Здарэнні11

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў

Сёння сітуацыя стабільная, але ў горадзе працуюць спецыялісты.

Увечары 2 чэрвеня ў інфекцыйнае аддзяленне Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы былі дастаўлены 27 пацыентаў дашкольнага ўзросту з прыкметамі інфекцыйнага захворвання — млоснасцю і ванітамі. Галоўны доктар Барысаўскай ЦРБ Аляксандр Дрозд пракаментаваў стан маленькіх пацыентаў, піша БелТА.

«Назіраецца станоўчая дынаміка ў самаадчуванні дзяцей, лячэнне будзе працягнута ва ўмовах стацыянара. Усе неабходныя рэсурсы для аказання медыцынскай дапамогі маюцца», — расказаў Аляксандр Дрозд.

«На працягу апошніх сутак па медыцынскую дапамогу звярнуўся адзін пацыент з падобнымі сімптомамі. Сёння сітуацыя стабільная. Зараз усе 28 пацыентаў знаходзяцца ў задавальняючым стане», — растлумачыў галоўны дзяржаўны санітарны доктар Мінскай вобласці — галоўны доктар Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Тарасенка.

Спецыялісты занальнага і абласнога цэнтраў з учарашняга вечара працуюць у Барысаве, каб мінімізаваць рызыку распаўсюджвання вострых кішачных інфекцый сярод насельніцтва.

Каментары1

  • ясно
    03.06.2026
    О причине ни гу-гу.
    Всё в лучших традициях скотных дворов.

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць