Каментары да артыкула

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў

  • Мыш
    26.05.2026
    А чым кепскі варыянт "нейкая кудлатая рудая пакусала і ўцякла, не ведаю дзе шукаць"? Нашто так бессэнсоўна жыццём рызыкаваць, яно ж адно.
  • Кусь
    26.05.2026
    Як гэта: боязь вады? Баішся вады у рэчцы, у возеры, у вадаёме ... Баішся купацца? Ці у шклянцы таксама? Баішся піць ці нават бачыць?
  • такая справа
    26.05.2026
    Кусь, Немагчыма выпіць вады, рука трасецца, нават калі зрабіў глыток, то ўся вада ідзе назад, немагчыма праглынуць, бо ў горле балючыя спазмы. Ёсць відэа хворых на шаленства, паглядзіце.
  • ...
    26.05.2026
    Кусь, спазмы пры спробе піць
  • ...
    26.05.2026
    Нейкі малаадукаваны вет. Па першае, не абавязкова дакладна указваць месца, можна і іншае месца пазначыць, калі за сабачку хваляваўся.

    Па-другое, якія 72 гадзіны? Да з'яўлення сімптомаў вакцына яшчэ эфектыўная, нават калі тэрапію пачалі са спазненнем, проста рызыка трохі расце. Усё залежыць ад колькасці віруса і месца траўмы. У выпадку высокай рызыкі могуць назначыць дадаткова імунатэрапію. Але вакцынавацца ўсё роўна трэба.

    Па трэцяе, чаму каранцін 21 дзень, а ён чакаў толькі 10?
  • 5еу
    26.05.2026
    ток сваiх не б'e

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць