Каментары да артыкула

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

  • Пытанне спадарству
    27.04.2026
    Патлумачце, шаноўныя клавуны с ТГ канала, чаму вам ніколькі не шкада чалавека?
  • .
    27.04.2026
    Так у выканаўцаў са звілінай ад фуражцы такіх праблем прынцыпова не бывае. Зарплата, жыллё ад дзяржавы, ранняя добрая пенсія.
  • Filipp
    27.04.2026
    Пытанне спадарству, Мне шкада чалавека, але ж у мяне ўзнікае пытанне на будучыню. Якім чынам, мы ў будучыні будзем ставіцца да чыноўнікаў і палітыкаў у Новай Беларусі, якія маюць псіх праблемы? Вось калі б у 90 х была б нейкая камісія на псіх здароў'е, Лука да ўлады б не прыйшоў.
  • галасунчык
    27.04.2026
    ., не ўсё атрымаецца патлумачыць ботамі-лукашэнкаўцамі. Калі не жыць у бурбалцы, можна даведацца, што рэпутацыя такіх ці іншых экс-НДА актывістак не надта добрая.
  • .
    27.04.2026
    Падобныя праблемы могуць быць у любых людзей па-за межамі сістэмы: валанцёраў, паспяховых з НДА-падтрымкай, непаспяховых, з добрай, дрэннай (па вашаму меркаванню) рэпутацыяй.
    Рэпутацыя не повад злараднічаць. Людзей яна не забівала.

    Лепш пра сябе падумайце. Чаму вы выеце сінхронна з сабакамі сістэмы, чаму лаянка пра "неверагодных" і "грантасосаў" у вас аднолькавымі словамі з азаронкамі і губазікаўцамі, чаму ў вас з ботамі агульная бурбалка.
  • Пытанне
    27.04.2026
    ., вы таксама...з гэтых...?
  • Здайце грошы
    27.04.2026
    ., а чаму замест таго, каб дапамагчы Лізе і перадаць ёй 12 тысяч еўра, вы гнеўныя каменты страчыце?
    Проста моўчкі дайце ёй грошы.
  • .
    27.04.2026
    Спаліліся ізноў. Кожны раз, калі вашым няма чаго сказаць, прыбягае Пытанне і пераводзіць стрэлкі.
    Не, размова зараз пра вашых.
    Назавіце хаця бы 5 адрозненняў вас ад лукаботаў. Акрамя перакладу азаронкаўшчыны на беларускую мову.
  • Люстэрка
    27.04.2026
    .,

    > Кожны раз, калі вашым няма чаго сказаць, прыбягае . і пераводзіць стрэлкі.
    > Лепш пра сябе падумайце. Чаму вы выеце
    > Лукаботы, лукаботы, лукаботы
  • .
    27.04.2026
    А гэта ўжо дакладна не з нашых беларусаў, гэта бот "Ганьба!", "Сама сыдзеш?", "Ваша дарагая", "Не галосім!" і г.д. З тупенькім ментоўскім гумарком.
    Гэй, хлопцы вышэй, калі вы не хлусіце і беларусы, вось з такімі вы і супрацоўнічаеце, маеце аднолькавыя меркаванні.
  • Здайце грошы
    27.04.2026
    ., дык будзеце здаваць грошы ці не?
  • :)
    27.04.2026
    Здайце грошы, нешта падказвае, што мясцовы тролік . не збіраецца гэтага рабіць :)
  • .
    28.04.2026
    Калі патрабуе "здаць грошы" той, хто сам у гэта не верыць, гэта як папрокі жанчын з кветкамі, што няправільна змагаліся, ад таго, хто сам быў на канапе за "байкот".
    Дапамога - справа асабістая. Як і публічныя падлікі, жыве хто па сродках ці не па сродках.

    А ў гэтай галіне каментаў (глядзім уважліва ўверх) мы абмяркоўваем "Пытанне спадарству", што з вамі такое.
    І ў чарговы раз вы ўсе знікаеце пасля пытання "Назавіце хаця бы 5 адрозненняў вас ад лукаботаў. Акрамя перакладу азаронкаўшчыны на беларускую мову."
  • Шрэк
    27.04.2026
    Filipp, ага, большасць людзёў мае псіхічныя праблемы праз вымушаную міграцыю, яшчэ частка ў Беларусі праз ціск рэжыма, а ты параўноўваеш дэпрэсію ў мігрантаў з псіхапатыяй Лукі.
  • Тамаш
    27.04.2026
    Filipp, замуціў добра, лукашысцік.
  • T
    29.04.2026
    Да уж. Комииссия бы конечно спасла демократию. Это также как счас в Иране сша - убили аятолу - думали что наступит демократия в иране. Можно подумать что лукаш собственноручно на окрестина дубиналом махал , а остальные «граждане» - законопослушно не нарушали закон - не унижали не мучали не сажали не фабриковали дела не подтасовывали результаты выборов и тд. Также у большинства здешней публики наступление демократии в рб равносильно освоению гражданами правил бел языка. И другие гениальные идейки
  • Filipp
    27.04.2026
    Шрэк, Гэта ты так параўноўваеш! У мяне было іншае пытанне.
  • Найперш не галасі!
    28.04.2026
    Тамаш, анічога цікавага не замуціў ён. Як заўжды тупенька і непісьменна але з прэтэнзіяй на высокае.
    Нервовы зрыў - не псіхічнае захворванне. Невроз гэта не псіхоз. Невротык - не псіхотык.
    З неврозам чалавек разумее свой стан і рэчаіснасць, з псіхозам не разумее. Абсалютна розныя рэчы.
    Але лукашысцкі троль Філіп, хоць і купіў сабе клавішы, але тролем застаецца.
  • Голадзевы прыступ
    27.04.2026
    А ці можна даведацца, дзе даюць такую пазыку, каб увесь час сядзець у чатах і ютубах?
  • Беларус
    27.04.2026
    І вось такія людзі ірвуцца ў палітыку...

    [Зрэдагавана]
  • квоцік
    27.04.2026
    Святыя НДА не заплацілі за гендарныя квоты на выбарах у КР ці што?
  • логіка
    27.04.2026
    Маладая дзяўчына палезла ў палітыку і тут нервовы зрыў. Дык можна калі не ўмееш рабіць хлеб не ідзеш працаваць у пякарню? Ці гэта таксама патрыярхальнае цемрашальства?
  • Нуну
    27.04.2026
    логіка , не спрабуючы - не навучышся
  • Но
    27.04.2026
    Нуну, не все учатся хорошо!
  • Дрысяж
    27.04.2026
    Больш за ўсё зачапіла з якой пагардай дама выказваецца пра працу на заводзе і складах. Уявіце, там людзі таксама працуюць. І нічым яны не горшыя за вашыя НДА.
  • соевыя актывісты
    27.04.2026
    Дрысяж, бо яны ўсе такія талерантныя і інклюзіўныя, калі гаворка пра розныя каляНДА тэмы тыпу ЛГБТ, фемінізм, квір, гендар. А вось мужыкамі на складах і заводах пагарджаюць. Нешта не ірвуцца там працаваць каб змагацца за гендарную роўнасць.
  • Песiвiсты
    27.04.2026
    соевыя актывісты , I пра "гарбузовы баталён" гендарныя квiр-фемiнiсткi нешта маўчаць, нiяк не каментуюць. Хоць праца там чыста на мужыкоў вiдаць нялёгкая i абразлiвая.
  • Хмммммммммм
    27.04.2026
    Можа трэба было ісці на працу замест лётаць у Брусель са сваёй дзяўчынай і цыкаць там сабе здымкі ў Еўрапарламенце?
  • ::
    28.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Сёстры, вы дзе?
    27.04.2026
    А сяброўкі фемініністкі, якія не адзін грант атрымалі, не хочуць дапамагчы?
  • Шрэк
    27.04.2026
    Сёстры, вы дзе?, калі экстрапаляваць з поста Пракопчык, то яны ўсе плюс мінус у такім стане.
  • Экстрапалюйце іншы пост
    28.04.2026
    Шрэк, а калі экстрапаліраваць з паста Насты Роўды пра правілы жыцця, то ўсё ў іх проста выдатна, вандруюць па розных краінах і п'юць кофе з круасанамі ў кафэ.
  • Гендарная квота
    27.04.2026
    Шукае магната? А чаму не магнатку?
  • Фемквіргрупа
    27.04.2026
    Гендарная квота, я лічу, што трэба зладзіць канферэнцыю на актуальную тэму: як правільна пісаць фемінітыў ад слова "магнат". Магнатка? Магнаціня? Магнатэсса?
    Праблемам віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады я канечне ж вельмі спачуваю. Таму прапаную ў шэраг пытанняў канферэнцыі ўключыць таксама абмеркаванне пытання даступнасці псіхалагічнай дапамогі спікеркам.
    Па выніках канферэнцыі прапаную ўсім прысутным падпісаць рэзалюцыю і зрабіць сумеснае фота для сацсетак.
  • рэфарматарка
    27.04.2026
    Розныя каментары, што можна есці г*** ці дзіўныя відосікі ў чаціках тлумачылі б нервовы зрыў.
  • Сікорскі-Фуко
    27.04.2026
    Гэта не быў нервовы зрыў толькі сацыяльны канструкт.
  • Невероятная з'ява
    27.04.2026
    Як такія маладыя дзяўчыны ўвогуле апынуліся ў структурах новай апазіцыі?
  • Жора
    27.04.2026
    Невероятная з'ява , ну таму што старыя грантасмокі рыхтуюць змену. І не толькі з гэтай мэтай, падазраю.
  • Час
    27.04.2026
    Ісці працаваць
  • Праца-Ваца
    27.04.2026
    Хай пачытае Правілы жыцця Насты Роўды і не скуголіць.
  • хахаха
    27.04.2026
    Праца-Ваца, тролінг дня. Атрымалася.
  • Жора
    27.04.2026
    Дзве НДА, якія вінны $6000 - гэта якія? Пайшла ў паблік, хай ідзе да канца. Тады і грошы на пераезд з'явяцца.
  • алекс
    27.04.2026
    господи, ну неужели нельзя просто работать?.. помощница бармена... а вообще есть у дамы хоть какое-то образование, какие-то скиллы востребованные?..
  • Юстас
    29.04.2026
    алекс, Скорее всего какая-нибудь как сейчас модно психологесса или маркетологиня.
  • 100
    27.04.2026
    Каардынацыйная Рада гэта адзін вялікі цырк. А Наступ і людзі ў ім гэта нешта з чымсці.
  • Друз
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Мистер х
    27.04.2026
    У меня самого побольше проблеммы...но не сижу не прошу. За раз все развалилось и здоровье и работа. А тут пример семьи вышел как в Варшаве все скинулись и понеслось. А сейчас реально когда нужна помощь не дождешься даже от своих
  • Шрэк
    28.04.2026
    Мистер х, госпадзе, спадзяюся, гэта не Ігар Б. пісаў.
  • Вася
    28.04.2026
    Шрэк, ён жа ў турме
  • FPG
    28.04.2026
    Шрэк, Ігар у турме.
  • каша
    27.04.2026
    «Я не кіну палітыку ні пры якіх умовах, пакуль мы ўсе ў Беларусі не апынёмся. Тут маім хэйтэрам рэкамендую не расслабляцца!»

    Ага, хіба, што тыя "хэйтары" выклікаюць чарговы нервовы зрыў?
  • На завод и дело с концом
    27.04.2026
    Есть хорошие вакансии, даже полотером можно пойти, если беда с деньгами. Не стыдно работать, стыдно не работать, если ты не инвалид, а не клянчить деньги на сидение в интернете и на психологов. Совсем уже обалдели
  • Шмыг
    27.04.2026
    На завод и дело с концом, что за цирк, аж противно смотреть. Работа на заводе 12 часов в день 7 дней в неделю доступна всем. Для девушек на многих заводах и так есть крайне простые позиции. За 4-6 месяцев вполне легко будет собрать всю сумму. Да это крайне тяжело. Уж точно тяжелее чем ныть всем подряд о своих долгах(даже если они по чужой вине)
  • А
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • так ці не
    27.04.2026
    Ці часам яе калега з Наступа бабарыканец Краўцоў не айцішнік? Не хоча дапамагчы?
  • Жаночы Наступ
    27.04.2026
    Славутая жаночая інтуіцыя не падвяла. Цяпер Ліза пакажа, як моцная жанчына вырашае праблемы без мужыкоў.
  • Ліўа
    27.04.2026
    Не плявузгайце, а дайце грошай.
    Я палітыкеса.
  • Мара
    27.04.2026
    Нічога сабе 400 злотых на ежу адна дзяўчына за тыдзень траціла. У мяне 500 злотых на тыдзень на трох выходзіць на прадукты з двума немалымі ўжо дзецьмі. Што можна есці на такую суму адной? Паўфабрыкаты ў жабцы купляць ўтрыдарага і па кавярнях хадзіць? Ліза, кідайце дурное, вучыцеся весці бюджэт і гаспадарку, гатаваць дома простую ежу. Пераязджайце ў хостэл, ідзіце на любую працу, строга кантралюйце выдаткі. Паверце мне, вы купляеце шмат таго, што для жыцця непатрэбна. За два гады працы ў Польшчы рэжыме адказнай эканоміі гэту суму можна спакойна аддаць за два гады. А палітыка не ваша, калі ў вас нервовы зрыў ад яе, кіньце дурное.
  • Можа гастрыт? Панкрэатыт?
    27.04.2026
    Мара, Што можна есці на такую суму адной? Ды яшчэ заставацца такой худой. За такія грошы яна павінна выглядаць мінімум як Наста Базар.
  • T
    27.04.2026
    Мара, а я 100 злотых на 6 человек
  • яна
    27.04.2026
    110 $ в неделю на семью из 4-х человека я трачу,
  • Мара
    27.04.2026
    яна, дык а я пра што. Мы больш трацім, Недзе 450-500 на тыдзень на траіх на ежу, бо мае дзеці падлеткі, займаюцца спортам і мусяць абедаць у школьнай сталоўцы, таму што да вечара на занятках. Але ж у астатнім не эканомім: мяса, рыба, морапрадукты, сыры і садавіна-гародніна круглы год. Калі я б адна жыла, мне б і менш за 100 хапіла з галавой з усімі хацелкамі і прысмакамі. А тут дзеўка дома сядзіць і распавядае, што 150 на тыдзень праядае ўжо замест 400 і гэта мала. Там калі капнуць іншыя выдаткі, то зразумела будзе што чалавек зусім не ў рэальнасці, на жаль.
  • Рэмарка
    27.04.2026
    Мара, Не хацеў яе крытыкаваць, але, дарэчы, ежа за 40 даляраў здзівіла. Жыву ў Кіеве - за 10 -12 (500 грн.) даляраў у тыдзень. І не так, каб толькі пратэрміноўку бяру, і рыбны дзень і мясны дзень магу сабе дазволіць. А Польшча танней заўсёды была, на якую смачную і карысную ежу можна 40 бакаў патраціць - пытанне... І не ў АТБ (гэта мясцовы Гнілаопт на Дызайнерскім) закупляюся. Так, купляю, вядома, толькі па спісе без эксцэсаў, салодкія мафіны і дацкае печыва сам выпякаю.
    Калі ў 2022 эканоміка лягла верх брухам а горад быў у паўакружэнні - уключыў рэжым асэнсаваных выдаткаў, дык потым і вырашыў ад гэтай практыкі не адмаўляцца - бо жыццё нашае дынамічнае, хоць прыбыткі і цяпер нармальныя і стабільныя..
    У канцы сакавіка 2022 г. на вуліцы Кіева чуў размову дзяўчыны з сяброўкай, аб тым, што ў яе засталося на рахунку 12 грн. (30 еўрацэнтаў) і як жыць далей не ведае.
    Жыць трэба разлічваючы на ​​форс-мажор, бо жыццё нашае дынамічнае.
  • Мара
    28.04.2026
    Рэмарка, Цяпер Польшча не танная ўжо. Цэны выраслі. Але не настолькі, каб праядаць столькі, як наша гераіня. Жыць ёй трэба вучыцца па сродках. Не можа сабе дазволіць ялавічыну або ласось, няхай гатуе свініну ці індычку. У Польшчы яна танная, а па акцыях увогуле капейкі. Замест прыпантаваных сняданкаў у кавярні - аўсянка дома - увогуле амаль бясплатна. Абноўкі можна купляць функцыянальна пад патрэбы і не ганяючыся за брэндамі. Тэлефонам карыстацца некалькі год і г.д. З глузду паз'язджалі некаторыя з запытамі да жыцця ў стылі "я этава дастойна", а самі нічога не ўмеюць толкам і нічога яшчэ не дабіліся сваёй працай.
  • Ааа
    27.04.2026
    Хто гэта? Што гэта? Адкуль гэта?

    А працаваць пайсці не варыянт?

    Сеўшы на грантавую іглу, цяжка з яе, канешне злезці.

    Калі ўжо Еўропа следам за Трампам, перакрые грашовыя патокі такім вось персанажам?

    Гэта быў бы лепшы падарунак для Беларусі!
  • Жора
    27.04.2026
    Ааа, дык ужо перакрылі. Яны еўрапейскія грошы цяпер даядаюць.
  • Iмя
    27.04.2026
    Жора, Верагодна, без солi. ;))))))))))))))
  • Кнур
    27.04.2026
    Дети! Церковь! Кухня!
    И не будет нервных срывов.
  • Как вариант
    27.04.2026
    Можно временно пожить у активистки Насты Базар, у неё четырехкратная квартира.
  • политзек
    27.04.2026
    Как вариант , ору,порвал кишки
  • ВаляКаВаля
    27.04.2026
    Вы правы — здесь лучше передать оттенок «упарываешься».

    Исправленный вариант:

    Добрая рэклама КР перад выбарамі. Ды і ўвогуле ўся дзейнасць дэмакратычных сіл: упарываешся — і атрымліваеш дэпрэсію і даўгі. Вы хоць напішыце, як звязацца з дзяўчынай. Але гэта, вядома, поўнае дно. Пра якую перамогу мы марым? Мы сваіх палітыкаў пракарміць не можам, сябе пракарміць не можам.
  • Не Ліза
    27.04.2026
    ВаляКаВаля, а хто палітык? Гэта дзяўчына, якая пракарміць сябе не ў стане? Кажа пра псіхічнае растройства, але лезе прадстаўляць беларусаў?
  • Нармальна кормім
    27.04.2026
    ВаляКаВаля, Мы сваіх палітыкаў пракарміць не можам/
    Чаму ня можам? Паглядзіце на Латушку - вполне упітан. І Губарэвіч. І Рымашэўскі.
  • Ага
    27.04.2026
    Не Ліза, і грошы лічыць не ўмее. Трэба яе міністрам эканомікі прызначыць.
  • Плюсы
    27.04.2026
    Адное, што можна тут адзначыць станоўчага, што Ліза не скрала грошы і не збегла, як Мельнікава.
  • 12 тыс=12 палітвязняў
    27.04.2026
    Палітвязням, якіх выкінулі за мяжу ў адной турэмнай робе, з падарваным здароўем і без дакументаў, па 1000 € давалі.
    А тут цэлых 12 тысяч трэба. Чалавеку, у якога ўсё ёсць і які можа працаваць. Але не хоча.
  • Не Ліза
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Узнагароду
    27.04.2026
    Плюсы , і праўда! Не скрала – ужо трэба ўзнагародзіць.
  • Олд
    27.04.2026
    Дайце грошы, дайце грошы - некалі прасіў адзін вядомы беларускі палітык.
  • УРА!
    27.04.2026
    Дзякуй, што за НДА грант увялі гендарныя квоты на выбары ў КР. Калі б не яны, магчыма, туды б не трапілі такія актывістэссы як Мельнікава, Карпушонак, Мартынава ці Пракопчык.
  • Ганулька
    28.04.2026
    УРА!, Мартынава зарабляе на жыццё медыйнай працай, гранты не просiць i нiчога не скрала.
  • Страшны БНФ
    28.04.2026
    Ганулька, нават не ведаю што горш, красці грошы, ці весці блог, дзе паўтарае расейскую прапаганду пра моўнае пытанне ці Беларусь у 1990я. Да таго сама раней была прапагандысткай, таксама расейскамоўнай.
  • Жора
    27.04.2026
    Ліза, збірай каўцыйныя бутэлькі. Яшчэ пры кляштарах ежу раздаюць раз на суткі звычайна, загуглі дзе ў сваім горадзе. Добра што лета надыходзіць, жыць можна на вуліцы.. ці набыць танны корч, і спаць у ім. Я сур'ёзна.
  • Бутэлька ядлаўцоўкi
    27.04.2026
    Жора, Эх, Жора, якi вы не талерантны i не iнклюзiўны!
  • Мда
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • супадзенне
    27.04.2026
    Як толькі закруцілі грошы з USAID, тут у многіх актывістак пачаліся фінансавыя праблемы.
  • Не Ліза
    27.04.2026
    супадзенне , так, кляты Трамп нарабіў.
    А так хорошо было, по- домашнему. Ыыыыы
  • Рабочий
    27.04.2026
    На фабриках и складах сейчас много работы. Если заморочиться, то за год можно отдать.
  • Па кайфу
    27.04.2026
    Рабочий, яна ж напісала, што завод і склад фу-фу-фу.
  • Максим Дизайнер
    27.04.2026
    Хорошо гульнула на 12 косарей. Ничего, какой-нибудь ойтишнег задонатит.
  • Vv
    27.04.2026
    Два кг мяса каштуюць 20 зл. Бульба па 1 зл. Жыві і радуйся. Але не нават 150зл мала
  • Злобный вожык
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Не важно кто
    27.04.2026
    Хаха. 400 злотых в неделю на питание. У меня пятеро детей и я после бчб хороводов 2020г. трачу 1600 в месяц на всю семью. Не имею возможности ни вернуться, ни к психотерапевту сходить. Отдыхай дальше, девочка.
  • Мара
    28.04.2026
    Не важно кто, ого! вышэйшы пілатаж. У нас толькі сыру і тварагу кілаграмы сыходзяць на тыдзень, бо хлопцы пасля трэніровак як хан Батый, і мяса ім давай))). Назіраю за акцыямі, купонамі і закупаю ўсё гэта дробным оптам у Бедронцы і Лідле. І бакалею на Алегра пяцікілаграмовымі мяхамі на некалькі месяцаў наперад. Бабовыя, крупы, семачкі розныя замест дарагіх арэхаў ім на перакусы наша ўсё. З далікатэсаў мідзіі, крэветкі часам ну і добрая кава для мяне, дзецям не паложана. Ласашчаў, булак і цукерак не купляем, сама пяку на выхадных рознае хуценька.
  • Не важно кто
    28.04.2026
    Мара, мы не то, чтобы не работаем или не хотим работать. В самом деле текущее положение сложное. Творог нам не по карману, хлеб печем сами. Но мы понемногу выползаем из ямы. И соседи поляки немного помогают. Не все - агрессии хватает.
    А эта девочка ходит по вечеринкам, ведет праздный образ жизни, а по факту ищет спонсора и не стесняется?
  • 777
    27.04.2026
    Бери ношу по себе Чтобы не падать при ходьбе
  • бабруйчанін
    27.04.2026
    Пытанне ??
    600$ за кватэру гэта шмат
    Якая кватэра за гэтыя грошы ??
  • Жора
    28.04.2026
    бабруйчанін , гэта ж не ў Беларусі.
  • пытанечка
    27.04.2026
    Какой-то детсад. Взрослые там есть?
  • Ну дык
    27.04.2026
    пытанечка, конечно, и их все знают - они денюх ни у кого не просют - им сами дают, а они их распределяют и тратют на свою кипучую деятельность. Пока.
  • а
    27.04.2026
    а віцэ-спікерка - гэта што? гэта замша той жа самай мельнікавай?
  • пта
    27.04.2026
    гэта сцёб такі? ці гэта сур'ёзна?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць