Каментары да артыкула

У самай багатай правінцыі Канады набралі дастаткова галасоў для рэферэндуму аб незалежнасці

  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    06.05.2026
    Альберта вельмі нагадвае Данбас (да 2014 ): "Мы вас усіх тут кормім, а вы нас не паважаеце...". "А вось суседняя краіна паважае"... Далей вы памятаеце што было.
    Хто не ведае - два рэферэндумы аб незалежнасці ў Квебеку вельмі негатыўна адбіліся на іх эканоміцы. Кампаніі перенеслі свае штаб-кватэры з Манрэаля ў Таронта, і таму Таронта зараз эканамічны цэнтр рэгіёна.
  • Biełarus' forever
    06.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, прычым тут Данбас. Ён і не зьбіраўся аддзяляцца. У рэгіёне проста дзейнічала расейская агентура і самі маскалі
  • 1
    06.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, непасрэдна перад крымнашам за далучэнне Данбаса да расеі выступала менш за траціну яго насельніцтва, а на Луганшчыне - менш за чвэрць. Што параўнальна з беларускімі лічбамі.

    Але абодва рэгіёны, як і Беларусь, былі пераважна рускамірнымі, і гэта дазволіла Маскве распачаць засылку дыверсантаў, правакацыі, захопы ворганаў улады, "рэферэндумы" і вайну.

    Рускамірныя ніколі не вырашаюць свой лёс. Яны заўсёды аб'ект прымусу і ахвяра бандытаў, якія імі заўжды кіруюць.
  • Мда
    07.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, это вранье. Компании перенесли штаб-квартиры из-за налоговой нагрузки в Квебеке. В Онтарио она была на тот момент ниже
  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    06.05.2026
    Biełarus' forever , так, без агентуры не было б вайны, але мясцовыя данбасяне мелі гэты сентымент пакрыўджанасці, які выкарыстала расейская прапаганда. Не ўсе да аднаго агентура - хапае і проста дурных.
  • Bielarus4ever
    06.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, сепараў было досыць і ў Львове.
  • 1
    07.05.2026
    Bielarus4ever, "было" і было - гэта розныя рэчы.
  • Магiстр Ёда
    07.05.2026
    1, якое параўнальна з беларускiмi лiчбамi пустабрэх. У Беларусi за страту незалежнасцi на карысць Масквы нават менш за колькасць этнiчных расейцаў у Беларусi на пiке выступала. Нават значная частка з iх не заахвочвала каб 6 вобласцямi ўвайсцi ў Ресею.
  • 1
    07.05.2026
    Магiстр Ёда, дык я ж і не кажу роўна, але параўнальна.

    Дарэчы, у некаторых крыніцах адсотак адзінадзяржаўнікаў яшчэ меньшы, чым я назваў, але гэта не прынцыпова. Прынцыпова тое, што пераважная большасць насельніцтва рускамоўных рэгіёнаў не хацела адзінай дзяржавы, але вельмі хацела "дружыць" з Расеяй: адкрытыя межы, адсутнасць візаў, пушкіны-уюшкіны і г.д.

    Што, на жаль, мала чым адрозніваецца ад сантыментаў насельніцтва Беларусі, калі навогул адрозніваецца. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    07.05.2026
    Мда, Нават калі вы (магчыма) больш абазнаныя ў гэтай тэме, называць незнаёмага чалавака хлусам не па-канадзку.
  • 1
    07.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, быццам вы ня ведаеце, што, калі губернскі не хаміць і не брэша, трэба спраўдзіць ягоны пульс.

    Пагугліўшы, лёгка даведацца, што вы маеце рацыю, асноўнае - гэта сэпаратысцкія рухі, звязаная з імі палітычная нестабільнасць і моўныя патрабаванні да бізнэсу. Падаткі ўзгадваюцца як праблема трэцяга шэрагу.
  • Не каланіялізму
    06.05.2026
    Свабоду народам, смерць імперыям!
  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    06.05.2026
    Не каланіялізму, а які такі асаблівы "народ" у Альберце які заслогоўвае сваю краіну? Альберціны?
    Такі ж смех як і "народы" ДНР і ЛНР.
  • Этна-Эканом
    07.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, прычыны сепаратызму не абавязкова этнічныя, ці культуралагічныя. Яны могуць быць эканамічнымі, ці палітычнымі. Вось як на Тайвані, дзе ўсе кітайцы, але ж капіталістычныя. Таксама бывае, што правінцыя проста не хоча плаціць падаткі цэнтру.
  • Атамны атаман
    08.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, маскавіты таксама казалі, што “мы ўсе русскія”. Тым больш, Канада нават не прэтэндуе быць нацыянальнай монаэтнічнай дзяржавай. Гэта некалькі штатаў на каланізаванай тэрыторыі пад сімвалічнай брытанскай каронай
  • 1
    07.05.2026
    Этна-Эканом, Тайвань - гэта не прыклад аддзялення праз "падаткі цэнтру", ён быў створаны як адзіны законны Кітай пасля прайгранай на матэрыку грамадзянскай вайны.

    Навогул, аддзяленняў праз "падаткі цэнтру" ў гісторыі бадай што й няма. Заўсёды далучаліся культурная/рэлігійная і геаграфічная аддаленасць ад метраполіі.

    Калі культурна вялікая і малая краіны - адно цэлае, а надзейнай геаграфічнай "мяжы" няма, то шанец на паглынанне незлічона вялікшы, чым на размежаванне.
  • Filipp
    06.05.2026
    Не веру, што ў іх нешта атрымаецца.
  • tam-tei-shi
    07.05.2026
    Filipp, Маеш рацыю, не атрымаецца з-за 1) Clarity Act, закона, што прынялі ў 2000 годзе, які робіць амаль што немагчымым адзяленьне любой правінцыі, 2) дамоў паміж карэнным насельніцтвам і Каронай - калі правінцыя выйдзе са складу Канады, Альберта рызыкуе страціць тую зямлю, адкуль яна пампуе нафту.
  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    06.05.2026
    Адчыняю CBC news - "Russia and U.S. amplifying Alberta separatist narratives to stoke division, distrust: report".
    Бачыце, замежная агентура і ў Канадзе працуе, метады тыя самыя.
    Спадзяюся гэтая шляпа з сепаратызмам не пойдзе далёка.
  • Белостокская народная республика
    07.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, а ведь хорошо звучит!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць