    А з подпісамі за роспуск ВС? Людзі даверылі Пазьняку свой выбар, а вынік? Падцерліся?
    Народ расчараваўшыся ў ВС 12 склікання кінуўся спадзявацца на выканаўчую уладу, на прэзідэнцкую.

    Як той маўр, "Пзьняк зрабіў сваю работу. Пазьняк можа сысці".
    І Пазьняк сышоў : яго вывезлі за мяжу. Спачатку да жывой і дзейнай дыяспары ў ЗША, потым перакінулі ў Польшу.
  • Пытанне
    25.04.2026
    Карціна маслам! , Народ расчараваўшыся ў ВС 12 склікання кінуўся спадзявацца на выканаўчую уладу, на прэзідэнцкую./

    Гэта вы пра сябе? Ну і як вам рэжым Лукашэнкі? Падабаецца?
  • Карціна маслам!
    25.04.2026
    Пытанне , адкажу адзін раз, хоць, яе бачыце, людзі ігнаруюць вашую рытуальную бязглуздзіцу. Пастараюся ўсё ж даць сэнсу на безсэнсоўнае пытанне.

    У 1993-94 гадах збянтэжаныя зменамі людзі зняверыліся ў бясконцых лозунгах і пагрозах "моцнага палітыка ", "глыбы", "светача", які ўжо безвынікова і незваротна перагрыззся з усімі ўплывовымі сіламі і асобамі.
    Народ захацеў новага, якога яшчэ не было. Але літаральна праз год ўжо круцілі носам і адводзілі вочы на пвтанне "Ну як вам, добра ідзе? "
    Другі раз Лукашэнка не выйграў бы выбары.
    Гэта вам наконт нібыта досьціпу "падабаецца".
  • Пытанне
    25.04.2026
    Карціна маслам! , у якіх "пагрозах"? Прыклады можаце прывезці "пагроз", якія вас так напужалі ў 1994м, што вы пабеглі галасаваць за Лукашэнку, "абы не Пазьняк"?
  • ghjcnj
    25.04.2026
    лу был единственным дееспособным из всей той компании. Остается таким и сейчас. Выход один - провозгласить его царем а Умку в сенаторы. Правда, может не согласиться... Хотя ради Коли...
  • Беларус
    25.04.2026
    "Пасля выбараў фронтаўцаў у зале не было, і частка дэмакратычных дэпутатаў спачатку шукала кампрамісу з Лукашэнкам, спрабавалі дамовіцца з ім... гэта і стала фатальнай розніцай. Пакуль адны яшчэ верылі ў магчымасць дамовы, час працаваў супраць іх."


    Нічога не мяняецца. Сапраўды, нейкая праклятая нацыя. Няздольная бачыць відавочнага. Нягледзячы на ўласны досьвед, і досьвед дзясяткаў, сотняў тысяч суайчыньнікаў.


    "Народ, Беларускi Народ!
    Ты - цёмны, сляпы, быццам крот" (с)

    [Зрэдагавана]
  • Беларус
    29.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    30.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • барадзед
    25.04.2026
    "уся кампанія 1995 года была сарваная ўладай, у тым ліку праз публічную пазіцыю Лукашэнкі, які адкрыта заяўляў, што не пойдзе галасаваць, бо «ўсё роўна падмануць»"
    а пасля 95га гэтым жа займаліся і Пазняк і Мацкевіч
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    Заканчваць з гэтым так зв адраджэннем трэба, людцы. Бо падурнеем до нельзя. Калі ўжо не здурнелі.
  • Знаёмы
    25.04.2026
    Anatol Starkou, завязвай, цябе ўжо пц
  • Меркаванне
    25.04.2026
    Важна адзначыць: Станіслаў Шушкевіч і Генадзь Карпенка, супраць якіх Уладзімір Мацкевіч таксама быў гатовы выступіць, у сваіх мінскіх акругах тады ў 1995 годзе ўсё ж перамаглі. Ці гэта было таму, што дэмакратычны электарат у тых акругах ад пачатку не быў расколаты? Ці таму, што кандыдаты-цэнтрысты мелі лепшы рэйтынг за Пазняка? Адказу на гэтае пытанне няма.//
    Чаму ж няма адказу? Мой адказ такі: таму што гэта была спецаперацыя каб не дапусціць у заканадаўчы ворган (парламент) Зянона Пазьняка.
  • Карціна маслам!
    25.04.2026
    Меркаванне , Пазьняк быў у заканадаўчым органе. Быў шмат гадоў.
    Самым высокім, ў Вярхоўным Савеце.
    Пасля ягонага там шматгадовага быцця ніводнага дэпутата ад БНФ там больш не было : людзі іх не абралі.
    Карціна маслам.
    Для тых хто пачынаў разумець свет пасля 1996-га году: на выбарах дэпутатаў ВС-12, і выбарах ВС-13 галасы лічылі.
    На выбарчых участках прысутнічалі назіральнікі ад розных партыяў і грамадскіх рухаў, напрыклад і ад БНФ, і ад кампартыі, і персанальна ад кандыдатаў, якія балатаваліся на дадзеным участку.

    І скажу зараз мабыць самае цікавае для моладзі: назіральнікі непасрэдна ўдзельнічалі ў падліку бюлютэняў.

    Яшчэ раз паўтаруся: назіральнікі ад розных партыяў і кандыдатаў РАЗАМ З КАМІСІЯЙ фізічна лічылі бюлетэні сваімі ручкамі.
    Члены камісіяў самі патрабавалі ад назіральнікаў дапамагчы ім: "А то што, нам тут да раніцы пацець?"
    Назіральнікі і ад кампартыі , і ад бнф на ўчастках разам сядзелі цэлы дзень за адным сталом, вялі дыскусіі, а ўночы разам лічылі бюлетэні.
    Гэтаксама было і на выбарах прэзідэнта ў 1994 годзе.
    Такі быў час, такія парадкі, такія норавы. Але Навумчык з Пазьняком забываюць такое ўспамінаць.
    І ніводнага дэпутата ад БНФ у ВС-13. Ніводнага.
    Дык хто адказны за ўласны правал? Хто яго падрыхтаваў?
  • Пытанне
    25.04.2026
    Карціна маслам! , у ВС-13 былі, як тут ужо напісалі, Дабравольскі і Лябедзька. Што яны зрабілі як дэпутаты?
    Пазьняк, калі быў дэпутатам, са сваёй камандай распрацавалі Дэкларацыю аб Незалежнасці і дамагліся, каб яе прынялі, распрацавалі законы Рэспублікі Беларусь і дамагліся іх прыняцця (закон аб грамадзянстве Беларусь і іншыя).
    Яны зрабілі столькі, што да сёння ні Крэмль, ні лукашысты, ні ворагі незалежнасці не здолелі знішчыць, як ні стараліся.
    Ужо не гаворачы пра тое, што дэпутаты БНФ на чале з Пазьняком ладзілі галадоўку пратэста супраць развароту краіны ў бок інтэграцыі з Расеяй, русіфікацыі і ўзурпацыі ўлады Лукашэнкам.

