Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду
-
19.05.2026[Рэд. выдалена]
-
19.05.2026Цырк на дроце , цырк магчыма ўбачыць толькі калі чапляцца да вопратцы кшталту таго як Трамп з Вэнсам наязджалі на Зяленскага за недарэчны для наведвання вялікага Трампа строй, маўляў "Чё за стрёмный клифт?!" Альбо чапляцца за ЛГБТ як жудаснае парушэнне традыцйных каштоўнасцяў. Альбо да "прарасейскай" Мартынавай, якая ў 2020 з'ехала не ў Нямеччыну альбо ЗША, а в Украіну, з якой яна не стала з'язджаць ў 2022 і працягвае адвакатаваць Беларусь і тлумачыць стан рэчаў у Беларусі сярод украінскай аўдыторыі. Што тычыцца Краўцова - ён мяне таксама непрывабны, але нават ён не заклікае да расейскай анэксіі Беларусі. Большасць блока Латушкі - не зусім станоўчая з'ява ў тым сэнсе, што яму практычна не спатрэбіцца ствараць кааліцый, але выбарцы прызналі ролю Латушкі і яго каманды за канкрэтныя дзеянні ў стьратэгіі ціску (нават калі ён перабольшвае сваю ролю). І галоўнае - каманда Латушкі ніколі не спынялася нагадваць, што ейнай прыярытэтнай мэтай застаецца вяртанне ў змененую Беларусь, чаму ў праграмах некаторых блокаў увогуле нн знайшлося месца.
-
19.05.2026Янка, Супыніся. Памятаем Мартынаву, якая пісала, што не трэба ні беларускай мовы і БЧБ сцягоў на акцыях. Агітавала за расейскія "белыя лентачкі". І збегла з Беларусі яшчэ ДА выбараў (адкамандзіравалі?). І не саромелася пры тым весці групу "не надо бояться" 😆.
-
19.05.2026Ого, колькі фрыкаў ад Наступу, а магло трапіць яшчэ больш.
-
19.05.2026"Гэта Каардынацыйная Рада шчасця. Пераабяры яе восем разоў і паведамі сябрам і суседзям..."
-
19.05.2026І так мала ў параўнанні з тым, колькі на тэму выбараў у КР напісаў былы рэдактар Спутніка, а цяпер Еўрарадыё і сябра феміністак Казарцаў.
-
19.05.2026Сам факт, што прарасейскія як Краўцоў трапляюць у такія КР, шмат гаворыць.
-
19.05.2026[Рэд. выдалена]
-
19.05.2026[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
19.05.2026Той момант, калі ў адзін орган трапіў былы міністр культуры, які спрабаваў прасоўваць беларускую мову і расейскамоўная была прапагандыстка ОНТ, якую далей трасе ад беларускай мовы.
-
19.05.2026Краўцоў і Мартынава маглі б яшчэ ўзяць Цапкалу, Чалага, Ціханоўскага, Балкунца, Філіпенку ды стварыць Альтэрнатыўны Рускі Фронт.
-
19.05.2026АРФ, сярод пералічаных, Філіпенка даволі добра размаўляе па-беларуску (можна знайсьці яго інтэрвію) і прыязна ставіцца да беларускай мовы. Не разумею, за што яго ставяць у адзін шэраг з фрыкамі. Тое, што ён валодае расейскай мовай нават лепей, чым беларускай (і з гэтае прычыны піша свае кнігі па-расейску), дык гэта не яго віна.
-
19.05.2026Латушку паважаю, але не ў складзе той "Рады". "Рада" тая, гэта пляма на ягонай біяграфіі. І ня толькі на ягонай...
-
19.05.2026Жвір , не ствары сябе куміра!!!
Латушка ў КР мае рэшаючы голас і кіруе КР разам з Офісам і пад дудку Офісу. Латушка ў КР праявіў сябе ў поўны моц як палітык. А гэта падтрымка санкцый, ў тым ліку супраць беларускага народу, візавыя абмежаванні і гд.
Нельга ўявіць што замова рэкламы КР ў Варламава як і выбар так званай сумнеўнай пляцоўкі галасавання ў КР адбылося ну зусім без ведама Латушкі і офіснай кампаніі.
Адзінае што добрае зрабіў Латушка за апошнія гады - падтрымаў збор і даў нейкую сумму грошай на дроны для палка Каліноўскага якія збіраў украінскі блогер Балаганофф.
Больш нічога добрага што зроблена не ведаю. Хіба што матэрыял ў гаагу на вусатага. Але матэрыялы ў гаагу на вусатага на маю думку каштуюць меньш чым дроны для каліноўцаў і ЗСУ. -
19.05.2026А гэта дакладна дэмакраты?
-
19.05.2026І за гэта вось сядзяць людзі і пакутуюць...
Няўжо за гэта вось усё выходзілі ў 2020м??? -
19.05.20262000+ чалавек абіраюць 80 чалавек.
Цікава, есць лі яшчэ на якіх выбарах дзесьці такія суадносіны? -
19.05.2026Nk, у адрозьненьне ад папярэдніх выбараў, я гэтым разам не галасаваў, бо баюся, што скончыцца ўсё гэта, як і са справай Гаюна, то бок сьпісы ўдзельнікаў галасаваньня патрапяць у КДБ, і па іх прыйдуць карнікі.
Што самае сьмешнае, мінулым разам я нават пакідаў каментарый пад артыкулам аб выбарах рады. Маўляў, мы (тыя 6 тысяч) сьвядома рызыкуем, але калі нікога ня зловяць, то наступным разам людзі будуць галасаваць сьмялей, бо сыстэма ўжо дакажа сваю бясьпеку. На жаль, Лібер чамусьці зрабіў непрымальныя незразумелыя зьмены, калі даверыўся расейцам для вэрыфікацыі пашпартоў. -
19.05.2026"І гэта не то, і тое не гэтак."
Колькі у каментарах тралей. І усё ім не спадабаецца, і усе не тыя. Вы не ўмееце падтрымаць, толькі ныць і крыўляцца. Агідна ўжо гэты чытаць.
Рэжысёр расійскіх фільмаў Андрэй Курэйчык. Аліна Харысава якая не ўмее адэкватна апрануцца на публічнае выступленне, а пазней плача, якія мужыкі беее. Лізавета Пракопчык і Маргарыта Ворыхава, якія таксама маюць праблемы з візуальным прадстаўленнем на публіцы, а першая яшчэ з уласнымі фінансамі. Яўгеній Караулаў які хіба толькі пэўнымі тэмамі цікавіцца. Расейскамоўная феміністка Станіслава Цярэнцьева гэта само гаворыць за сябе. Ну і ажно дзве балорусские вішанкі на торце - Іван Краўцоў і Таццяна Мартынава, цяжка сказаць хто больш прарасейскі. Таму і той не да спадобы беларускае, ад мовы ад шырока культуры, а яшчэ адкрыта заяўляюць пра неабходнасць супрацы з расейцамі, толькі адзін з усімі, а другая з "хорошими", пакуль што, хаця раней працавала на ОНТ з Гігіным.
[Зрэдагавана]