Каментары да артыкула

Прапанавалі замацаваць заканадаўча абавязак браць удзел у перапісе

  • Ёсік
    07.05.2026
    А шчэ трэба дадаць, каб народзе сам прыходзіў ды пад камерамі запаўняў розныя паперы па перапісі, навошта грошы на нейкіх памагатых марнаваць. Ідзіце туды, самі ведаеце куды, нікому дзьверы не адчыняю, не хачу, каб потым пеўнем сьпявалі, як я добра жыву за лукашызмам. Усё ад усіх хаваю, людзі зайдросьцяць, а не радуюцца.
  • feafania
    07.05.2026
    А хто гарантуе рэспандэнтам быць перапісаным па-беларуску? Да мяне нейкай шаўка заяўлялася мінулым перапісам і пачала штосьць гаўкаць на вялікай і магутнай. Я паведаміла, што не валодаю ейнай мовай і папрасіла правесьці перапіс на дзяржаўнай беларускай. Яна, пакрыўджана, сышла і больш ніколі не заяўлялася. Я напісала ліст і запытала, якім чынам яны мяне перапісалі. Тыя адказалі - проста па месцу рэгістрацыі. Вось такі вот перапіс па-лукашысцку.
  • .
    07.05.2026
    У нармальнай краіне абавязак удзельнічаць у перапісе цалкам правільны, як частка адказнасці грамадзяніна перад грамадствам і дзяржавай. Каб свая дзяржава магла б лепш планаваць дзейнасць.
    Са свайго боку на адказнасці дзяржавы - даць і грамадзянам гэтую статыстыку публічна і цалкам.
    А вось тут нас падманваюць, мінімум з 2020 года.

    Калі толькі пасля ў сакрэтных архівах даследчыкі даведаюцца...
  • математик Толик
    07.05.2026
    получается на 1 января будущего года нас будет меньше 9 000 000 чел. А лука начинал своё царствование нас было больше 10 000 000 чел.
  • 07.05.2026
    А калі на кожнае пытанне я адкажу
    " Ня памятаю " ці парушу я нейкі закон ?
    Другі варыянт адмовіцца адказваць на падставе свайго права " Ніхто не павінен сведчыць супрать сябе і сваіх родных " . А супраць можна выкарыстаць і адказ на пытанне " Які зараз час " .

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць