Каментары да артыкула

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі

  • Gorliwy Litwin
    23.05.2026
    Абсалютна поўны і дакладны адказ эксперта, брава. Які, аднак, на жаль, не спыніць палітычнага авантурыста, не заткне ягоны "фантан". Белую Русь ці нейкую яе частку з пад уплыву Расіі можна вырваць толькі ваеннай сілай і акупацыяй з істотнай люстрацыяй ворганаў кіравання. Сцэнар малаверагодны і рызыкоўны, але больш рэалістычны, чым самастойнагя эвалюцыя беларускага люду да актыўнага непрыняцця мянтоўска-чэкісцкай тыраніі. Перадусім сам Ціханоўскі - нічым культурна не адрозніваецца ад рускіх людзей, у адрозненне ад фінаў. Якая тады можа быць "фінляндызацыя"?
  • Valadzimir
    23.05.2026
    Gorliwy Litwin, на маю думку, сцэнар "вырваць ваеннай сілай і акупацыяй" РБ ці яе частку з-пад уплыву Расеі абсурдны і абсалютна немагчымы. А люд, "народныя масы", нават калі яны нешта актыўна непрымаюць, нічога зьмяніць не здольныя - яны толькі могуць быць выкарыстанымі у якасьці "ударнай сілы", "інструмента" тых, хто піша сцэнары гістарычных падзей. Што да недарэчных фантазій героя артыкулу, то прычына іх узьнікненьня тая самая, што ў Пазьняка ці Мацкевіча - няведаньне і неразуменьне сапраўднай гісторыі гэтага краю.
  • хтосьці
    24.05.2026
    Gorliwy Litwin, "...больш рэалістычны, чым самастойнагя эвалюцыя беларускага люду да актыўнага непрыняцця мянтоўска-чэкісцкай тыраніі"
    Каментатар АНІЧОГА не разумее ў беларусах. Немалая частка шараговых мянтоў саромеецца свайго месца працаўладкавання
  • Влад
    24.05.2026
    Gorliwy Litwin, пример Украины ничему не научил насчёт " военной силой"? Надо ещё и Беларусь в войну втянуть?
  • Алкаш
    23.05.2026
    Да чтож такое, то Мария, то Сергей не перестают удивлять.
  • Лапідарна
    24.05.2026
    Алкаш, а як зьдзівіў Пазьняк пра гаранта незалежнасьці
  • Травень
    24.05.2026
    Алкаш, бо сказана ж: "не ствары сабе куміра".
    З Ціханоўскім было ясна ўсе яшчэ да 20-га года: блогер-папуліст сярэдняй рукі.
    А тут ударыўся ў геапалітыку.
    Каб не яго жонка, ніхто б пра яго зараз не згадваў. Прапаную альтэрнатыўную назву артыкула: "Муж Ціханоўскай апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі".
  • Вольга
    23.05.2026
    Стакгольмскі сіндром - цяжкая хвароба. У некаторых нават невылечная.
  • Сьвіслацкі жабец
    23.05.2026
    Ці ведае тая частка новай апазыцыі, якая нэйтральна-станоўча ставіцца да Расеі, што коштам "фінляндызацыі" былі 25 тысячаў жыцьцяў фінаў і 150 тысячаў жыцьцяў саветаў?
    У такіх выпадках звычайна запытваюцца, ці гатовы яны будуць ахвяраваць свае жыцьцё у такой вайне. Але у нас такая апазыцыя (і мірны народ), што больш дарэчна спачатку спытацца, ці гатовы яны будуць стрэліць у рускага брата)))

    Пытаньне рытарычнае, адказ ясны за трыццаць год
  • хтосьці
    24.05.2026
    Сьвіслацкі жабец, за 30 гадоў лукашызму Беларусь страціла 2 мільёны жыхароў без гарачай вайны
  • жэўжык
    24.05.2026
    хтосьці, ці можна гэтымі стратамі адпудзіць ад Беларусі расейцаў? Тут пытаньне не пра тое, колькі насельніцтва мы страцілі, а пра тое, колькі забілі ворагаў. Фіны абаранялі сваю радзіму і штабэлямі клалі ў зямлю расейскіх акупантаў. Усе апошнія гады фіны ніколі і ня думалі адмаўляцца ад абавязковай вайсковай службы, грошай на армію яны не шкадуюць. Усе фінскія будынкі робяць з бамбасховішчамі. На руках цывільнага насельніцтва вялікая колькасьць зброі, яны адны з лідэраў па гэтаму паказьніку ў сьвеце. Фінляндыя вельмі адрозьніваецца ад Беларусі. Ціханоўскі думае проста так атрымаць тыя ж самыя "бонусы", што і фіны (якія самі нэгатыўна ставяцца да фінляндызацыі), не зрабіўшы нічога акрамя балбатні і без аніякіх высілкаў са свайго боку.
  • 124
    23.05.2026
    Xороших Людей в список ''Миротворца'' не вносят!!!
  • Nw
    23.05.2026
    1. Это вне рамок его компетенции, он специалист по Восточной Европе, а не по Северной, не суть где он физически находится. Ответ от ученого финна был бы более релевантным. 2. Абсолютно некомпетентный ответ. В западных университетах есть стандарт - постановка проблемы,анализ, критика, решение. Здесь - только общая критика на достаточно расслабленном уровне ( "белорусы иммигрировавшие в Европу не согласились бы" - это такой научный анализ? Откуда эта инфа? А бабка у подьезда согласилась бы?)
  • МІМО
    24.05.2026
    Nw, Ну, вядома, Пракоп жа па ўсім Еўропам спецыяліст- і па усходнім, і заходнім, і па Афрыцы з Азіяй ды Лацінскай Амерыкай у дадатак.
  • Жыве Беларусь
    23.05.2026
    Будуй сваю краіну для жыцця у́ ЗША лепш, адчапіся ат Беларусі
  • Вынікі беларушчыны
    24.05.2026
    Жыве Беларусь, Беларуская губернія жыве з 1796 году. А беларушчына пачалася на нашае зямлі з акупацыі Полацка царом Белай Русі, Іванам Жахлівым.
    Ну, і як вам беларушчына?
  • халва
    23.05.2026
    Давно не слышали и вот на арену вышел финдлятизатор алаляя Тихановский. Успокойся уже, сиди тихонько и не суйся туда, где ты ни кому не интересен. Твоё время ушло, НАВСЕГДА.
  • "фінляндызацыя" з 1994
    23.05.2026
    у нас "фінляндызацыя" з 1994
  • Кто это?
    24.05.2026
    Он в списке Миротворец
  • Axe
    24.05.2026
    Выпускайце Зянона!
  • носится с финляндизацией как с писаной торбой
    24.05.2026
    чтобы понять, что в современной ситуации никакая финляндизация невозможна, достаточно глянуть на саму Финляндию, от такого статуса отказавшуюся и сделавшую однозначный выбор.

    Европа расколота, никто не даст Беларуси стать нейтральной, как и Финляндии не позволили оставаться, ведь финнов даже не спросили на референдуме, хотят ли они стать прифронтовым государством.
  • Праўда
    24.05.2026
    Праблема большасці невероятных лідараў - нізкі ўзровень інтэлекту. Напрыклад, яны элементарна блытаюць стратэгію і тактыку. Бяруць прыклад вымушанай тактыкі паводзін Фінляндыі ў дачыненні да саўка і аб'яўляюць гэта стратэгіяй. Тым, да чаго трэба імкнуцца.

    Ну што тут яшчэ сказаць…
  • хтосьці
    24.05.2026
    Праўда, а праблема каментатараў - непрыхаванае хамства.
    Пазіцыі кінутай захадам Беларусі перад Масковіяй анічым не мацнейшыя за фінаў перад саўком. Тых прынамсі брытанцы падтрымлівалі
  • Праўда
    24.05.2026
    хтосьці, то і не хаміце.

    А прычым тут гэта наогул? Беларусь кінутая ўласным насельніцтвам перадусім, і яе пазіцыі нашмат-нашмат горшыя за фінскія.
  • хтосьці
    24.05.2026
    Праўда, дык хто тут зноў назваў "неверагодных" дурнямі?
    Сітуацыя горшая, але і ў фінаў была не нашмат лепей. Вы ж крытыкуеце за вымушаную тактыку, якая дакладна не меней вымушаная за фінскую.
    А Беларусь кінутая найперш не насельніцтвам, а баязлівымі элітамі/эканамічнымі ўцекачамі, што сядаюць на чамаданы пры першай нагодзе
  • Праўда
    24.05.2026
    хтосьці, вы ж і назвалі. А я напісаў, што ў іх інтэлект нізкі. На падстве ўчорашніх і ранейшых іхніх заяваў.

    Астатняе і каментаваць няёмка, таму ня буду.
  • Тутэйшы аглядальнік
    24.05.2026
    Сярожа, гэта не тваё, змяні прафесію, добра цябе раю, напрыклад, навучыся працаваць на бульдозеры...
  • хтосьці
    24.05.2026
    Тутэйшы аглядальнік , перад тым, як тыкаць тут людзям, разбярыцеся ўрэшце з ужываннем цябе-табе
  • Таков путь
    24.05.2026
    Наиболее рациональный, хоть и циничный путь для выживания белорусской нации и государства в XXI веке — это тихая, непубличная модернизация внутри страны и жесткое табу на любые резкие геополитические движения. Беларуси жизненно необходимо исчезнуть с радаров мировых новостей - не быть угрозой для Запада и не провоцировать Россию на агрессию. И развиваться.
  • Фсо поняў
    24.05.2026
    Таков путь, Александргрыгорьіч, здрасьцвуйця!
  • Коренной вопрос всякой революции власть
    24.05.2026
    Таков путь, яКто будет развивать, модернизировать? Лукашенко что ли? Он ведь власть отдавать не собирается. И он не реформатор. Вопрос стоит так: либо белорусы свергают эту власть, либо будет инкорпорация в состав России. Запад за нас впрягаться не будет. А способны ли белорусы на революцию? Среди эмигрантов революционеров нет. Внутри все задушевно. Даже мысль о революции тут пугает многих. Так что все плохо.
  • а часу усё меньш
    24.05.2026
    Коренной вопрос всякой революции власть,

    Вось толькі усё яшчэ горш. Вы гаворыце так быццам Лукашэнка проста нічога не робіць і таму краіна дэградуе, а насамрэч ён актыўна і метадычна робіць усё для яе зьнішчэньня і ўваходу ў склад расеі. С кожным годам будзе меньш беларускага, больш русыфікацыі, і гэта не толькі пра мову, гэта пра ўсё ўвогуле - пра культуру, ідэялёгію, гісторыю, падручнікі, эканоміку. Ужо і так амаль адна назва засталася, а праз гадоў 10-15 тут проста не будзе ніякіх думак ні аб беларушчыне, ні аб рэвалюцыях. Будуць такія ж думкі як у галаве сярэдняга растаўчаніна. А праз 20 гадоў пра такую з'яву як Беларусь можна будзе забыць канчаткова.

    І так, каб штось там вызваляць, ці нават проста дамаўляцца з ворагам трэба маць сілу і гатоўнасьць ваяваць, ці прынамсі баставаць. А калі гэтага няма - то "прабачце, але ў вас няма карт" (як сказаў бы руды Донні Красноў-Трамп). Шпацыры па плошчах, бясконцыя размовы і музычныя фэсты, выбары кудысь там дзесь за мяжою самі па сабе ніяк не дапамогуць скінуць Лукашэнку і выкінуць маскалёў з краіны. І ніякі Захад за нас ваяваць не будзе, ён добра гэта паказаў на прыкладзе Ўкраіны.

    А самае цікавае што ўсіх прыхільнікаў "мірнага пратэсту" (хто яшчэ ў Беларусі), ды і ўсіх астатніх зрэшты ўсё роўна адправяць ваяваць. Толькі прымусова і на расейскім баку. Так што насамрэч выбар стаіць не ў тым ваяваць, ці не, а проста выбар ЗА КАГО ваяваць - за сябе, ці за маскалёў. Але нават т.зв. "апазыцыі" не хапае мазгоў і сьмеласьці каб гэта ўбачыць і прызнаць. І ад свайго страху і глупства яны займаюцца нейкаю абсалютнаю лухтою замест падрыхтоўкі тых жа дыверсійных груп, сеткі падпольшчыкаў, наладжваньня супрацы з вайсковымі НАТА. Калі ўкраінскі апазыцыянэр выходзіць з палону - ён рэпбілітуецца , бярэ ў рукі аўтамат, ці проста дапамагае выйсковым, калі выходзіць беларускі - ён ідзе пісаць палітычную фантастыку ў Threads, альбо махаць сьцяжкамі па плошчах Варшавы і Вільні.
  • Влад
    24.05.2026
    а часу усё меньш, не несите пургу - человека с автоматом "заставить" невозможно! У него всегда есть выбор в чью сторону повернуть автомат!
  • Разыходзімся
    24.05.2026
    Гэта быў моцны ўдар
  • Пракоп
    24.05.2026
    ...і не забывайце што во многом імено Сергей разбуділ Беларусь ....много умнік
    ов у коментах
  • Много
    24.05.2026
    Беларусь разбудил не Тихановский, а, как ни странно, ковид, который показал насколько режиму плевать на людей и их жизни. Разбудил и объединил. А Тихановский случайно попал на всё это. И был бы умнее, реализовал потенциал момента. Но реализовать потенциал это не видосики ездить снимать и не горлопанить.
  • Массы не проснулись
    24.05.2026
    Пракоп, никого он массово не разбудил. В стране 9 миллионов, а в Минске с шариками, цветочками в пиковые моменты вышло максимум 300 тысяч. Вот это невероятные романтики перемен путем тупого хождения по выходным и проснулись. А потом их тупо побили, пересажали и сам будильник сел в тюрьму, а после выхода показал свою полную несостоятельность как политика. А помните, что после августа штаб Тихановмкой устами Франека вещал, что они сейчас будут полгода готовиться к переговорам с Лукашенко о мирном переходе власти? Прошло 5 лет. До сих пор готовятся к переговорам? Неужели вы не видите, что все эти штабные дилетанты и даже авантюристы?
  • Ну-ну
    24.05.2026
    Пракоп, а ты ўсё спіш?
  • Пытаннечка
    24.05.2026
    Пракоп, вы хочаце сказаць, што ён будзільнік?
  • Морфеус
    24.05.2026
    Никто так не дискредитирует Светлану как ее муж.
  • хтосьці
    24.05.2026
    Морфеус , дык гэта муж на наступны дзень пасля "выбараў" звінціў з краіны пасля звычайнай размовы з гэбнюкамі?
  • Василина
    24.05.2026
    Интересно, Серёга, со своего кармана заплатил 4500 евро (такая у них такса, о которой знает Google) за размещение статьи на EUobserver? Зря профуканные деньги, лучше бы отдал эту сумму политзаключенным.
    Серёга, твой поезд, как политика, давно ушел и беларусам ты не интересен. Не соответствуешь духу времени. Так-что не трать время и деньги впустую.
  • Лол
    24.05.2026
    Василина, гэбня амаль не паліцца.
  • Ъ
    24.05.2026
    "Узок круг этих революционеров. Страшно далеки они от народа"
  • Беларусь павінна быць Незалежная Дзяржава! а не "мост"....
    24.05.2026
    Абзац з артыкула Тихановского (ён сваё прозвішча піша па-расейску) у перакладзе на беларускую мову:
    ________________________
    "Гэта было ў выпадку з Фінляндыяй, і такі ж падыход можна выкарыстоўваць як план сучаснай Беларусі: прыхільнасць ваеннаму нейтралітэту і пазбяганне саюзаў, якія Расія будзе інтэрпрэтаваць як прамую пагрозу, напрыклад, неадкладнае сяброўства ў НАТА або ЕС

    З эканамічнага пункту гледжання гэта дазволіць працягваць сувязі з Масквой, адначасова адкрываючы каналы ў Еўропе і дыверсіфікаваўшы партнёрскія адносіны. Іншымі словамі, Беларусь стане дзяржавай-мостам, а не полем бітвы для больш буйных дзяржаў".
    ________________________
    Нешта Серёжа не дагаворвае. Прапануе паабяцаць Расеі не ўступленне Беларусі ў саюзы, на якія пальцам пакажа Масква (НАТА або ЕС). І маўчыць пра тое, што Беларусь знаходзіцца ў складзе "саюзнай дзяржавы" з Расеяй і ў вайсковым саюзе "ОДКБ". Гэта Серёжа прапануе пакінуць? Выходзіць не будзем з "ОДКБ" і "саюзнай дзяржавы"?

    У эканамічным плане Серёжа хоча зрабіць з Беларусі мост для расейскіх тавараў і нафты з газам? Дзе тут інтарэсы Беларусі?
  • Filipp
    24.05.2026
    Самі думкі, якая агучвае Сяргей, не такія ужо і благія, але ж, сваю "фінляндзізацыю" ён не зможа прадаць ні левым, ні правым апазіцыйным беларусам.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць