Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ
-
05.06.2026Хочам ведаць, супакойцеся. КДБшныя ўкіды няшмат каго захапляюць, а бура ў стакане ад Пратасевіча сціхне вельмі хутка. Тым больш, што фактажа ў гэтай справе сапраўды занадта мала.
-
05.06.2026Хочам ведаць, больш цікавіць якія заданні давалі лукашысты, якія пытанні цікавілі манкуртаў і халуеў чырвона-зяленага манкуртастана што здрадзілі Беларусі і якія абавязкова павінны панесці адказнасць за свае шматлікія злачынствы: злачынствы супраць чалавецтва, замах на генацыд, дзяржаўную здраду і гд.
-
05.06.2026Хай публікуе ўсе банкаўскія і крыптавыпіскі, каб мы пабачылі на ўласныя вочы, што ёй нібыта нічога не пераводзілі!
-
05.06.2026Паліграф, дык няма чаго публічыць. ці лукашня б не апублічыла, вы мяркуеце.
Будзе праверка, у тым ліку, мяркую, службаў краіны знаходжання.
Пад праект ад спецслужбаў траплялі кіраўнікі дзяржаваў ды міністры абароны. З усімі захадамі бяспекі краінаў. А тут звычайныя людзі.
Відаць праца гэтым звычайных людзей перашкаджае лукафашыстам не меней, чым дзейнасці кіраўнікоў краінаў ды міністраў. -
05.06.2026Бараніць сваіх патрэбна, скажыце, калі ласка, куды можна ёй заданаціць?
-
05.06.2026Бараніць сваіх патрэбна, стукачы і гэбэшныя агенты для вас сваі?
-
05.06.2026Бараніць сваіх патрэбна, якая праверка? Нават агентку Мельнікаву, якая скрала грошы дэмсіл не правяралі. Бо Латушка зрабіў з яе ахвяру і яна праходзіць у следства як ахвяра, а не як злодзей ці агент.
-
05.06.2026Это не КС, а какое-то собрания очень доверчивых людей. Вообще-то, когда звонят телефонные мошенники, то имеется опции полиции.
-
05.06.2026Алкаш, пранкі ладзілі паспяхова спецслужбы і датычна прэзідэнтаў, і міністраў абароны, як Бэн Ходжэрс, напрыклад. Анджэя Дуду дык увогуле два разы пранканулі. Пры наяўнасці службаў бяспекі ды розных памочнікаў. І што?
Вы рэальна лічыце, што беларусы павінны быць толькі ва ўсім звыш людзьмі, і толькі тады будуць мець права думаць аб вызваленні Беларусі? -
05.06.2026такія апраўданні дапушчальныя былі б для дзяцячай гульні ў школьным двары. дарослы чалавек працуе ў "структуры прадстаўляючый усіхх беларусаў" . Пагаджыеццана супрацу са спецслужбамі і НІКОМУ не кажа пакуль не выходзіць сюдэт на ОНТ! І ні прабачэння ні раскаяння....
Сораму і сумлення - проста нуль.
Офісу Святланы па ўсім відать пляваць на бяспеку людзей . колькі можна раскрытых чатаў, зданых беларусаў, спраў " Гаюна " і г д іг д ..... і ніякай праверкі супрацоўнікаў Офісу. толькі паездкі фота і пустаслоўе.... -
05.06.2026Алесь, ну ўзгадайце, ці паведамлялі нешта публічна прэзідэнты ды міністры, якіх ваван і лексус, расейскія спецслужбоўцы, пранканулі ды развялі на разгаворы ды супрацу ад быццам бы імя прадстаўнікоў украінскіх уладаў. У пабліку трапляла інфа пасля публікацыі ролікаў рашыстамі. А праверкі зачыненыя праводзіліся. На прадмет, як праз сыстэмы бяспекі прайшлі, як змаглі ўразлівасці скарыстаць. І ці быў разгалос якой інфармацыі, што пагражае нацбяспецы. Што з палітыкамі ды вышэйшымі дзяржслужбойцамі было? Нічога.
-
05.06.2026Што ж ты будзеш рабіць - ізноў усё згенеравана нейрасеткай. Калі што, трэба заўсёды казаць што гэта нейрасеткі
-
05.06.2026Гробаны сорам. Адкуль вы ўсе павылазілі на нашу галаву? Там праз аднаго ці кожны такія вось персанажы. Плачуць і абдымацца і " лучікі" дасылаюць. Тупыя, абмежаваныя, дэпрэсіўныя, але лезуць і лезуць нешта ўзначаліць.
-
05.06.2026імя, спокойно, депрессия - это у них такое спецслово, обозначает "мне скучно" или "мне недоплатили" или "я ищу внимания". К клинической депрессии отношения не имеет.
-
05.06.2026Чакаем неўзабаве наступную навіну: "Патрыётка Мельнікава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ і купіла дзве кватэры ў Менску".
-
05.06.2026А з чаго ўсе так пераўзбудзіліся? Яна ж дала дае згоду на супрацоўніцтва не з лукоўскім кдб, а са службай бяспекі Украіны. Нічога дрэннага.
Іншая справа, як можна адказваць на такога кшталту прапановы па тэлефоне -
05.06.2026Дорогой мой ненаглядный чатГПТ, сгенерируй, христом-богом молю, 8 нумерованных абзацев антикриза, ибо токсики эти интернетные уж всю душу изгрызли. Твоя Алина.
-
05.06.2026Бгг, адказваем:
Вінаваты Лукашэнка.
Далучайцеся да барацьбы.
Купляйце пашпарт Новай Беларусі.
Давайце разам трымаць Беларусь у павестцы.
Дзякуй вялікі і вітаем нашыя сумесныя намаганні з Джонам Коўлам і Крысам Смітам.
А што зрабілі вы на сваім фронце?
Грошай няма.
Зразумейце: да Святланы ніколі нічога не чапляецца! -
05.06.2026спросил ИИ, можно ли работать на иностранные спецслужбы, даже дружественных государств.
Работа на иностранные спецслужбы — правовой ответ
Нет, нельзя — в большинстве стран ЕС это уголовно наказуемо независимо от того, «дружественная» страна или нет.
Общие правовые принципы в ЕС
Аспект Как работает
«Дружественная» страна Юридически не имеет значения — закон не делает различий
Гражданство Не важно — иностранец на территории страны подпадает под местный закон
Вид деятельности Даже «аналитика» или «сбор открытой информации» по заданию спецслужбы — потенциально шпионаж -
05.06.2026Больш нiчога пра гэную дзеячку (дзеяцельку?) не вядома.
-
05.06.2026Варта было б не спяшацца з заявамі, а падумаць. Я спадзяюся, што яна ведае, што ў Нямеччыне, дзе яна жыве, супрацоўніцтва з замежнай спецслужбай, прычым неістотна, якой менавіта, з'яўляецца караемым па законе парушэннем. Яна можа запраста згубіць свой дазвол на жыхарства.
-
05.06.20261, яна не грамадзянка Германіі, каб яе прыцягваць да адказнасці.
-
05.06.20261, для прыцягнення да адказнасці акрамя самаго факту згоды іншыя абставіны высвятляюць. Першае - ці была шкода нацыянальным інтарэсам.
. Інакш ужо б усе палітыкі, якіх пранканулі ваван і лексус, напрыклад, сядзелі б у турмах.
Але ў рэчаіснасці не каментатары ананімныя вырашаюць). А праверкі, ці была шкода нацыянальным інтарэсам і бяспецы. -
05.06.2026Бараніць сваіх патрэбна, а з якога бісу стукачка СБУ раптам зрабілася "свая"? Ну калі Вы таксама стучыце ў гэту кантору, то для Вас асабіста яна рэальна свая, але не для беларусаў. І, наогул, кожны стукач - гэта пагроза людзям. І не важна куды яны даюць інфу, бо добрых спецслужбаў не існуе ў свеце. На тое, яны і спецслужбы. Ну а лукашэнкаўскія і маскоўскія - цалкам нялюдскім.
-
05.06.2026Алесь., бы гэты Бараніць сваіх патрэбна
бароніць сваіх тут яўна за грошы. паглядзіце колькі яго тут у адзін момант вылезла -
05.06.2026апраўдваецца, значыць...
-
05.06.2026Алина, скажи, вербовка была на компромате и поэтому ты согласилась?
-
05.06.2026Приказ 001, а што на расейскай як нейкі там таварыш лейтэнант? Перавалілі вярбоўку ды няхай прызнаюць што яны luzery. І гэта ў дадатак да халуйства манкурства і іншых злачынстваў за якія прыйдзецца адказваць ўсяму КДБ.
За такі правал лейтэнантам ніколі не стаць маерам. -
05.06.2026Все тезисы паважанай Алины выглядят убедительными, здесь кгб уже ловить нечего (неудачники), расходимся.
-
05.06.2026Попытки оправдать контакты со спецслужбами "спасением жизней" выглядят крайне слабо. В реальной политике оценивают не намерения, а действия и их последствия. Если человек из руководящих структур оппозиции так легко идет на кулуарное сотрудничество, то мотивы (деньги, компромат, идея или глупость) уже не важны. Важен итог — это моментальная политическая смерть
-
05.06.2026чортаў кружок, а як вы сабе ўяўляеце выбудоўванне кантактаў з уладамі Украіны, як не праз кантакт са спецслужбамі.
Мабыць вы і беларускіх дабраахвотнікаў, што служаць у падроздзелах ГУР, лічыце неабходным выкрасліць з беларусаў і каб яны ні на што не ўплывалі. Ці кіберы, якія шмат у чым супрацоўнічалі і супрацоўнічаюць са спецслужбамі Украіны, таксама павінны ад любога ўплыву быць адлучаныя? Ці любы, хто перадае інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі, Укріане, якая супрацьстаіць рашыстамі і лукашыстам, таксама павінны галаву попелам пасыпаць?
Пытанне першаснае - ці адпавядаюць кантакты нацыянальным інтарэсам беларусаў.
Будзе праверка. Высвятляць.
А тое, што пад пранк спецслужбаў трапіла Аліна, дык пад такія разводы роўных лексусаў ды ваванаў траплялі прэзідэнты ды міністры. З улікам усіх дзяржаўных мераў бяспекі.
Праводзілі праверкі і заставаліся на месцах і Дуда (якога не меней 2 разоў развялі), і Сікорскі, і іншыя. -
05.06.2026чортаў кружок, а ведаеце гісторыю Валенсы? Пачытайце пра супрацу са спецслужбамі. Вось там сапраўды пытанняў шмат. Але ж нацыянальны герой. І прэмія Нобелеўская нават.
Пытанне першаснае - ці была шкода альбо карысць нацыянальным інтарэсам у выніку. -
05.06.2026Выкажу ў падтрымку Аліны і няхай хайцяць боты і гд. Але лічу што Аліна добрая і шчырая беларуска, мае светлую душу і любоў да Беларусі нягледзячы і нават на тое што зарас працуе пры Офісу да якога я стаўлюся мягка кажучы крытычна.
1. Калі б Аліна сапраўды пагадзілася б працаваць на здраднікаў Бацькаўшчыны, халуеў і манкуртаў са служб лукакі, то тыя б не публікавалі свае някчэмныя матэрыялы, а Аліна стала б як Мельнікава 2 ці якая там.
2. Матэрыял служб лукакі выйшаў менавіта таму што шантаж не атрымаўся і зараз адзінае што яны жадаюць - атрымаць прыгнет і недавер да такіх патрыётаў Беларусі як Аліна. А тое што яна любіць Беларусь сумневаў няма. Канешне яна маладая, прадстаўляе свае пакаленне і мае права на памылкі. І тое што яна можа не так моцна натыянальна арыентаваная як хацелася б не меняе сэнсу. Бо такіх моцных патрыётаў што да мозгу касцей ў нас нажаль не так шмат як хацелася. Але упэўнены што сення іх значна больш чым было на пачатку 1990-х і гэта ўжо добра.
3. Не асуждаю Аліну, бо і сам пайшоў бы працаваць што на ЦРУ, што ў Мі6, што на Масад, што на СБУ калі б ад гэтага быў плен для вызвалення Беларусі, але не пайшоў і не пайду ніколі. І тут справа ў тым што ў мяне есць веды, якія Аліна, і маладыя беларусы, якія жадаюць перамогі Украіне і волі Беларусі, не маюць. А веды такія, што няма сення па сапраўднаму небяспечных спецслужб. Што гісторыя ведае калі нават ў Мі6 і ў ЦРУ, як і ў СБУ былі здраднікі. Здраднікі якія працавалі на Масковію. Краты якія здавалі шчырых патрыётаў што ваявалі супраць камунізму і клятай Масковіі. Адно гэта для мяне было галоўным матывам не працаваць і не шукаць гэтай працы. Тым больш з сеняшнімі (учорашнямі) Трампамі, Меркелямі, Нетаньяхамі... Ніякіх гарантый шчырым патрыеіам і ворагам Масковіі.
Адразу адмовіўся ад такой "працы" калі мне ў свой час прапанавалі ў мэсаджары недзе ў 2022-м пад выглядам "амерыканскай разведкі" з якой тырчалі вушы ФСБ-КДБ.
Але гэта было дзякуючы ведам і вопыту жыцця. А калі б быў малады як Аліна? Магчыма так сама папаўся б ў выніку наіўнасці.
Дзякуй Богу што ў Аліны хапіла мудрасці разгледзець шарлатана і не зрабіць тых памылак якія нарабіў Офіс з "Чорнай кнігай" з кейсам Мельнікавай і гд.
Вынік гэтай аперацыі КДБ лукакі відавочна правальны. Агент вярбоўшчык праваліўся. Ен не атрымае зорачку і мядальку ад лукакі. Бо Аліна, хай і не адразу, але паслала яго ўслед за руцкім караблём.
Аліне жадаю здароўя і посьпехаў. А ўсім нам мудрасці. Няхай і псеўдафільмы манкуртаў з КДБ будуць правальнымі як і іх вербоўка. Няхай ўсе яны ідуць ўслед за руцкім караблём. . І раней ці пазней, лепш раней, ўсе яны прадстануць перад судом за ўсе іх шматлікія злачынствы супраць чалавецтва і беларускага народу. І няхай яны знікнуць як раса на сонцы разам з лукавым, пупкіным і клятай Масковіяй.
Жадаю нашай моладзі доўгага шчаслівага жыцця ў вольнай Беларусі.
Слава Украіне і Жыве Беларусь! -
05.06.2026F47, у мяне да вас ёсць некалькі пытанняў:
А што дакладна ў Мельнікавай, вы ведаеце. Дзе доказы якія, што яна жывая ўвогуле?
Як вы ставіцеся да таго, што дабраахвотнікі беларускія ўсё ваюйь ва Украіне ў падрозлзелах ГУР (галоўнага ўпраўлення выведкі) ці да дзейнасці Кіберпартызанаў, якія не прыхоўваюць сумесных аперацыяў?
Як вы ставіцеся да тых, хто перадае інфармацыю спецслужбамі Укріаны аб перасоўванні ваеннай тэхнікі, дронаў, дакуманты лукашні, дадзеныя аб ваенных аб'ектах на тэрыторыі РБ і ваенных вытворчасцях. Якім чынам без супрацы са спецслужбамі Украіны наладзіць дыялог беларусам з уладамі Украіны? -
05.06.2026F47, "Бараніць сваіх патрэбна", "цалкам апрауджана" - Ты этих ботов имеешь в виду.
-
05.06.2026Бараніць сваіх патрэбна, Наконт Мельнікавай вядома больш чым дастаткова каб зрабіць вынікі
1. Яна ў Беларусі (як і яе тэлефон, разам з грашыма якія скрала) і з ею пакуль усе добра.
Наконт беларускіх патрыётаў і кібер партызан - ўсім ім вялікая павага, пашана, нізкі паклон і няхай ўсе яны вяртаюцца жывымі ў вольную Беларусь.
Тое што яны працуюць пры ГУР стаўленне да іх не меняецца. Я паважаю ГУР як і Украіну і ўсіх ваяроў Украіны.
Адзінае што жадаю сказаць што ўсім нам і нашым ваярам трэ захоўваць пыльнасць і калі нейкая асоба задае шмат адчувальных для бяспекі пытанняў то трэ больш пільнасці і ўвагі.
Трэ памятаць што і пад час вайны і міру бываюць здраднікі і што такія былі нават ў Мі6 (Кім Філбі) і ЦРУ (Олдрыч Эймс). А гэта не простыя агенты, а кіраўнікі аддзелаў выведкі, асобы якія былі намеснікамі главы выведкі, мелі шансы стаць кіраўніком выведак. І гэтыя здраднікі здалі на смерць вялікую колькасць патрыётаў і антыкамуністаў што ваявалі супраць Масковіі. Пытанне не да ЦРУ, не да Мі6, не да ГУР, а да таго што і ў гэтых службах могуць быць краты, здраднікі і што людзі вельмі моцна ахвяруюць калі працуюць з імі нават ў мэтах ненавісці да камунізму і Масковіі. Вось ў чым пытанне. Брытанцы пасля вайны фактычна кінулі армію Андэрсана, а яшчэ раней кінулі Польшчу. Як і амерыканцы. Таму ў Польшчы Чэрчыль і Рузвельт ніякія не героі.
Вось ў чым пытанне.
Тое што нашы ваяры на баку святла ніякіх пытанняў. Ўсе яны героі. Ўсе яны патрыёты і працуюць ад шчырай душы і любові да Бацькаўшчыны. Да ўсіх іх добрае стаўленне. Каб сам мог, меў адпаведныя навыкі то ў 2020-м пускаў бы
цягніші пад адкос што шлі ў бок Украіны, бо ненавісьць да рэжыму зашкальвае. Матывацыя была вялікай.
Люблю Украіну і жадаю волі Беларусі. Нікога не асуджаю хто працуе супраць рэжыму і нават ў замежных служб. Проста кажу пра дадатковую рызыку. Што нават высокапастаўлены афіцэр і агент замежнай службы, грамадзянін замежжа па народжанню, можа быць здраднікам. Што нават высокім палітыкам не цікавы нашы нацыянальныя інтарэсы. Што ўсім нам яшчэ доўгі шляг да нашай свабоды каб вольна і шчасліва жыць ды працаваць на нашай зямлі, і каб ніякая Масковія не дыктавала нам, нашаму народу, нашым дзецям, як нам ўсім жыць. -
05.06.2026Бараніць сваіх патрэбна, а дзе вы бачыце, каб офісная дзяячка Харысава хоць нешта перадала б пра перамяшчэнне расейскіх войскаў ці пра лукашню?
-
05.06.2026F47, калі вы ведаеце - ну дык паведаміце больш канкрэтна, дзе і як знайсці спадарыню Мельнікаву. А ўсё астатняе - гэта закіды не па адрасу.
-
05.06.2026Узгадваем замежных палітыкаў, міністраў абароны ды прэзідэнтаў, якія трапілі пад пранкі, і выдыхаем троху. І не вядземся на разгон ад лукафашыстаў, які падтрымліваюць ахвотчыя да таго, каб у беларусаў не было прадстаўнікоў, якіх вызнаюць на міжнародным узроўні па розных прычынах (хто сам жадае ўладу атрымаць, хто на рашыстаў, хто на лукашню працуе, хто яшчэ якія мэты жадае дасягнуць).
Ну разыгралі Сікорскага, ажно два разы Дуду, міністра абароны Велікабрытаніі Бэна Ходжэрса ды Франсуа Аланда некалі, што яны расказвалі быццам бы прадстаўнікам украінскіх уладаў інфармацыю канфеденцыяльную. І што?
Праверкі праведзеныя, ці была разгалошана інфармацыя, што складае пагрозу нацбяспецы. А таксама праверылі, як атрымалася пераадолець сыстэмы бяспекі, канцылярыя і розных спецыялістаў, каб развесці вышэйшых дзяржаўных пасадоўцаў. І прынятые меры,каб не адбылося зноў такое. і ўсе роўна Дуду два разы пранканулі. І што сталася з палітыкамі апасля таго? Пераверылі, што нічога такога не сказалі, змянілі захады бяспекі. А перш за ўсе - баранілі сваіх.
Будзе праверка - і ўсе высвятляць.
А пра супрацу са спецслужбамі Украіны ўвогуле смешна. Дабраахвотнікі беларускія ўсе ў падроздзелах пад ГУР ваююць, кіберы напрамую расказваюць аб супрацы са спецслужбамі Украіны, прадстаўнікі Супраціву таксама ганарацца кантактамі. Укаріне дапамагаць ды наладжваць кантакты для каго стала злачынстам акрамя лукашні ды іх абслугі?
І колькі тут з аднолькавымі наратыўчыкамі - пра гольфы ды тое, што дзяўчына без службаў бяспекі ды канцылярыяў, якія фільтруюць кантакты, не здолела супрацьстаяць спецслужбам. Калі такім жа дзеянням дзяржавы не могуць супрацьстаяць. -
05.06.2026А якiя праблемы з працай на СБУ, не разумею?
-
05.06.2026Дрыгва, такие, как и со всеми любыми спецслужбами - они защищают только свои национальные интересы и используют агентуру в своих интересах
-
05.06.2026Усе ўсё разумеюць.
Таму і лямантуюць аж знаходзяцца ананімы ў інтэрнэце, таму і выкінулі на ТБ, бо паслала іх Аліна паперадзе рускага карабля.
Малайчына!
Не ўдалося зацягнуць яе ў пастку. -
05.06.2026Цікавы досьвед , Аліну не ўдалося. А іншых ? Колькі такіх алін каля офіса, якія не прызналіся, што стучаць?
-
05.06.2026Тыповая паліталагіня новай апазіцыі, год нараджэння 2002, яе мова - расейская, наіўнае дзяўчо.
-
05.06.2026Дарога туды , то бок калі чалавек размаўляе па-беларуску гэта аўтаматычна робіць яго годным?
-
05.06.2026Дарога туды , вам, таварыш, перад перадрукаваннем КДБшнай лухты было б карысным паглядзець шматлікія выпускі Euroradio з удзелам спадарыні Харысавай, ды паспрабаваць знайсці там расейскую мову.
-
05.06.2026Былы палітычны вязень, ого, гэты бот, які рэгулярна бароніць расейскую мову, яшчэ ўчора пісаў на расейскай. Хіба адкрыў што такое транслэйт.
-
05.06.2026Хочацца пачуць тлумачэнне Базар, Сідорскай і Малюковай, што гэта віна мужыкоў і патрыярхату.
-
05.06.2026Паглядзім, будзе больш артыкулаў пра дыкпікі Стрыжака ці пра тое, што паліталагіня супрацоўнічала з КДБ.
-
05.06.2026Прикол в том, что она после всего этого считает что кругом идиоты и можно включать дурочку.
1. Только сейчас обнаружила что большинство аудиозаписей сгенерировали, сразу не поняла?
2. То что Сергей ничего не решает в офисе и работает со своей небольшой командой- это общедоступная инфа и она любому желающему бы это сказала?
3. Сказала на камеру свое агентурное имя и не считала это сотрудничеством?
4. Принести извинения Офису за ущерб репутации не надо? А также извинения Сергею и тем о ком она там говорила
[Зрэдагавана] -
05.06.2026Дзяўчына маладая, без досведу, наіўная. Самае месца ў офісных структурах.
-
05.06.2026Навошта яна ездзіла ў Маскву ў 2021 годзе?
-
05.06.2026Ну што, маладая паліталагіня так смяялася з іншых, што яна огогого якая разумная, а іншыя дурні. Вось і калі ласка.
-
05.06.2026Стаўленне да іншых, калі смяялася?
-
05.06.2026Тым часам захапляльная гісторыя аб тым, як "агент беларускай выведкі Раман Пратасевіч завербаваў прыхільніцу Ціханоўскай" атрымала літаральна выбуховы інтарэс у крамлёўскіх прагандысцкіх СМІ федэральнага ўзроўня: ТАСС, РИА Новости, АиФ, Регнум, Царьград, Московский Комсомолец - гэта ня кажучы аб больш дробных прапагандысцкіх сметніках кшталту Украина.ру, Телеканал Краснодар i ИА Новороссия. Хіба што МК паспрабаваў захаваць парэшткі журналістыкі заўвагай пра тое, што "Независимого подтверждения этим заявлениям в опубликованной информации не приводится."
З гэтага магчыма зрабіць выснову, што калі КДБ зразумела, што ані псіхалагічны ціск, ані ціск на сваякоў Харысавай больш не працуюць і прызнала аперацыю з Харысавай бесперспектыўнай - "матэрыялы" паклалі ў шафу да лепшых часоў. Гэтыя часы насталі, калі дзеля дыскрэдытацыі каманды Ціханоўскай пасля актывізацыі яе кантактаў з афіцыйным Кіевам у ФСБ з'явілася патрэба ў дыскрэдытацыі каманды Ціханоўскай. А таксама патрэба падліць масла ў агонь сваркі, ініцыяванай кансерватыўным прэзідэнтам Польшчы спадаром Наўроцкім з нагоды прысваення прэзідэнтам Зяленскім АЦСА "Поўнач" CCАУ ганаровага звання "Герояў УПА". Маўляў паглядзіце, на чыім баку знаходзіцца офіс Ціханоўскай, большасць якога рэлакавалася ў Польшчу з Літвы. І цалкам магчыма, што да сапраўдных матэрыялаў аперацыі дадалі ШІ-кантэнту. Таму раю ўсім "праўдарубам" (і перш за ўсё ў вельмі дасведачаннаму ў жыцці, але не ў палітыцы, спадару Кныровічу) супакоіцца, бо вушы гэтай гісторыі надзвычайна пахнуць ўжо не толькі абосранымі каровамі, але таксама балотамі і разанскім цукрам. -
05.06.2026З пункту гледжання OSINT-спецыяліста і расследавальніка, гэтая заява — класічная спроба мінімізацыі страт (damage control) пасля публікацыі кампрамату.
Чаму гэта стала вядома менавіта зараз (чэрвень 2026)? Беларускія спецслужбы (КДБ) часта працуюць «удоўгую». Яны збіраюць матэрыялы месяцамі або гадамі, чакаючы максімальна выгаднага палітычнага моманту для «ўкіду», каб унесці раскол у дэмакратычныя сілы, дыскрэдытаваць Офіс Ціханоўскай і разбурыць давер паміж беларускімі і ўкраінскімі структурамі. Выхад сюжэту менавіта цяпер сведчыць пра тое, што аперацыя альбо завяршылася, альбо КДБ вырашыў, што менавіта зараз гэты ўдар будзе найбольш балючым.
Тэхніка «Паўпраўды»: Харысава прызнае наяўнасць відэакружка («гэты чортаў кружок»), бо аспрэчваць візуальны факт бессэнсоўна. Аднак яна адразу выкарыстоўвае абарону: «3 з 4 аўдыязапісаў згенераваныя нейрасеткай». Для расследавальніка гэта трывожны сігнал: абвінавачанне ў выкарыстанні Deepfake — зручная пазіцыя ў 2026 годзе, якую вельмі цяжка хутка абвергнуць без незалежнай экспертызы.
Сляпая пляма: Сцвярджэнне «я наўмысна хлусіла ў скрыншотах» выглядае слаба. Калі чалавек вядзе «падвойную гульню» без санкцыі і кантролю са свайго боку (Офіса або спецслужбаў краіны знаходжання), гэта амаль заўсёды сведчыць пра тое, што яе выкарыстоўвалі «ўсляпую» (by blind). -
05.06.2026А памятаеце як Мельнікава хацела ўлезці ў праект які дамагае беларусам і атрымаць уласныя дадзеныя людзей? Нават грошы прапанавала Стрыжаку за гэта?
Цікава пачуць ад Аліны якія заданні ей давалі чырвона-балотныя здраднікі Беларусі? Што цікавіла гэтых злачынцаў?
Зараз самы час звярнуць увагу на метады працы службы лукавых і шырока распавесці пра гэта ў СМІ каб кожны ведаў.
Адзінае аб чым шкадую што Аліна проста паслала чырвона-зяленых, а не звярнулася ў службы Польшчы. Што не правялі гульню выведкі і не злавілі ў выніку гэтай гульні куратара са служб лукавага манкуртастана.
Нават міл'янерку Зарэцкую абаранялі і генеральшу Мельнікаву, а тут што?