Каментары да артыкула

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну

  • Антось
    27.05.2026
    Голас праўды сярод суцэльнай хлусьні
  • Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін
    27.05.2026
    Усю выгаду ад выступаў Пазьняка займее Масква і Пуцін і Лукашэнка
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    Антось, пачакайце . Выходзіць, па Пазьняку :
    - Калі Гаўляйтар Лукашэску (с) далучыўся да Савета Міру, прымаў бы Пуціна і Зяленскага - гэта было б ДОБРА.
    - Калі чалавек, за якога прагаласавала большасьць беларусаў, і таму Зяленскі называе яе Прэзыдэнтам, едзе ва Ўкраіну- гэта КЕПСКА.
    Зянон, ты за акупанта і агрэсара Лукашэнку, які выконвае абсалютна ўсё што патрабуе Пуцін? Які рэпрэсаваў паўмільёна чалавек за пяць год. Пры якім колькасьць першаклясьнікаў на белмове зьменшылася з 80% да некалькіх адсоткаў. Які амаль зьнішчыў беларускую культуру. Які ўверг краіну ў эканамічны крызіс.
    Які ўвёў акупантаў у Беларусь і празь Беларусь. Які назваў Беларусь клачком зямлі, беларусаў - народцам, а беларускую мову - на ньом нільзя нічэво выразіць?
  • Барадзед
    27.05.2026
    Антось, вот если бы Позняк поехал в Киев вместо Тихановской, то все было бы хорошо, Зянон был бы рад, но в Киев поехала Тихановская, и Позняк предрекает крах. Диспозиция дурна, господа. Штурм будет провален.
  • Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь
    27.05.2026
    Антось, Tак, таму што Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь, а не гранты& грошы суседніх краін. I няма ў нас сяброў-братоў ёсць толькі інтарэсы
  • Sic transit...
    28.05.2026
    Антось, На жаль, чалавек зусім згубіў сувязь з рэчаіснасцю. Выглядае, як паталогія. Сумна назіраць.
  • Янка
    27.05.2026
    Zianon усё жыццё дбае пра Беларусь, у чым склад ягонага дбання у эміграцыі, можаце патлумачыць? Хіба што ў тым, што ён багатварыць Трампа і Кэралайн Левіт?
  • Хейтару Пазьняка
    28.05.2026
    Янка, а ў чым сэнс тваёй няспыннай працы супраць Зянона Пазьняка?
  • Янка
    28.05.2026
    Хейтару Пазьняка , у тым, каб тлумачыць, што крэда спадара Пазняка "А баба Яга супраць!" не вядзе да зменаў у Беларусі ніякім чынам. Сапраўды, аднойчы ён і апынуўся у патрэбны час і у патрэбным месцы, і гэта дало вынік. Але неўзабаве з палітыка ён ператварыўся ў агрэсіўнага аракула, які ня здольны нічога даказаць, нікога аб'яднаць, не сканцэнтраваць палітычную энергію у ператварыць яе ў змены.
  • Крынж
    28.05.2026
    Янка,
    Бо ен не шоў у палітыку(спецыфічную беларускую) з мото- Беларусь понад усэ і убер алес.
    Гэта вельмі пыхлівы, ганарысты гісторык-фатограф з маніяй велічы ў клінічнай форме.
    Тое,што калхозная свіння столькі часу ва ўладзе- за гэты вынік часткова можна дзякаваць ЗСП,а з часам увесь гэты мабільны,самаходны скандал/раздрай яўна мае тэндэнцыю да пагаршэння.

    [Зрэдагавана]
  • user
    27.05.2026
    Лукашенко обиделся - Позняк озвучил?
  • АБЛОГА працуе толькі на імперыю
    27.05.2026
    user, ЭЗ- АБЛОГА працуе толькі на імперыю, Таму Зянон мае рацыю .
  • Беларусь назаЎжды
    27.05.2026
    АБЛОГА працуе толькі на імперыю,
    Прычым тут ЭЗ, калі гаворка пра Ўкраіну. Абнаві мэтадычку
  • A з чым нязгодны 1. 2. 3. і г.д.?
    27.05.2026
    Беларусь назаЎжды, A з чым нязгодны 1. 2. 3. і г.д. ? цалкам падрыхтаваны , да сур'ёзнай дыскусіі
  • Украіна няможна казаць NIE ЭЗ- ЛЕВАКАМ СЁННЯ
    28.05.2026
    Беларусь назаЎжды, Украіна няможна казаць NIE ЭЗ- ЛЕВАКАМ СЁННЯ. Таму і удзельнічае ў крымінальнай аблозе РБ
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    A з чым нязгодны 1. 2. 3. і г.д.?,
    ты ніколі не адказваеш на пытаньні , навошта мне новыя задаваць
  • тэкст Зянонa чытаў ?
    28.05.2026
    Biełarus' forever , 🇷🇺 лухта, тэкст Зянонa чытаў ? цалкам падрыхтаваны , да сур'ёзнай дыскусіі
  • Biełarus' will be free
    28.05.2026
    тэкст Зянонa чытаў ?, я чытаў і яго тэкст, і яго творы. У адрозьненьне ад ботаў. Што ты думаеш пра мастацкі стыль " Вялікага княства" ? Ці ты тады ня ведаў пра яго існаваньне
  • " татальныя санкцыі" - стратэгія была цалкам памылковая
    28.05.2026
    Biełarus' will be free ,

    мастацкі стыль " Вялікага княства"

    размова тут не пра мастацкі стыль " Вялікага княства" а пра гранд стратэгію РБ. Ты згодны што ваша " татальныя санкцыі" - стратэгія была цалкам памылковая ? І што яна паслабіла РБ, і зрабіла пазыцыі арды ў РБ мацнейшымі?
  • Лось Антось
    27.05.2026
    Але ж, падкажыце, дзе пачытаць першакрыніцы, то прачытаўшы не надта зразумеў, што тут выгадае маскваці пуцін уласна? Парада Святлане: прызначце вы ўжо дзеда амбасадарам дзесці, напрыклад у Літве... Няхай зоймецца вырыццём агентуры , якая піша "Вільня наша" - ён у гэтым сапраўдны майстра... А то ўсе пры справе, а яму крыўдна...
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    Лось Антось,
    Ты:
    - у 1988 г. расказваеш беларусам праўду пра Курапаты.
    - у 1989 г. выводзіш людзей на Чарнобыльскі шлях
    - у 1990 г. пішаш Дэклярацыю аб сувэрэнітэце
    - у 1991 г. выводзіш людзей супраць Маскоўскай хунты
    - у 1992 г. зьбіраеш галасы за адстаўку Вярхоўнага Савета
    - у 1995 г. галадаеш у парляманце
    - у 1996 г. выводзіш людзей на Менскую вясну.

    Таксама ты:
    2023 г. Ціханоўская будзе сядзець. Выбары ня выйграла. Лепш Лукашэнка чым Ціханоўская.
    2024 г. ганарышся віншаваньнем ад дыктатара
    2025 г. Расія моцная , Амерыка слабая, Зяленскаму трэба пагадзіцца на расійскія 28 пунктаў, усё аддаць Маскве
    2026 г. Зяленскі запрашаючы Ціханоўскую ва Ўкраіну працуе на Расею. Лукашэнка адстойвае інтарэсы Беларусі. Уся ўлада - ўмераным лукашыстам
  • Пытанне
    28.05.2026
    Лось Антось, а Ціханоўская з офісам, які да сіх пор сядзіць у Літве, не хочуць выкрыць агентуру якая піша "Вільня наша"? Чаму не хочуць?
  • Найперш не галасі!
    27.05.2026
    Biełarus' forever , я б так не персаналізаваў бы Чарнобыльскі Шлях, збор подпісаў за роспуск Вярхоўнага Савета ды усе астанія паспалітыя рушэнні. Імя БНФ не роўні імені Пазьняк, як і наадварот. Сюды ж Дэкларацыю аб суверэнітэце, за якую Лукашэнка і Пазьняк не галасавалі.
    Там дзе Пазьняк замыкаў толькі на сабе - там ўсё знікала кудысьці, як вада ў пясок. Выдатны прыклад, дзе ўжо не замінаў аніякі Ханс Герг Вік і агенты - КХП і Рух Вольная Беларусь.
    І ў другім вашым абзацы пазіцыя Пазьняка - гэта пазыцыя чыста Пазьняка, без вялікага гурту беларусаў кшталту таго ж БНФ, чые агульныя заслугі можна сёння прыпісваць сабе.
  • Пазьняк нарадзіў Беларусь
    27.05.2026
    Biełarus' forever , Пазьняк нарадзіў Беларусь і ўсе жыцьце дбае як можа. A ты супраць перамоваў i вызваленні палітвязняў у абмен на зняцце эканамічных санкцый?
  • Bielarus
    28.05.2026
    Найперш не галасі! , ня ў гэтым справа. я тут аб лёгіцы і пасьлядоўнасьці. Я проста ведаў, што ён так скажа, і ім , ягоным прыхільнікам, задаю пытаньне:
    1) як так сталася, што цябе пры штурме галадоўнікаў моцна зьбілі, але ты праз 30 год ганарысься віншаваньнем ад таго, хто аддаў загад;
    2) падчас ВС 13 скліканьня ты носісься з Шарэцкім як зь пісанай торбай, але С.Ц. едзе ў Кіеў, дык яна вораг Беларусі, хоць яна ("домагаспадыня") куды лепш разьбіраецца ў ёй чым Грыб і Шарэцкі.
    3)
    То бок -
    3.1) С.Ц. едзе ў Кіеў - прозьвішча С.Ц. істотна - кепска для Беларусі
    3.2) Да Лукі едзе Зяленскі падпісваць капітуляцыю ў пуціна - прозьвішча А.Р.Л. неістотна, гэта б падвысіла суб'ектнасьць Беларусі.
    3.3) Лука далучаецца да Савета Міру - прозьвішча а.Р.Л. неістотна, гэта падвышае суб'ектнасьць Беларусі.
    Як так, калі Ціханоўская - то істотна, калі лука - неістотна.
    Гэта Ціханоўская закрыла тысячы школ і арганізацый?
  • Найперш ні галасі!
    28.05.2026
    Bielarus, дык ня збілі і нават пагаладаць не далі. Іншым троху дасталося, малпы іначай не умеюць, а Пазьняку не. Колькі людзей нахапалі ды перасаджалі за гады - лікам не злічыць, а Пазьняк ні разу. Пасля кожнага ягонага паста, я ўсё больш задумваюся пра дзіўнае супадзенне дробных, паасобку неістотных факцікаў.
  • Biełarus' forever
    28.05.2026
    Пазьняк нарадзіў Беларусь, прычым тут санкцыі і палітвязьні. Тэма артыкулу: візыт С.Ц. у Кіеў і рэакцыя на яго.
  • Янка
    28.05.2026
    Пазьняк нарадзіў Беларусь, а за што вы збіраецеся вызваляць новых вязняў, напрыклад арыштаваных па справе Гаюна? І як вызначыць, каго менавіта трэба вызваляць?
  • Пытанне
    28.05.2026
    Янка, а нашто вы пастаўляеце рэжыму новых палітвязняў па справе Гаюна?
  • Лось Антось.
    28.05.2026
    Пытанне, хочуць, але без такога лапідарнага прафесіянала не атрыліваецца... Таму даю такую параду.
  • Чытач
    27.05.2026
    Настаў час абвесціць гуманітарны збор на добрага доктара для спадара Пазьняка. Трэба ратаваць чалавека.
  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    27.05.2026
    Лапідарная база ад найлапідарнейшага беларуса сучаснасьці!
  • Румын
    27.05.2026
    Яшчэ адзін дзед пакутуе без таблетак
  • Жвір
    27.05.2026
    Жора, што вы можаце дадаць у дапаўненьне да сказанага ? Дапамажыце людзям зразумець, бо мы ж во з вамі ўсё разумеем...
  • i выгаду дзеля нашых ружовых аднарогаў ЭЗ
    27.05.2026
    "Усю выгаду ад гэтага займее масква і пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну"

    Дзякуй спадар вялікі, толькі дадам + PR выгаду дзеля нашых ружовых аднарогаў ЭЗ. Добрыя фотаздымкі з прыгожымі усходнімі жанчынамі яны любяць. Пры гэтым ў РБ з імперыялістамі ЯНЫ БІЦЦА НІКОЛІ НЕ БУДУЦЬ. Яны пра гэта кажуць кожны дзень
    -Літвін ЭЗ
  • Ййййййй
    27.05.2026
    Так чья агентура Тихановская - брюссельская или московская? деда что-то в показаниях путается. Неужели двойной агент?
  • здрасьце
    27.05.2026
    Ййййййй, трайнога не хочаце? маскоўска-гэбоўска-вашынгтонскага?
  • Алесь.
    27.05.2026
    Ййййййй, што складанага? На Вашых вачах спецслужбы перадалі маскоўскі праект на Захад і ён зрабіўся брусельскім. І размова не пра адну асобу, а пра тых хто замяніў сабой апазіцыю ў 2020 году.
    Калі дакладна зразумеў Пазьняка, то ён папярэджвае пра будучую вайну з якой прафіцыт будзе ў дыктатараў (што лагічна ў сённяшніх рэаліях).
  • Паправачка
    28.05.2026
    здрасьце, маскоўска-гэбоўска-брусэльскага.
  • 3 - магічная лічба 2020-га году (с)
    27.05.2026
    тое, што гэта нейкі трайнічок зразумела адразу

    добра, што да некаторых гэта хай і запозна (? :/)
    але таксама даходзіць
  • Пазьняк - для разумных
    28.05.2026
    Алесь., у чарговы раз пераконваюся, што Пазьняк гэта для разумных.

    [Зрэдагавана]
  • Топ камент
    28.05.2026
    Пазьняк - для разумных , гэта топ!
    У разумных няма ніякіх праблем з разуменнем Пазьняка. Гэта праўда.
  • фывфвфывфывфывфв
    28.05.2026
    Пазьняк - для разумных , всё так, для не таких как все, специально одарённых.
  • 123
    27.05.2026
    Які ж зайздросны дзед)
    А што ж сам нічога не зрабіў для Беларусі? Толькі пасквілі на ўсіх гатовы пісаць ды плявузгаць.
  • Жвір
    27.05.2026
    123, наконт "нічога не зрабіў для Беларусі" гэта вы лухту ўкруцілі. Больш, чым Пазьняк, для Беларусі не зрабіў ніхто, і ніхто столькі не ахвяраваў, як Пазьняк.
  • Ну-ну
    27.05.2026
    Жвір, а то ж. Больш нават за першы склад Рады БНР, дэлегатаў Першага Ўсебеларускага зьезду або, напрыклад, Кастуся Каліноўскага. Інфа 100%.
  • Biełarus' forever
    27.05.2026
    Жвір , як так сталася, што Бацька беларускай дзяржаўнасьці З Пазьняк працуе на гаўляйтара Лукашэску (с)., які яго хацеў забіць у 1995-1996
  • Жвір
    27.05.2026
    Ну-ну, навошта грымасы корчыце, Вы б яшчэ на Менеска ўзгадалі, ці на Вернідуба... А ёсьць жа й найноўшая гісторыя, сучасная Вам.
  • Лось Антось
    27.05.2026
    Жвір , ну дык Тарайкоўскі, Ашурак, Пушкін, іншыя палітвязні , як і загінулыя і параненыя каліноўцы (сучасныя вам) ахвяравалі значна больш за дзеда... А што ахвяраваў дзед?
  • Жвір
    27.05.2026
    Лось Антось, тое самае й ахвяраваў, калі вам ня ў цяму.
  • Лось Антось
    27.05.2026
    Жвір , А дзе яго пахавалі?
  • Хейтару Пазьняка
    28.05.2026
    Лось Антось, Пазьняк ужо многіх хейтараў перажыў (Азаронка старэйшага і іншых). Калі будзеце жадаць яму смерці, як Азаронак, то і вас можа перажыць...
  • Візіт офіса скончаны? З'явіўся час на пісанне каментаў?
    28.05.2026
    Мяркуючы па сотні злобных каментароў на адрас нацыянальнага лідара Зянона Пазьняка, візіт офіса Ціханоўскай скончыўся? І ў іх з'явіўся вольны час, каб нешта ананімна напісаць, імітуючы "голас ананімнага народа"
  • Топ камент
    28.05.2026
    Візіт офіса скончаны? З'явіўся час на пісанне каментаў?, супер! Топ камент!
  • Nu-nu
    28.05.2026
    Топ камент, super! Top kament! Botaferma duža raznastajnaja! Usio pravilna kaža Paźniak. Poŭnaściu zhodzien z Paźniakom. Paźniak maje racyju. Čytajcie Pieršakrynicy. Pytańnie. Pišu z ZŠA, Švecyji, Finlandyji, Rumyniji.
  • Ё
    27.05.2026
    Мае рацыю. Дзе з'яўляюцца Лябедзькі, там чакай кан'юктуры, грантасмокства, пустых абяцанак і прасоўвання інтарэсаў Масквы пад выглядам дэмакратыі. Зараз ветэран грантавых праекта і сто адной канстытуцыі Лябедзька піарыцца на магіле Зайцава і кіруе сваёй падначаленай ва Украіне Шацілінай, каторая выскачыла з табакеркі, з ніадкуль, і пачала раптам апекавацца беларускімі добраахвотнікамі. Зараз на плячах беларускіх добраахвотнікаў будуць рабіць сабе піяр і палітыку, паралельна збіраць даныя, павязуць у Кіеў НГОшных дзевачак, хлопчыкаў усіх масцей, расейскамоўнага Халезіна і іншых дзівакоў. На пачатку вайны, калі яшчэ ўсё вагалася, крычалі "ма за мір", зараз кажуць "Украіна пераможа". Калі гэта не кан'юктура, то што гэта ?
  • старым і злобным
    27.05.2026
    Ё, у Лябедзькі сын у калоніі цяпер, а ў Шацілінай сын добраахвотнікам служыць. Якія вы .... лукашысцкія халуі.
  • Х
    28.05.2026
    старым і злобным, сын Шацілінай украінец.
  • Бо прыстойны чалавек?
    28.05.2026
    старым і злобным, можа таму, што ў адрозненне ад бацькі адмовіўся падпісаць паперы аб супрацы з КДБ, таму і пасадзілі?
  • Жыве Беларусь!
    27.05.2026
    Вельмі слушная заява! Гэтыя цыркачы фактычна легітымізавалі сваёй прысутнасцю і пышнымі словамі магчымы ўдар Украіны па беларускаму народу ў адказ на правакацыі х**ла. Як Лукашэнка даў тэрыторыю для распачацця вайны расейскай зграі з Украінай.
    Ганьба запраданцам!
  • І тут ён наваліў вадкім.
    27.05.2026
    "Пазняк мой сябар". А.Г. Лукашэнка
  • Путин - мой любовник
    27.05.2026
    І тут ён наваліў вадкім., (с) Клаус Шваб
  • Ну-ну
    27.05.2026
    І тут ён наваліў вадкім., таксама ягоныя сябры – Голубеў (сталы ўдзельнік на разагрэве ў лукі на ягоных Хуралах, сталы аўтар мэтадычак па «Історіі белорусской государственності») і Саверчанка (аўтар здравіцаў у гонар Чаргінца ў «Белорусской думке»). Паводле дзіўнага зьбегу акалічнасьцяў, Голубеў і Саверчанка – вядучыя фігуры БНФ першай паловы 90-х: кіраўнік менскага асяродку і кіраўнік камісіі па адукацыі.
  • Візіт офіса скончаны? З'явіўся час на пісанне каментаў?
    28.05.2026
    Ахінея з той жа серыі, што "Скарына жыў у Піцеры".
  • незразумела зусім
    27.05.2026
    А чаму прозвішча этава бармалея не назваў? Нейкага туману напусціў замест таго, каб дакладна свае думкі данесьці да беларусаў.
  • Нарэшце!
    27.05.2026
    Дзякуй, дзядзька Зянон!
    Паржаў.
  • Валенты
    27.05.2026
    "Запомніця этат твіт" (с)
  • Агент Хели Коптер
    27.05.2026
    Не удивлюсь если Лукашенко тайным указом давно наградил Позняка званием героя. Это поразительно - что у Лукашенки на уме, у Позняка на языке.
  • Валенты
    27.05.2026
    "думаюць пра авантурную гульню з Беларусяй" (с) - што гэта было?
  • Найперш не галасі!
    27.05.2026
    Валенты, у вас няпоўнная цытата першакрыніцаў.
    Поўная цытата дае адназначны адказ:
    "Некаторыя асобы ў Кіеве..... сапраўды думаюць пра авантурную гульню з Беларусяй супраць Лукашэнкі".

