Грамадства11

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»

На Пскоўчышчыне, дзе сям'я жыла раней, пра такія ўмовы можна было толькі марыць. Але і праверкі здзіўляюць. «У кожнага аднолькавыя кусты пад вокнамі».

Скрыншот: ютуб-канал «Рэдакцыя»

На ютуб-канале «Рэдакцыя» выйшаў выпуск пра расейцаў, якія пераехалі ў Беларусь. Адна з гераінь, Людміла, перабралася ў беларускую вёску.

Раней яна жыла ў Пскоўскай вобласці, два гады таму пераехала разам з мужам (у яго ўкраінскія карані) і двума дзецьмі.

Людміла расказвае, што на Пскоўшчыне яны жылі ў вялікай вёсцы — 200 участкаў, двухпавярховая школа, сельсавет, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб.

Але пачалася аптымізацыя, пабудавалі свінакомплекс. Святло толькі часам стала з'яўляцца, а не заўсёды.

«Калі пабудавалі свінакомплекс, вада стала серавадароднай, непрыдатнай для піцця наогул. Людзі купляюць у пяцілітроўках ваду, каб піць. Або 15 кіламетраў ехаць на крыніцу. Цэны ўзляцелі. Закрылі школу, не далі аўтобуса, каб вазіць дзяцей у вёску за 27 кіламетраў. (…)

Сельсавет закрылі, медпункт закрылі, бібліятэку закрылі», — апісвае ўмовы Людміла.

Пасля сям'я спрабавала жыць пад Піцерам. Муж працаваў у «Яндэксе» дастаўшчыком. Але як пасля пачатку поўнамаштабнай вайны сталі закрывацца розныя сеткавыя рэстараны фаст-фуду, то замоў стала вельмі мала, па словах Людмілы. Не хапала грошай здымаць жыллё.

І сям'я пераехала ў Беларусь — у вёску ў Аршанскім раёне.

Скрыншот: ютуб-канал «Рэдакцыя»

«Нам хацелася менавіта ў вёску. Тут пастаянна ёсць святло. Тут оптавалакно ідзе па вуліцы пад зямлёй. У мінулым годзе тут памянялі калонкі і трубы. Тут артэзіянская вада добрая.

Ну, бываюць ураганы. Пару разоў за два гады было, што не было святла. Тут выбачаюцца ўлады. Дарогу падсыпаюць. Трэба спецыяльны нумар набраць і паскардзіцца. Тады адразу прыязджаюць, усё рамантуюць. Тут вечарам ліхтароў больш, чым жыхароў», — здзіўляецца ўмовам жанчына.

Расказвае, што каля іх дома спыняецца аўталаўка, прыязджае тры разы на тыдзень.

«Там гародніна заўжды ёсць. Свежае малако, хлеб. Акцыі».

Жанчыну здзіўляюць таксама розныя праверкі, якія сочаць, каб захоўваліся правілы бяспекі і ўсё было добраўпарадкавана. «Гэта стандарт Беларусі. Да гэтага трэба рыхтавацца тым, хто хоча пераехаць».

«Яны ходзяць да ўсіх. МНС прыязджае, правярае печку. За паўтара метра да печкі бліжэй нічога нельга паставіць. Інакш штраф. Правяраюць, каб газавая пліта была сучасная. Каб добры газавы балон у пэўным месцы можна было толькі паставіць. Не там, дзе захочаш. Электраплітка каб была. Або газ, дзе гатаваць. Тут нарматывы ўсюды.

У кожнага аднолькавыя кусты пад вокнамі. Такое адчуванне, што сказалі пасадзіць толькі тут».

Каментары1

  • Беларус
    07.06.2026
    Во дзе неда імперыя рф што ні вады ні святла. Затое ў крамлёўскіх алігархаў усё ёсць, усё на заходні лад.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць