Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех
-
19.05.2026Алесь, калі падумаць, дык прадстаўнікі ўсіх плыняў, хто намагаюцца расказваць, што КР ні на што не ўплывае, у выніку накіравалі сваіх прадстаўнікоў у КР. І лукаферштэеры - краўцоўцы, і Ягораў - ягоны блок Ваш голас, і нават кіберы))
То вызнаюць, што КР усе ж мае уплыў).
Пачне новы склад КР працу, маюць шанцы шмат карыснага зрабіць, калі глядзець па складзе. А хто будзе намагацца шкодзіць - адразу будзе бачна).
КР - выдатны інструмант. -
19.05.2026Всё проще - после гаюна никто не будет шарить паспорт и никакие персональные данные ни в какие инициативы. Любую активность нужно учитывать исходя из этих реалий
-
19.05.2026имя сестра, имя, дык галасуюць беларусы ўсе роўна. І вынікі +- адпавядаюць апытанкам па колькасці галасоў за спісы.
-
19.05.2026калі прааналізаваць выбарчую кампанію, бачна, што вельмі актыўна працавалі супраць самой ідэі выбараў у Каардынацыйную раду і самога органу.
і рабілі гэта не відавочныя лукашысты).
Здавалася б, не падабаецца КР, лічыш, што яна нічога не вырашае - стварай свае ініцыятывы і паказвай, як патрэбна.
Але працавалі як раз супраць самой наяўнасці ў беларусаў дэмакратычнай выбарнай структуры.
І я разумею, калі гэта робяць лукашысты. Усе ж менавіта чальцы КР дабіліся, каб у Статут Спецтрыбуналу ўнеслі праўку аб адказнасці лукі і пасобнікаў за суагрэсію супраць рашкі.
А вось з чаго некаторых так непакоіць КР, што ажно патрэбна не проста ігнараваць яе дзейнасць, калі лічыш, што яна не на што не ўплывае, а актыўна, разам з лукашней, настойваць, што КР не павінна быць?)) -
19.05.2026як аказалася не лука, а КР - галоўная бяда некаторых беларусаў)), да никто не против КР, собирайтесь на здоровье, зачем позор устраивать с онлайн-циком? Сотни людей сидят сейчас в тюрьме, думая что писали в свободный и защищенный бот. Одна инициатива - один представитель и этого вполне достаточно и это соответствует сути самой КР - координации инициатив, а не бутафорского парламента что только дискредитирует идею парламентаризма, при невозможности объективно реально повлиять на ситуацию.
-
19.05.2026> Што тыя, хто пройдзе праз яе, нібыта будуць мець вялікі досвед і стануць больш палітычна канкурэнтаздольнымі
Такога не адбылося. Хутчэй, наадварот, некаторыя бачныя фігуры знізілі сабе рэпутацыю. (Канкурэнтнае асяроддзе таксама праяўляе здольнасці людзей.) Таксама вынік.
Мяркую, гэтага баяцца астатнія палітыкі ў першую чаргу. А не "пустога меху". Пусты мех яны маюць і так, проста па-за межамі канкурэнтнага асяроддзя можна рабіць выгляд прарока даўжэй.
Застаецца спадзявацца, што выбаршчыкі прымусяць сваіх новых дэпутатаў зрабіць нешта не пустое. Бо кожны, хто быў у КР, можа атрымаць пытанне: што зрабіў або хаця б што і як спрабаваў зрабіць. -
19.05.2026., як там можаце пісаць пра КР, члены і членіні выступалі за ваш ЛГБТ і хадзілі на маршы, а вы тут такое пішаце.
-
19.05.2026Азаронак, калі так непакояць маршы, зрабіце сабе чыгунныя майткі.
-
19.05.2026., гэта нейкая хвароба, калі паўсюдна мроіцца Азаронак. Дрэнна.
-
19.05.2026Чаго толькі ні напішаш, каб абгрунтаваць грамадскую пракрастынацыю і пасіўнасць!
Так бы мовіць, з думкай аб лёсах маёй Беларусі... з боку на бок перавярнуся. :D
Здымаю капялюш перад дэлегатамі і выбаршчыкамі, дзякую арганізатарам.
Усім астатнім, як ні дзіўна, таксама трэба аддзячыць - за абазначэнне перспектываў дэмсілаў: пры такім узрозні салідарных палітычных дзеянняў нейкія зрухі адкладваюцца на нявызначана доўгі час. -
19.05.2026Трэба аддаць належнае і арганізатарам, што зрабілі нямала для абмежавання колькасці выбарцаў.
Мала таго, што ўдзел патрабуе даверыць пашпартныя звесткі разам з біяметрыяй (сэлфі) у рукі трэціх асобаў, нібы самая галоўная мэта тут любым коштам адсекчы неграмадзян Беларусі, што невядома з якога перапалоху мелі б зацікавіцца галасаваннем.
Дык яшчэ і пошук выбарчага акенца ператварылі ў сапраўдны квэст нават для тэхнічна падкаванай публікі. Адчуванне, што сайт Рады кантралюе нехта іншы, зусім не зацікаўлены ў правядзенні галасавання - рэлевантная інфармацыя там схаваная не горай за партал якога райвыканкама. Але галоўнае, што спасылкі на галасаванне там няма дагэтуль! -
19.05.2026хтосьці, вашыя пашпартныя дадзеныя ў лукі ўжо зараз. і ен імя карыстаецца, як пажадае).
калі страшна перадаць пашпартныя дадзеныя Ліберу, якога лукашня так і не здолела зламаць, цікава даведацца, якім чынам вы бачыце для сябе магчымасць змагацца з рэжымам. Калі для вас узровень рызыкі - удзел у выбарах у КР - запрадзельны) -
19.05.2026якія жарсці)), после этих "выборов" паспортные данные будут не только у Луки, но и у Пыни! Зря, что-ли, русских мышебратьев привлекли к делу?)
-
19.05.2026якія жарсці)), па-першае, гаворка ж не толькі пра пашпартныя звесткі, і не Ліберу, а нейкай нібыта ізраільскай канторы з расейскім следам, якая займаецца верыфікацыяй адпаведнасці асобы пададзеным дакументам.
Па-другое, галасаванне за гэтую раду не мае непасрэднага дачынення да змагання з рэжымам, хоць і пачэсвае лукашыстаў супраць поўсці.
А па-трэцяе, хто казаў, што мне не ўдалося адолець гэты квэст? Гаворка пра тое, што бар'ер узняты неапраўдана высока і адсякае масавага ўдзельніка -
19.05.2026Калі людзі збіраюцца ў Каардынацыйную раду і лічаць, што магчыма спрабваць набліжаць змены ў Беларусі праз працу на міжнародных пляцоўках, у ПАРЭ, у парламентах іншых краінаў, я не разумею, чаму гэта выклікае столькі эмоцыяў).
Нехта займаецца беларускай культурай за мяжой, нехта мову і гісторыю вывучае.
Чаму менавіта дзейнасць КР не павінна ажыцяўляцца? )
Калі здолелі стварыць дэмакратычны выбарны орган, які да таго вызнаюць на міжнародным узроўні, каму гэта замінае, акрамя лукашні?)) -
19.05.2026Гісторык Аляксандр Пашкевіч, які апошнія гады на фейсбуку спецыялізуецца на шматлікіх тэмах, ад палітыку ЗША, праз пытанне Зянона Пазняка, нядаўна нават тэалагічныя посты трапляліся, хіба зусім выпадкова забыў напісаць пра канкрэтныя моманты, якія адпіхнулі людзей ад выбараў у КР. Гаворка між іншым пра гендарны цырк, але не толькі.
*Месца на класічную цытату на расейскай" -
19.05.2026Не затым расейскамоўныя актывісткі так горача змагаліся каб увесці грантавыя гендарныя квоты і не прапусцілі спіс нацыяналістаў, усё гэта яшчэ на папярэдніх выбарах, каб цяпер іншы адэпт прагрэсу гэта крытыкаваў. За такое ў пазнякоўцы могуць запісаць.
-
19.05.2026Не ветэран беларускай палітыкі , з улікам таго, што ў беларускім грамадстве большасць жанчыны, а "беларускія нацыяналісты" не здолелі знайсці нават некалькі жанчынаў, хто іх погляды падзяляе, нешта мне падказвае, што яны не вельмі гатовыя ўлічваць інтарэсы беларускага грамадства ў сваей дзейнасці))
Калі для іх праблема нават квоты - мабыць нешта патрэба змяняць ім у падыходах)) -
19.05.2026Усе на барацьбу за правы "беларускіх нацыяналістаў з пашпартам РФ",
1. Трэба было проста не ўводзіць нейкія абсурдныя абмежаванні тыпу гендарныя квоты і не было б праблемы ды цырку. Вельмі проста.
2. Не толькі ў беларускім грамадстве большасць жанчын. Адначасова ў шматлікіх грамадствах жанчыны менш цікавяцца палітыкай. Гэта проста факт. Падабаецца гэта вам, мне, іншым ці не падабаецца. У беларускім грамадстве таксама большасць расейскамоўных дык гэта значыць, што трэба для іх увесці квоты?
3. У гэтым кантэксце я б маўчаў пра інтарэсы беларускага грамадства, не толькі з улікам яўкі. І дарэчы, напрыклад феміністка Цярэнцьева набрала менш, чым хлопцы ў яе спісе, або менш чым Латушка. Так што самі бачыце.
4. Дарэчы, калі напрыклад пра яе гаворка і Ярыка, бо пэўна пра яго хацелі напісаць "з пашпартам РФ". Ну, гэта толькі выдатна паказвае, што нават беларус з пашпартам РФ ведае беларускую мову, падтрымлівае беларускія традыцыі, дзейнічае на карысць беларускай культуры, свядомасці і ідэнтычнасці, а такія феміністкі тыпу Цярэнцьевай ці Малюковай толькі на сваёй расейскай балакаюць і нават часам на роднай расейскай змагаюцца з нацыянальным беларускім (кейс Шпарагі). -
19.05.2026Усе на барацьбу за правы "беларускіх нацыяналістаў з пашпартам РФ", вядома, куды там нейкім нацыяналістам да такіх жанчын актывістак як Мельнікава, Карпушонак ці Цапкала. Не кажучы пра рускія Качанаву, Ярмошыну, Шчоткіну і іншыя.
-
19.05.2026"Я ў ФБ стараюся па магчымасці не паўтарацца і не пісаць увесь час адно і тое ж"
Хіба лепшы жарт ад спадара Пашкевіча. -
19.05.2026Якія толькі апраўданні не лезуць у галаву, каб апраўдаць байкот гэтага лявацкага збору.
-
19.05.2026Будзе магчымасць, хай гісторык Аляксандр Пашкевіч адгукнецца адносна таго, чаму ў новай апазіцыі столькі абруселых і прарасейскіх людзей.
-
19.05.2026Мне зусім далёкая пазіцыя апраўдання КР, але пісаць, што спрацавалі здаровыя грамадскія інстынкты, гэта проста смешна. Бачна, як спрацавалі ў 1994 і ўсе пазнейшыя гады. Нават у 2020 так спрацавалі, што многія адхрышчываліся ад антырасейскіх лозунгаў і далей мала што змянілася. Нават сярод беларусаў за мяжой хапае рууссссского духа, у тым ліку сярод актывістаў КР.
-
19.05.2026Давайте признаем, честно: беларусская оппозиционная политика - исторически это вещь непочетная, неблагодарная. Работа постоянно под преследованием государства, работа где быстрого результата нет и быть не может, работа когда свои же плюют в спину. Много говорят про гранты, но те, кто работал, прекрасно понимают, что этих грантов хватит в лучшем случае на просто жизнь. Но не хватит на богатую. Тихановская может летать в бизнес-классе за счёт принимающей стороны и жить в пятизвездочных отелях, но вряд ли сможет себе позволить квартиру в ипотеку.
В беларусского политика легко плевать, потому что он ничем не может ответить. Беларусский политик не может полагаться на поддержку белорусского бизнеса. Или даже беларусских граждан, потому что беларусский бизнес и граждане репрессируются моментально любыми методами, как только начинают помогать беларусскому политику. И так было всю жизнь. И люди выгорают, люди уходят из движения, люди отходят в сторону, ведь всегда проще занимать позицию блогера, критика; в политику приходят новые поколения с чистыми руками, волна за волной. Не только в 20м сменились поколения, так было всегда.
Вот сейчас очередное поколение зашло в естественный тупик с тем, что люди не хотят никак участвовать в активности, которая не дает им никакой выгоды, которая не дает им никакой надежды, которая не приводит ни к какому быстрому результату. Но зато конкретный человек несет конкретный риск, потому что большинство уехавших это все же экономические мигранты, а не политические. И они вполне себе могут возвращаться домой. И даже гипотетическая вероятность проблем с законом на границе им не нужна. И даже те кто не ездят, не хотят дома уголовок и пресса на родных.
Но хочется просто сказать пару слов поддержки в сторону этих политиков, потому что без этих политиков, которые просто несут это знамя, несут этот символ, наверное, нас бы уже как народа не существовало. У нас даже бы вот этой призрачной надежды на лучшее не было бы. Это маленькая свечка нашего огня, которая в 20-м году была пожаром. Сейчас это просто свечка. Они ее несут, и они ее донесут, и из нее разгорится новый пожар, как только в следующий раз условия будут позволять. Но нынешние политики, конечно же, отдают себе отчет том, что сливки снимут другие люди, и к власти в новой Беларуси придут другие люди, уже новое поколение с чистыми руками и чистой репутацией и без грантов, без истории срачей и прочих неприятных шлейфов. Они это прекрасно понимают. Но они продолжают тащить лямку. Поэтому просто хочется их подержать, хотя бы добрым словом. -
19.05.2026А хто павінен быў напоўніць гэты мех?
-
19.05.2026Во цікава!, если это уже 4(!!!) созыв, то логично предположить, что это должны были сделать деятели 3-х предыдущих созывов этого самого КС!
-
19.05.2026Усё фігня, самае галоўнае, што яшчэ на папярэднія выбары змаглі ўвесці ГЕНДАРНЫЯ КВОТЫ і цяпер феміністкі тыпу Малюковай задаволеныя.
-
19.05.2026я разумею, калі крытыкуюць дзейнасць КР, калі спрабуюць змяняць яе, уваходзяць у чальцы і робяць свае ініцыятывы.
Вось Латушка - быў меншасцю ў КР, калі яна яшчэ фармавалася без выбараў, а ў выніку сваей працы беларусы аддалі яму на выбарах большасць галасоў.
Прыклад, як працуе дэмакратыя.
а вось калі пачынаецца нудзенне, што мне няма чаго прапанаваць выбарцам, хай тая КР больш ніколі не існуе, і накіды непадцвержанай інфармацыі ў мэтах дыскрэдытацыі КР, для мяне гэта прыкмета, што не гатовыя такія суб'екты да палітычнай барацьбы дэмакратычнымі сродкамі. Усе ў тролінг намагаюцца).
І гэта не страшна з большага. Толькі шкада, што столькі энергіі траціцца не на барацьбу з лукой, а на змаганне з КР.
Былі даволі вострыя дэбаты.
Была канкурэнцыя.
Была палітычная рэклама.
Было інавацыйнае электаральнае рашэнне ад каманды Лібера.
Былі не проста перашкоды з боку рэжыма, а адкрыты тэрор і застрашэнне ўсіх, нават выбаршчыкаў.
Што з гэтага было ў "старой апазіцыі"?
І галоўнае: каардынацыйная рада - гэта пляцоўка, дзе канцантруецца палітычная альтэрнатыва рэжыму, якая публіічна дэманструе палітычныя амбііцыіі, чым не дае ані яму, ані ягонай прапагандзе аднаўляць і прасоўваць зацвілы наратыў "Кто, если не он и не его вертикаль?". Як да ўнутранай аўдыторыі, так і для вонкавых гульцоў. Маё шчырае меркаванне ў тым, што калі нейкая грамадская сіла альбо публічныя асобы дыстынцуюцца ад Рады - то гэта насамрэч ніякія не палітыкі, а проста грамадскія дзеячы, праваабаронцы, проста палітычныя брахуны ды збітыя лётчыкі, час якіх застаўся ў мінулым.