    Пралукашэнкаўскі блогер загаласіў, бо Украіна сапраўды далучылася да Беларусі супраць Лукашэнкі.

    Цікава і тое, што пост ізноў перасыпаны прапагандысцкім слэнгам. Урэшце, ўжо даўно так, з кожным годам больш выразна.
    Даруйце мне неабходную тут долю эйджызму, але прыкметна, што дзеду з гадамі становіцца больш складана пісаць сачыненні на зададзеную тэму па апорных словах.
  • Чел
    27.05.2026
    Эк, деда корёжит! Не его пригласили.
  • хто памятае?
    27.05.2026
    "цацачны брусэльскі муляж «лідаркі-прэзыдэнткі»"

    узгадалася картонная "света" на Камароўцы, якую ледзь ветрам не здзмула, але сярога картонку прытрымаў
  • Валенты
    27.05.2026
    хто памятае?, калі б у цябе былі глузды, ты б ведаў, што "Сярога" быў арыштаваны за 2 (два) тыдні да таго, як Святлану зарэгістравалі кандыдаткай.
  • хто памятае
    27.05.2026
    Валенты, дык эпізад з картоннай светай на Камароўцы быў да таго, як сярогу прысадзілі
    сярога так прадставіў будучую прэзідэншчыцу мінакам - як картонку
  • Картонная Света ад блогера Віруса
    28.05.2026
    хто памятае, а рабіў выяву Светы з картона ...блогер Вірус. Прынамсі, ён так сцвярджае, а Ціханоўская не аправяргае.
  • Крынж
    27.05.2026
    Звычайнае плявузганне злобнага маргінала і лузера, прычым чым далей тым большую дзіч вярзе дзед.
    Тенденцыя ўжо даўно няўхільна рухаеццаў бок дуркі.
  • Крынжоваму лузеру
    28.05.2026
    Крынж , гэта ты пра сябе?
  • Жлобінскі бабёр
    27.05.2026
    Вельмі шкада, што "ветэран беларускага руху" пераўтварыўся вы фрыка, якога цытуюць толькі дзеля таго каб рассмяшыць публіку.
    Сур’ёзна ягоныя словы ўспрымаць немажліва.
  • Да цябе дойдзе, калі будзе позна
    28.05.2026
    Жлобінскі бабёр, будзеш смяяцца, калі ўкраінскія карупцыянеры-авантурысты рэалізуюць сваю авантуру і пачнуць бамбіць дронамі тваю кватэру ў Беларусі. Як зараз бамбяць Маскву.
  • фас
    27.05.2026
    срач на 200+ каментароў гарантаваны
  • Усе тут
    28.05.2026
    фас, усе галоўныя бульбасрачары на месцы: Biełarus' forever, Барадзед, Янка, Лось Антось, Лапідарыі, Агент Хели Коптер, Крынж, Кропка (.), і канечне жа Ну-ну і Найперш не галасі, якіх ужо ніхто не чытае і таму яны перапісваюцца самі з сабой
  • Крадзеж спыніцца ?
    28.05.2026
    Спадзяюся, пасля такога "эпахальнага візіту", офіс Ціханоўскай спыніць нарэшце ў эфірах Еўрарадыё праз каменты задаваць паплечніку Зянона Пазьняка палітолагу Паўлу Усаву задаваць свае пастаянныя пытанні "а што далей рабіць офісу"?
    Цяпер офіс такі круты, што сам нарэшце пачне нешта рабіць, а не будзе красці чужыя ідэі і чужыя ініцыятывы?
  • Biełarus' forever
    28.05.2026
    Усе тут , ну , можаш залічыць і сябе ў гэты шэраг , бо лічыць што ў любога чалавека не было памылак , можа альбо троль альбо (...) самы настаяшчы
    Ніколі б шэсьць год не падумаў , што аўтар Разваг і Гутарак з А.Ш. будзе наймаць хвабрыку троляў) Ці вы проста wartaўскія самі па сабе
  • Хворбз
    28.05.2026
    Усе тут , Гэта адзіная аб'яднаная хеўра, якая адпрацоўвае мантру "ПрэзідэнтСвета". Справа не ў іх адносінах да Пазьняка. Справа ў іх шчыльных спажывецкіх адносінах з інтернацыянальным (Захад- Усход) праектам "Офіс С. Ціханоўскай".
  • Ну-ну
    28.05.2026
    Усе тут, мяне просьба сюды ня ўмешваць. Даволі шмат якія мае камэнтары супраць Пазьняка і Трампа тут проста не прапускаюцца адмінамі (прычым звычайна гэта камэнтары без аніякіх абразаў, у найлепшым выпадку – проста з канстатацыяй таго, як Трамп рабіў спэцыфічныя дзялішкі на высьпе Эпстына).
  • .
    28.05.2026
    Толькі раней вы пісалі, што гэта ўсё - адзін чалавек.
    Што здарылася? Рэмісія?
  • Агент Хели Коптер
    27.05.2026
    некаторыя асобы ў Кіеве, носячы Ціханоўскую, як цацачны брусэльскі муляж "лідаркі-прэзыдэнткі".
    Вот кстати практически дословный лукашенковский базар с местоимениями и недоговорками который адресуется Зеленскому в лице "некоторых особ" с просьбой не трогать его.
  • .
    27.05.2026
    Как бы это Зенона Станиславовича чем-нибудь заинтересовать - хобби какое-нибудь подкинуть, макроме, нумизматику или коллекционирование долгоносиков какое-нибудь... Или подсадить на компьютерную игрушку... Во-первых, в таком возрасте очень полезно для мозга; во-вторых - всегда будет чем-нибудь занят - есть шанс, что хоть какие-то новости проскочат мимо него, и он не будет позоритьсялишний раз.
  • Розьніца
    27.05.2026
    Розньіца: Пазьняк гаворыць, а Ціханоўская робіць. Пазьняк пражыў у вольным сьвеце дзесяцігодзьдзі, але ён нічога істотнага й пастаяннага не зрабіў для пакутнае Беларусі падчас гэтых гадоў.
  • хмс
    27.05.2026
    Розьніца, Пазняк думае. самастойна думае. і гаворыць (і робіць) тое, што думае.

    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • не прыніжаю яго заслугі ў мінулым
    27.05.2026
    Розьніца, а мог бы зрабіць-напрыклад ,аб'яднацца і змагацца з рэжымам.дык не,зараз вылівае га..но .ШТО яны ўсе рабілі да 2020?
  • Праўда
    27.05.2026
    не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, яднацца з кім? З лябедзькамі? А сэнс?
  • сірога
    27.05.2026
    не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, а ваша сьвета зь кім абьядналася?
  • Усё проста і лагічна
    28.05.2026
    не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, Пазьняк аб'ядноўваецца з беларусамі і змагаецца з рэжымам.
    З тымі, каго ён лічыць агентурай рэжыму ці агентурай Масквы ці прафесійнымі гэбістамі, ён канечне ж аб'ядноўвацца не збіраецца.
  • Трэба слухаць Пазьняка
    28.05.2026
    не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, Пазьняк не "вылівае г.но", а проста тыкае некаторых, як нашкодзіўшых шчанюкоў, у тое г.но, якія яны самі нарабілі. Каб больш так не рабілі.
  • Карону надзела і нікому не аддасць
    28.05.2026
    сірога, Света сваю паплечніцк Цапкалу ў кнізе на фота заблюрыла. У Светы ніводнага чалавека са Страны для жизни Ціханоўскага ў офісе няма. І мужа некуды падзела. Хаця казала, што ішла замест яго. І здаецца, павінна была перадаць яму паўнамоцтвы, калі ён выйшаў з турмы. Замест яго ж ішла....
    Але не. Карону надзела і аддаваць нікому не збіраецца. Нават таму, замест каго пайшла рэгістравацца кандыдатам.
  • .
    27.05.2026
    Чытаю першакрыніцы. Гэта шосты допіс Пазняка за апошнія дні пра візіт "Офіса" у Кіеў.

    24.05 23:30. Зараз сістэма зноў загаварыла пра запрашэньне Ціханоўскай у Кіеў. Аднак цяжка ўявіць, каб украінцы дзеялі на шкоду сабе.
    25.05 17:50. На жаль гэта не выглядае добрай навіной, улічваючы, што палітычнае кіраўніства Украіны добра ведае, што такое Ціханоўская і Офіс каля яе.
    26.05 15:55. Сёньня гаварыў зь беларускім дзеячом у Злучаных Штатах аб Украіне і аб прыезьдзе туды "Офіса". Дзеяч усклікнуў: "Божа, зь кім яны зьвязаліся!".
    26.05 23:42. Сытуацыя "Офісам" нагадвае місію Віка на пераломе стагоддзяў і псэўдаструктуры, якія ён стварыў.
    27.05 12:33. Быў сьведкам, калі некаторыя беларусы ўжо перастаюць разумець украінцаў, бо сёньня ў Кіеве (пры выкарыстаньні сп. Ціханоўскай) была ўрачыста адкрыта Місія "дэмакратычных сілаў Беларусі" (АГП паведаміла).
    27.05 16:12. Адносна "візыту". Такое ўражаньне, што некаторыя асобы ў Кіеве, носячы Ціханоўскую, як цацачны брусэльскі муляж "лідаркі-прэзыдэнткі", сапраўды думаюць пра авантурную гульню зь Беларусяй супраць Лукашэнкі.

    І, мяркую, не апошні.
    Звычайная сярэдняя частата ў яго FB - прыкладна каля аднаго допісу ў 2-3 дні.
  • Любіце падлік?
    27.05.2026
    ., а падлічыце колькасць навін на НН, звязаных з візітым Ціханоўскай у Кіеў.
  • Рэжым інкамунікадо для Пазьняка
    28.05.2026
    ., ну што вы так паліце нашы смі? Пазьняк аказваецца, робіць допісы раз ў 2-3 дні.
    А нам у смі раз на год даюць.
    Вы ж спалілі ўсю кантору, што для Пазьняка смі зрабілі рэжым інкамунікадо.
  • .
    28.05.2026
    У НН шмат навін пра розныя падзеі.
    А ў Пазняка шмат допісаў пра адно і тое ж: "Чаму не я".

    Дарэчы, вось яго новы каментарый, новы этап канспіралогіі-здрады:
    "Бачу, што ў сяброў не хапае разуменьня пра тое, што напісана. Відаць я занадта агульна выказаўся.
    А напісана пра ваенную правакацыю супраць Беларусі з боку Украіны, якую рыхтуе Масква пад відам украінцаў (уцягнуўся нават Макрон).
    Што адбудзецца, калі б Маскве такое ўдалося -- чатаць далей па тэксту."

    Раней у яго Брусэль выконваў загады Масквы, зараз і Украіна. Масква пад відам украінца Зяленскага рыхтуе з Ціханоўскай ваенную правакацыю супраць Беларусі.
    Зразумелі?
    У звычайным свеце Расея ваюе з Украінай і рыхтуецца ваяваць з Еўропай.
    У свеце Пазняка Масква і залежныя ад яе Еўропа і Украіна жадаюць знішчыць Беларусь.
  • Статаьптаьаььпьм
    28.05.2026
    Любіце падлік?, сравнил, где тихановская, а где фейсбучный
  • #
    28.05.2026
    Любіце падлік?, инфармацыйны голад ня цетка.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць