Сёлета Святлана Ціханоўская зноў далучыцца да фестывалю Tutaka, які пройдзе 16—19 ліпеня на паляне Барок на Падляшшы і набыла квіток на яго, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Tutaka кожны год збірае беларусаў і беларусак з розных краін вакол беларускай культуры, музыкі і грамадзянскай супольнасці.
«Для мяне «Тутака» — адна з тых падзей, дзе адчуваеш, як жа ярка жыве беларуская культура, а сувязь паміж намі не знікае нават праз межы і адлегласць. Вельмі чакаю сустрэчы з беларусамі і беларускамі на Падляшшы сёлета», — сказала дэмакратычная лідарка.
Квіткі можа набыць тут
Іх кошт ад 30 для дзяцей да 150 злотых для дарослых (7 —35 еўра).
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
[Зрэдагавана]
Як у БССР рабілі вобласці, якія пазней называлі напрыклад Віцебшчына. Але напрыклад такое Глыбокае гэта ніякая Віцебшчына.