Нерухомасць66

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў

Паглядзелі, у якіх буйных гарадах прасцей і танней арандаваць кватэру на працяглы тэрмін.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Lookby.media

Паколькі ў абласных гарадах «Куфар» як пляцоўка для арэнды папулярнейшы за «Рэалт», прычым па некаторых пазіцыях у 3—4 разы (для Мінска адрозненне не такое істотнае), для аналізу будзем абапірацца менавіта на «Куфар».

Мінск

Цяпер на 1866 кватэр, якія здаюць у Мінску на доўгі тэрмін, існуе 1465 пасутачных прапаноў.

Атрымліваецца, што ў сталіцы хоць і з невялікім адрывам, але дамінуе доўгатэрміновая арэнда. У пераліку на колькасць насельніцтва выходзіць адна прапанова на 1070 жыхароў.

Што да кватэр, якія здаюць пасутачна, то тут атрымліваецца адна кватэра на 1365 жыхароў.

Брэст

У Брэсце на працяглы тэрмін цяпер здаюць 296 кватэр, ці адну кватэру на 1170 жыхароў. Гэта робіць Брэст антылідарам па колькасці кватэр, якія здаюць у доўгатэрміновую арэнду з улікам насельніцтва горада.

Колькасць кватэр, якія здаюць пасутачна ў Брэсце, значна перавышае доўгатэрміновыя — 551 прапанова. Ці па адной кватэры на 679 жыхароў.

Віцебск

У Віцебску на доўгі тэрмін здаюць 351 кватэру, што складае па адной кватэры на 1020 жыхароў. На кароткі тэрмін у Віцебску здаецца 288 кватэр, ці па адной кватэры на 1242 жыхара.

Віцебск. Фота: Getty Images / Frans Sellies

Гомель 

У другім па колькасці насельніцтва горадзе Беларусі ў доўгатэрміновую арэнду здаюць 472 кватэры, ці па адной прапанове на 1059 жыхароў. Што да кароткатэрміновых, то іх яшчэ менш, чым у Віцебску — усяго 268 прапаноў, ці па адной кватэры на 1865 жыхароў.

Гродна

У Гродне на працяглы тэрмін цяпер здаецца 319 кватэр, ці па адной кватэры на 1143 жыхароў. Што тычыцца пасутачнай арэнды, то такіх прапаноў нашмат больш — 660, або па адной кватэры на кожныя 552 жыхары. Гэта робіць Гродна лідарам па колькасці пасутачных кватэр на душу насельніцтва. 

Магілёў 

У Магілёве цяпер здаюць 297 кватэр на доўгі тэрмін і 257 пасутачна. Гэта па адной кватэры на 1188 і 1373 жыхароў адпаведна.

Пра што сведчаць такія лічбы?

У турыстычных Гродне і Брэсце рынак пасутачнай арэнды жытла куды больш развіты, чым у трох іншых гарадах на ўсходзе краіны, бо і адпачываць сюды прыязджае больш народу.

Але для тых, хто жыве ў гэтых гарадах і хоча арандаваць кватэру на доўгі час, гэта ўскладняе пошукі. Бо становіцца менш даступнага арэнднага жытла, у тым ліку праз больш высокія стаўкі. Асабліва калі размова ідзе пра цэнтральную частку горада, дзе традыцыйна любяць спыняцца турысты.

Напрыклад, калі параўноўваць арэндныя стаўкі на двухпакаёўкі, якія здаюць на працяглы тэрмін у Брэсце і Магілёве, то заўважна розніца ў прыкладна 80 даляраў.

Фота: kufar.by

Развіты рынак пасутачнай арэнды ў заходніх абласных цэнтрах моцна адбіваецца на колькасці прапаноў па здачы аднапакаёвак.

Напрыклад, калі ў Віцебску цяпер здаюць 174 аднапакаёвыя кватэры, то ў Гродне — усяго 101. Розніца ў цэнах — каля 70 даляраў.

Фота: kufar.by

А калі разглядаць менавіта цэнтральную частку Гродна, то аднапакаёвак на доўгі тэрмін там вельмі мала, а тое, што ёсць, ацэньваюць у 425—460 даляраў за месяц.

Праз гэта ў тым жа Трэдсе нярэдка можна сустрэць допісы, дзе людзі скардзяцца на высокія цэны і нізкі выбар жытла ў доўгатэрміновую арэнду ў Брэсце і Гродне.

Каментары6

  • Канапавы эксперт
    11.06.2026
    Лепей падлічыце, колькі гэтыя ненавісныя маскалі грошай у тыя гарады прывозяць. Не думаю, што лепей было б, каб тых турыстаў не было.
  • Праўда
    11.06.2026
    Якое насельніцтва - такія і турысты.
  • Праўда
    11.06.2026
    Канапавы эксперт, як там вялося: Тэарэтычна, сыне, мы - мільянеры...

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць