Вельмі спадабалася, Мая мова, мая зямля, Беларусь МАЯ! Дзякуй Богу я Літвін!
Дзівосны гімн! якая ж ў нас цудоўная , родная мова!
19.05.2026
Мая мова, мая зямля, Беларусь МАЯ! , Дзівосны гімн! так бы слухаў і слухаў! якая ж ў нас цудоўная , родная мова!!! яна як алей на душу!!!
пацымбалам?
19.05.2026
цымбылы?
Духаўнiк Трампа даў джазу
19.05.2026
Яны гэта перад малiтвай за Лукашэнку спявалi цi трохi пасля?
Крута!
19.05.2026
Дзякуй!
Вялікі дзякуй спадару Д. Трампу за гэты падарунак
19.05.2026
Вялікі дзякуй спадару Д. Трампу за гэты падарунак і за тое, што вы надаеце суб’ектнасьць нашай любай, пакутнай Беларусі. Брат ў Хрысце напісаў сёння : Дзякуй за сьпеў — удзельнікам у бетонных вязьніцах заўсёды са сьлязьмі сьпяваў яго. Пахвала нашаму Богу Езусу Хрысту!
Беларусь
19.05.2026
А для мяне Беларусь - гэта не "сьпевы салаўя", не нейкія там "азёры", для мяне Беларусь - гэта беларусы, сапраўдныя людзі-беларусы. А беларус - гэта носьбіт беларускай культуры, у першую чаргу носьбіт любові да людзей і носьбіт Беларускай Мовы. Беларус - гэта НЕ нейкі там носьбіт нейкай паперкі пад назвай "пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь". Беларус - гэта носьбіт беларускай культуры, у першую чаргу носьбіт любові да людзей і носьбіт Беларускай Мовы.
Жвір
20.05.2026
Пакуль слухаў, нібы ў роднай хаце сябе адчуў, нават пах, які там быў некалі. Усе ўзгадаліся раптам, бацька, нечым заняты, маці, усе, і цёпла. Вінаваты я дужа. Панесла жыцьцё некалі, як той крэйзі трэйн па рэйках, які не спыніць, і зь якіх ня збочыць, і ня ведама куды, дзеля чаго й навошта, а кнопка "плэй бэк" у ім не прадугледжана... А можа й прадугледжана, і з'явіцца потым. Як жа сорамна ўжо цяпер.
Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы