Грамадства66

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку

Камароўка апынулася ў цэнтры скандалу. Усё пачалося з простага паходу па ягады. Сваёй гісторыяй падзялілася карыстальніца Threads, заўважыла «Точка». 

«Схадзіла купіць ягад, у маім улюбёным месцы не было прадаўца, таму я пайшла ў іншае. Папрасіла маленькі латок клубніц, 500 г чарэшні і АДЗІН персік», — расказвае дзяўчына.

Паводле яе слоў, прадавачка прапаноўвала ёй узяць больш, але пасля адмовы з незадаволеным выглядам склала ўвесь тавар у адзін вялікі пакет. Дзяўчына яго не праверыла і адразу пайшла дадому.

«Я вырашыла памыць ягады, і калі я ўбачыла, што ляжыць у пакетах, у мяне пачалася амаль істэрыка: палова латка клубніц гнілая, чарэшня гнілая і пачварная ўся, замест аднаго нармальнага персіка мне паклалі два гнілыя», — напісала беларуска.

Яна заявіла, што такія прадукты есці зусім не хочацца, ды і есці там няма чаго. А 25 рублёў былі выдаткаваныя дарэмна.

«Цікава, каб цябе не падманвалі ў гэтым цудоўным месцы, трэба абавязкова выглядаць як с*ка, можа? Ці трэба пагаджацца на ўсё, што ўцюхваюць, каб паесці свежых ягад?» — задалася пытаннем дзяўчына.

«МАРГа на іх не хапае»

Галінку з абмеркаваннем паста за пару дзён прагледзелі амаль 200 тыс. разоў. Абмінуць яе не змог і афіцыйны акаўнт Камароўкі.

Посмотреть в Threads

«Напішыце, калі ласка, нам у інстаграм: паспрабуем вызначыць пункт. Але клубніцы не гнілыя, а прымятыя. Па чарэшні не зразумела, але будзем разбірацца)», — адказалі дзяўчыне.

Нягледзячы на гэта, бура абурэння ўжо была паднятая. Многія распавялі, што ў апошнія гады перасталі купляць на рынку. Сярод прычын — нахабныя прадаўцы, абважванні і якасць тавараў.

Іншыя раяць часцей заглядваць на рынак і купляць толькі ў правераных прадаўцоў. Тады праблем узнікнуць не павінна.

Частка каментатараў заклікала МАРГ і санстанцыю звярнуць увагу на тое, што адбываецца, і прыйсці на Камароўку з праверкай.

Каментары6

  • Игар
    07.06.2026
    Поэтому и перестали ходить на базар. Обязательно попытаются обмануть и подсунуть г.., если не будешь постоянно начеку!
  • Імя
    07.06.2026
    Якія там "апошнія гады"! Колькі сябе памятаю, заўсёды там ветлівасць і ненахабнасць прымалі за дазваленне напіхаць паціху гнілля ў пакупкі ці нясвежы кавалак мяса падкінуць.
  • drunk
    07.06.2026
    Імя, так. Заўсёды на Камароўцы так падманваюць.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць