Праект будуць рэалізоўваць у індустрыяльным парку «Вялікі камень». Арганізацыяй зоймецца міжнародная кампанія «СінафармБел», якая нядаўна стала новым рэзідэнтам парка.

Праект прадугледжвае некалькі кірункаў працы. Адзін з галоўных — стварэнне цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны. Адначасова плануюць развіваць сучасныя метады лячэння і выкарыстоўваць новыя медыцынскія прэпараты.
У «Вялікім камені» адзначаюць, што гэта павінна стаць асновай для развіцця клінічнай, адукацыйнай і навуковай базы кітайскай медыцыны ў Беларусі.
Таксама кампанія хоча адкрыць навучальны цэнтр, які будзе працаваць на аснове досведу карпарацыі Sinopharm.
Акрамя таго, новы рэзідэнт будзе займацца абслугоўваннем і прасоўваннем кітайскага медыцынскага абсталявання, а таксама развіццём вытворчасці медыцынскіх вырабаў у Беларусі.
У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў
У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта
Пекін выдзеліць Мінску дапамогу ў 300 мільёнаў юаняў
Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета
Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ
Каментары