Кіраўнік Гомельшчыны назваў ультыматум Зяленскага спробай збіць хвалю ў сувязі з ударам па аўтобусе ў Бранскай вобласці
«Мы разумеем, што гэтыя трукі, хітрыкі адводзяць увагу ад асноўнай тэмы, якую сёння абмяркоўваюць жыхары Гомельскай вобласці і ўсёй краіны, — ад трагедыі з аўтобусам», — сказаў Іван Крупко.

Заява-ўльтыматум Уладзіміра Зяленскага ў адрас Беларусі і Лукашэнкі — спроба збіць хвалю ў сітуацыі з абстрэлам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці. На гэта звярнуў увагу старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў размове з журналістамі па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку, піша БелТА.
«Гэтую вострую тэму нельга было абысці падчас даклада. І кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як на гэта рэагуюць людзі, як складваецца сітуацыя», — расказаў Іван Крупко.
«Аналізуючы розныя меркаванні, каментарыі людзей, напэўна, Уладзіміру Зяленскаму неабходна было збіць хвалю ў сітуацыі з абстрэлам аўтобуса, дзе пацярпелі нашы дзеці. Паднялася новая хваля з пытаннем, якога фактычна няма. Мы разумеем, што гэтыя трукі, хітрыкі адводзяць увагу ад асноўнай тэмы, якую сёння абмяркоўваюць жыхары Гомельскай вобласці і ўсёй краіны, — ад трагедыі з аўтобусам. Гэтая сітуацыя атрымлівае жорсткую ацэнку людзей», — адзначыў Іван Крупко.
У сераду, 17 чэрвеня, у Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі.
Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.
У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У чацвер і пятніцу ўсіх пацярпелых даставілі ў Беларусь.
Нагадаем, што вечарам у пятніцу сканчваецца тэрмін ультыматуму Зяленскага Лукашэнку: кіраўнік Украіны загадаў прыбраць рэтранслятары на мяжы, што карэктуюць працу расійскіх дронаў.
«Лукашэнка павінен, акрамя слоў, дэманстраваць дээскалацыю. Не проста словамі «я прашу прабачэння». Сваё «прашу прабачэння» ён няхай сабе пакіне. Яно не працуе пасля першага дня пачатку вайны. Я гэта тлумачыў праз нашу разведку і службу бяспекі. На розных узроўнях у нас ёсць кантакт.
Я яму тлумачыў: патрэбна дэманстрацыя канкрэтных крокаў. Крок нумар адзін — ніякай тэхнічнай падтрымкі. Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя. І мы закрылі гэтае пытанне», — сказаў Зяленскі.
Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў
Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?
Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?
«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю
«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск
Каментары
Трохі дзіўны падбор слоў, што значыць пашкоджаны? Чаму не атакованы?
"У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. "©
І тут тое самае, замест атакі, нейкае здарэнне.
( І такія пытанні ўзнікаюць у не залежнасці ад таго, хто атакаваў аўтобус)