    Ні Лябедзька, ні Дабравольскі не далучыліся да пратэсту. Чаму?
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    Карціна маслам! , Толькі Зянон!
  • Хлусня
    25.04.2026
    Карціна маслам! , а што былі выбары, бот?
  • Карціна маслам!
    26.04.2026
    Anatol Starkou, так, быў такі жарт: "Толькі хард-кор! Толькі Зянон!"
    Іроніі беларусам не бракавала, ды і сама эпоха была несумная, поўная энтузіяўму і спадзяванняў. Гэта сёння ў Беларусі пануе змрок, нібы на цёмнай, бруднай калгаснай ферме з вечна галоднымі абасранымі каровамі.
  • Карціна маслам!
    26.04.2026
    Хлусня, канешне былі выбары. І выбары былі, і людзі хадзілі галасаваць, і бюлетэні лічылі.
    Збольшага ў камісіях ад выбараў да выбараў былі задзейнічаныя адны і тыя ж людзі. У пераважнай большасці звычайныя людзі: работнікі заводаўпраўленняў, настаўнікі...
    Галасы лічыліся наступным чынам: вечарам пасля галасавання сталы, за якімі сядзелі члены камісіі, ссоўваліся на сярэдзіну. Так рабіўся адзін вялізны амаль круглы стол. Вакол стала стаялі члены камісіі і назіральнікі ад партыяў і кандыдатаў. Спачатку на гэты стол ў адну кучу высыпаліся ўсе бюлетэні з усіх урнаў. Члены камісіі і назіральнікі бралі з той кучы бюлетэні і раскладвалі па асобных стосах. Адзін стос - сапсаваныя, другі стос - супраць ўсіх, трэці стос - за аднаго кандыдата, чацверты стос за іншага, і так кожны кандыдат складваўся ў свой асобны стос.
    Нават без падліку яшчэ ў працэсе разбору бюлетэняў ўжо было відаць, што за аднага кандыдата стос расце, а за іншага не вельмі або не расце зусім.
    Пасля поўнага разбору агульнай кучы стосікі лічыліся і лічбы запісваліся ў пратакол.
    Назіральнікі ведалі лічбы на участку, самі ж і лічылі бюлетэні. Інтэрнэту не было, мабільных тэлефонаў не было , не ўсім ўдавалася пазваніць са школьнага тэлефона, рэдка хто меў машыну, даводзілася шмат бегаць нагамі для таго, каб была магчымасць сабраць звесткі па акрузе, гораду, раёну і гд.
    Выніковыя лічбы па рэспубліцы выглядалі адэкватнымі і сувымернымі з лічбамі назіральнікаў на ўчастках.
    У Мінску , буйных гарадах усе ўчасткі былі ахопленыя назіральнікамі.
    Сёняшнія казкі пра "генія зарэзалі" гэта толькі казкі, як цчпер кпдуць фэйк. Вынікі тых выбараў адлюстроўваюць сапраўдныя рэйтынгі.
  • Бойцовский клуб
    25.04.2026
    Помахать кулаками через 30 лет после драки - это конечно круто.
  • 1
    25.04.2026
    Мацкевіч, вядома ж, мудак, але справа ня ў ім, і не ў Зяноне.

    Справа ў насельніцтве, якое абірае утульны расейскі Мордар замест нацыянальнай дзяржавы.
  • Позняк митусицца
    25.04.2026
    1, А другого народа здесь нет и не предвидеться. Работайте с тем, что есть. Или стоите за границей. Политика это искусство. Либо вы находите поддержку народа, либо становитесь как Позняк.
  • .
    25.04.2026
    Позняк митусицца , дык ён у парадку, а ты?
  • 1
    25.04.2026
    Позняк митусицца , мяркую, табе лепш заставацца рабом.
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    ., гэта бчб СМІ робяць выгляд што ён робіць выгляд што ён мітусіцца.

    А ён па-ранейшаму чакае 450 тыс народ ля мікрафону ВС, які выйдзе сам на плошчу Незалежнасці ў 1992 гаду ў сераду.
  • Карціна маслам!
    26.04.2026
    Anatol Starkou, Пазьняк рабіў усё што мог, каб адарваць БНФ і ад народа, але найперш ад дзяржаўнага кіравання, ад супрацы з элітамі, кіраўнікамі розных ўзроўняў. Каб ўсё звесці толькі да экзатычнай позы.
    Па агентурным заданні ён стараўся свядома ці быў кіраванай марыянеткай ў руках спрытных маніпулятараў я не магу сказаць, ды ўрэшце для нас і ўжо для гісторыі яно вялікай розніцы не мае.
    СССР не пратрымаўся і 70 гадоў, а Пазьняк і Лукашэнка падарвалі рэспубліку яшчэ на трыццаць і больш.
  • Anatol Starkou
    26.04.2026
    Карціна маслам! , "СССР не пратрымаўся і 70 гадоў, а Пазьняк і Лукашэнка падарвалі рэспубліку яшчэ на трыццаць і больш."

    Цытата маіх слоў з маёй кнігі ў якасці адказа:
    «Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка змагаецца з усімі. А Зянон Станіслававіч Пазьняк, так бы мовіць, бацька двух лукашызмаў — бел-чырвона-белага і чырвона-зялёнага — палітыкі хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва. Бо ў 1988–1994 гадах сваім бел-чырвона-белым беларускамоўным адраджэнскім палітыканствам, у якасці ініцыятара стварэння БНФ і палітыка, спрыяў вяртанню нязменнай з 1919 года ўлады беларускіх бальшавікоў, узыходжанню Лукашэнкi ва ўладу, тым самым прывёў да яе не дэмакратыю, а чырвона-зялёны лукашызм, заклаўшы ў аснову ідэалогіі так званага адраджэння нацыі сваю асабістую нелюбоў да Расіі, а не любоў да беларускага народа ці Беларусі, да дзяржаўнасці Беларусі. Бо тады ж тэмай беларускай мовы ці так званай нацыянальнай ідэі забалбатаў разам з паплечнікамі тэму дэмакратыі — улады, падкантрольной народу, тэму змагання за дэмакратыю, з-за чаго за амаль сем адраджэнскіх гадоў з 1989-га па 1996-ы нацыя ўпустую выпусціла рэвалюцыйны нацыяналістычны «пар», назапашаны амаль за 200 гадоў у Расійскай імперыі. Бо ў артыкуле «О русском империализме и его опасности», упершыню надрукаваным у «Народнай газете» 15–17.01.1994 года Зенон Позняк за 5 месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў-1994, правакацыйна дэклараваў тэзісы сваёй БЧБ дыктатуры, БЧБ лукашызму, чым фактычна здаў уладу былым камуністам, а з ёй усе спадзевы і намаганні папярэднікаў і паплечнікаў адраджэння беларускасці. Бо артыкул згуртаваў парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру, ці, па сучаснаму, тагачасную эліту беларускага грамадства, прадстаўнікі якой па савецкай традыцыі працавалі ў выбарчых камісіях і, мяркую, кантралявалі выбары-1994. Бо зянонаўшчына — бел-чырвона-белы лукашызм на беларускай мове ТАРАШКЕВІЦА, дыктатура мовы ТАРАШКЕВІЦЫ, яе неабмежаваная ўлада, якая не атрымалася таму, што прывяла да ўлады чырвона-зялёны лукашызм — неабмежаваную дыктатуру «русского языка».
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    1 , гэта ж сколькі гадоў прайшло, калі я тут на форуме НН пісаў Лявону Баршсэўскаму; “Вам і Зянону патрэбна бчб лабалаторыя, стэрыльныя пальчаткі і іншы народ”. Блін, не памятаю, але народ усё ж прапануе лідарам БНФ адрадзіць іншы народ. Спачатку. А ўжо потым на кошачках патрэніравацца. І толькі пасля іх на беларускім народзе.
  • Знаёмы
    25.04.2026
    Anatol Starkou, выпі гарэлкі, можа дапаможа
  • Лявон
    25.04.2026
    Anatol Starkou, а чаго ты мне пісаў, а не ў вочы сказаў? Можа адкажаш, дзе ты быў.
  • Anatol Starkou
    25.04.2026
    Знаёмы , гаржлку не пью. Вельмі рэдка піва. А так шкалік каліфарнійскага кабернэ.
  • Знакомый
    26.04.2026
    Anatol Starkou, не бедствуешь, ну и памалкивай.
  • Ні дня без Пазняка
    25.04.2026
    Што рэйтынгі падаюць? Цікава чытаць ботаў пра выбары ў канцлагеры, дзе не выбралі БНФ. Вы сур'ёзна? А чаго вас не выбралі? І дзе вы? Асабліва мусар адзін тут стараецца. Метадолаг, відаць.
  • У Лукі і зараз выбары
    25.04.2026
    Яшчэ ёсць. Чаго вас не выбіраюць?
  • нн ненавідзіць Пазьняка
    26.04.2026
    Гэта так нн "павіншавала" Пазьняка з днём нараджэння. Артыкулам пра "правал".
    Мы ўсё бачым.
  • Ясік
    26.04.2026
    нн ненавідзіць Пазьняка , што вы бачыце? Толькі тое што Пазьняк не меў рацыі тады і зараз. Гэта не пра ненавісьць, а пра рацыю
  • Anatol Starkou
    27.04.2026
    нн ненавідзіць Пазьняка ,
    затое Свабода 24 красавіка "павіншавала" Пазьняка з днём нараджэння” : “ 1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч. Кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Адзін з тых палітыкаў, хто пасьлядоўна выступаў за незалежнасьць Беларусі, а з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ладзіў шматтысячныя маршы пратэсту. З 1996 году ў эміграцыі.”
  • Говори правду
    26.04.2026
    Слава всевышнему, нам послали Александра Григорьевича. А то так бы и наблюдали, как эти грызутся, да Беларусь уничтожают!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць