«Узорны прыклад усходняй расы». Чаму еўрапейская навука ў пачатку XX стагоддзя вылучала беларусаў у асобную еўрапейскую расу
-
29.06.2026Gorliwy Litwin , тут акрэсьлены арэал, а Нёман акурат у яго сярэдзіне.
-
29.06.2026І Нёмана. І не толькі верхняга басейну.
Калі не толькі чытаць тэкст, а паглядзець на мапу, там ёсць і контур Нёмана. Беларусы займаюць ягоныя вярхоўі да ваколіц Іўя (паварот ракі на паўднёвы захад), далей левабярэжжа ажно да Каўнаса (фінальны паварот на захад) і ягоных даволі шырокіх ваколіц. Ёсць і па Віліі, з перарывам пасярэдзіне.
Прывязвацца да гэтай мапы як аб’ектыўнай і бясспрэчнай ісціны не буду, але вось так на ёй намалёвана.
Дарэчы, выправілі сваю памылку з копіпастам ад ШІ пра правабярэжнае паўночнае Палессе ў Беларусі?
Ізноў глумлівы прапагандыст разбіў лоб аб факты і ўласныя ляноту з непісьменнасцю. -
29.06.2026Аўтар забыў дадаць, што ўсе гэтыя "расы" - гульні розуму. У канцы 19-першай палове 20 стст выдзяляць гэтыя "расы" было навуковай і калянавуковай модай (нават не агульнапрызнанай тэорыяй), і тады існавала шмат падходаў да гэтага, часта супярэчлівых адзін аднаму: хто што як намераў, так і выдзяляў. Ну і адпаведныя палітычныя высновы з гэтых "расаў" рабілі хто якія хацеў, пакуль адзін аўстрыйскі мастак не паказаў, да чаго гэтыя гульні прыводзяць. І сёння прыстойныя навукоўцы такім не займаюцца. Так што артыкул без такога дысклэймера выглядае як опус фольк-хістары.
-
29.06.2026навуковец, дык і фенатып ды антрапалагічны тып гэта таксама "гульні розуму".
-
29.06.2026навуковец, і што ? Любая навука ў сваіх вытоках, ці новыя погляды ў ёй, заўжды не дасканалая й не сыстэматызаваная, з шматлікімі падыхадамі, дык ці нагода гэта, каб усё адмятаць ? Асабліва, калі аўстрыйскі мастак да яе дакрануўся, ну, ўсё, гамон, на сьметнік, аўтаматычна. Давайце й генэтыку туды ж, бо дужа блізка.
-
29.06.2026навуковец, Я так разумею вы нам пішаце з-за акіяну, дзе адмянілі расы, затое ўводзяць новыя гендеры. Колькі іх зараз ў вас, 8 гендераў? Вось гэта справа для сапраўдных "навукоўцаў". У СССР перамералі ўсіх і вынікі па беларусам гэтакія ж самыя, як ў гэтага француза. Беларусы адносяцца да "валдайско-верхнеднепровского антропологического типа", які супадае з этнаграфічным рассяленнем беларусаў. Толькі леварадыкальныя дурні адмаўляюць антрапалогію, як некалі сталіністы адмаўлялі генетыку.
-
29.06.2026R1a (около 40–50%): Типичная восточноевропейская гаплогруппа, связанная с индоевропейским и славянским наследием.
I2a (около 15–25%): Динарская (южная) гаплогруппа, концентрация которой заметно увеличивается на юге страны, особенно в Полесье.
N1c (около 10–15%): Северноевропейский и финно-угорский маркер, который объединяет белорусов с балтийскими народами. -
29.06.2026> "І хоць сучасная навука пазбягае слова «раса», аддаючы перавагу тэрмінам накшталт «антрапалагічны тып» або «фенатып», лічбы вымярэнняў ад гэтага не мяняюцца."
Лічбы тагачасных вымярэнняў не змяняюцца, але зрабіць з іх нейкія дакладныя высновы пра паходжанне людзей і падзяліць іх на групы (расы, фенатыпы) немагчыма.
Дэнікер лічыў прыкметамі колер валасоў, вачэй, рост і форму чэрапа. Немагчыма знайсці ўстойлівую камбінацыю гэтых характарыстык, прыдатную да нейкай канкрэтнай нацыянальнасці і толькі яе. Няма нейкага дамінуючага беларускага або нямецкага фенатыпу. Гены, адказныя за гэтыя прыкметы, гуляюць даволі "жвава".
І таксама пра рост. Ён значна вырас за ХХ стагоддзе, дзякуючы зменам у сацыяльна-эканамічных умовах. Дынаміка зніжэння росту з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход у час Дэнікера таксама магла банальна сведчыць пра больш бедны рацыён ежы беларусаў, а сярод беларусаў: палешукоў.
Сучасны генетычны падыход робіць класіфікацыі таго часу цалкам не актуальнымі. -
29.06.2026., Для гэтага і існуе антрапалогія, што даўно знайшлі камбінацыі і сувязі, якія характэрны для той ці іншай расы і нацый. І ня трэба блытаць генетыку і антрапалогію. Генетычна няма адрозненняў ад дабермана і чыхуахуа, затое антрапалагічна толькі сляпы не знойдзе розніцы паміж алабаем і пудзелем.
-
29.06.2026Антрапалогію ніхто не адмяняе. Але яна не існуе незалежна ад генетыкі. Тыя тэорыі антраполагаў, што не пацвердзіліся генетыкай (як ў Дэнікера ў т.л.), даўно былі адкінутыя або істотна перагледжаныя.
Камбінацыі і сувязі прыкмет, іх розная частотнасць у розных папуляцыях - факт.
Іх прыдатнасць да нейкай канкрэтнай папуляцыі (этнічнай групы) - не факт. Нельга па гэтым чатыром прыкметам дакладна вызначыць канкрэтную нацыю. Няма і дыскрэтных меж паміж імі.
Вы не можаце ўмоўнага высокага бландзіна з блакітнымі вачыма залічыць у нацыю A і на 100% выключыць, што ён не з нацый B, C, D.
Вы моцна памыляецеся, калі кажаце, што доберман і чыхуахуа генетычна аднолькавыя. Генетычная розніца паміж імі значна больш, чым паміж людзьмі розных папуляцый.
І ўвогуле параўнанне з пародамі сабак некарэтнае і наіўнае, бо яны вынік штучнага адбору і наўмыснай ізаляцыі. А людзі, наадварот, пастаянна абменьваліся генамі з суседзямі.
Нарэшце, не абавязкова рабіць з дыскусіі бойку. Калі пачынаеце камунікацыю з каманды ("вучыце"), мабыць, лічыце, што паставілі сябе вышэй за суразмоўцу. "Я тут галоўны". Рэальна гэта дэманстрацыя не дамінацыі, а слабасці. Саміх аргументаў звычайна дастаткова. -
29.06.2026[Рэд. выдалена]
-
29.06.2026., Так ў тым і справа, што людзі таксама праходзілі праз адбор і ізаляцыю, толькі натуральную. Папуляцыі людзей спачатку адбіраліся на ўзроўні племяні, затым этнасу. Доўгі час розныя папуляцыі жылі абасоблена, што і пріводзіла да з'яўлення розных фенатыпаў. Згодны, што не існуе стандартаў рас і нацый, межы размываюцца пры пераходах. Але ж ўсё роўна ёсць нейкі базавы мінімум, які уласцівы адной канкрэтнай нацыі або расе. Напрыклад, галандцы самая высокая нацыя ў свеце. Ёсць дадзеныя, ў якой нацыі больш за ўсё бландынаў або рудых. Гэта не замінае быць рудымі прадстаўнікам іншых нацый, тут гаворка пра кацэтрацыю і частату тых ці іншых адметнасцяў. На гэтым і базуюцца антрапалагічныя даследванні.
-
29.06.2026Так і дзе тут абвяржэнне таго, што я казаў першапачаткова? Я не спрачаўся, што гены людзей пры доўгім сумесным пражыванні кансалідаваліся. Але і размываліся пры кантактах з суседзямі, бо не было "заводчыкаў" як для сабак.
Класіфікаваць людзей па этнічных групах толькі па даных генатыпаў можна толькі імаверасна. І без пацвярджэння, пераправеркі генетыкай зараз няма сэнсу.
Таму і вяртаемся да таго, што казаў спачатку: лічбы старых вымярэнняў ёсць, дакладныя навуковыя высновы для класіфікацыі папуляцый толькі з іх зрабіць немагчыма. -
30.06.2026., Высновы вы бачыце на мапе. Ці куды вы глядзіце? Можаце ў іншых крыніцах пашукаць антарпалагічныя мапы с рознымі антрапалагічнымі тыпамі. Вашая пераправерка генетыкай антраполагам не патрэбная, яны па сваім метадам прэўкрасна спраўляюцца з гэтай задачай. Антрапалогіі больш за 100 гадоў, ўсё даўно памерана, запісана і апісана, ад еўрапейцаў да абарыгенаў Амазонкі. Ўсё нанесена на карты, бяры і вывучай. Наяўнасць пераходных форм ніяк не адмаўляе інсаванне першапачатковых рас і нацый, ад якіх гэтыя пераходныя формы і паходзяць. Антрапалогія, гэа навука пра папуляцыі, а не пра канкрэтную асобу с анатрапалагічнай пячаткай на ілбе. Калі ўзяць тры групы, тысячу французаў, тысячу немцаў і тысячу беларусаў, то абмераўшы ўсіх антраполагі на 100% скажуць дзе якая нацыянальная група.
-
30.06.2026На старой мапе могуць быць памылкі: хаця б таму, што яе аўтар мог памылкова аб’яднаць блізкія па антрапалагічных параметрах, але розныя этнічна групы ў адну.
Мы толькі што разбіралі, што рудых або ўмоўных высокіх бландзінаў з блакітнымі вачыма можна знайсці ў розных суседніх народаў.
А на такі параметр, як рост, больш істотна ўплывалі сацыяльна-эканамічныя ўмовы рэгіёну, а не розніца паміж этнічнымі групамі.
Яшчэ сам Дэнікер разумеў складанасць сваёй задачы і выдзяляў "пераходныя формы". То-бок, сама задача класіфікацыі па сваёй пастаноўцы, з-за адсутнасці дыскрэтных крытэрыяў мела імаверасны характар.
Ён не быў палявым даследчыкам, ён збіраў даступныя на той час антрапалагічныя даныя рознай якасці.
Методыкі збору даных не адпавядалі сучасным патрабаванням да рэпрэзентатыўных выбарак. Для прыкладу, нярэдка збіраліся даныя вайсковых і прызыўных медыцынскіх аглядаў. Гэта ўжо не выпадковая выбарка ў тэрмінах статыстыкі.
Калі я вышэй паказваў на мапу (1900 г.) расісту-беларусафобу Gorliwy Litwin, я падкрэсліваў, што аспрэчваю яго здольнасці чытаць інфармацыю, а не абапіраюся на мапу, як на аб’ектыўную і канчатковую бясспрэчную ісціну.
Для прыкладу (Вы самі-та глядзелі?), той арэал "усходняй расы" аўтар артыкула параўнаў з этнаграфічнай тэрыторыяй рассялення беларусаў. Але яны там паказаны і на поўнач, і на захад ад Коўна, што ўжо не пацвярджаецца этнаграфічнымі данымі Карскага, якія той наносіў на сваю знакамітую мапу ў тыя ж гады (1903 г.).
І далейшы спіс Вашых памылак:
1. Вы чамусьці аб’яднаеце розныя вынікі розных антраполагаў розных школ і часоў у адно, нібыта ўсе іх даныя, мапы і тэорыі паўсюдна аднолькавыя. Але гэта не так.
Вышэй "навуковец" слушна казаў: "тады існавала шмат падыходаў да гэтага, часта супярэчлівых адзін аднаму: хто што як намераў, так і выдзяляў".
> Вашая пераправерка генетыкай антраполагам не патрэбная
2. Не "я прыдумваю" неабходнасць пераправеркі адной галіны навукі другой. Навука так працуе сама.
Здаецца, Вы вырашылі, што могуць існаваць розныя навукі незалежна. Антрапалогія сама па сабе, генетыка сама па сабе.
Дарэчы, вельмі карысны падыход для сучасных расістаў: бяры тыя антрапалагічныя высновы любога перыяду, што падабаюцца, а наступны навуковы кантэкст, у якім яны былі абвергнутыя, проста адкідвай.
> Наяўнасць пераходных форм ніяк не адмаўляе існаванне першапачатковых рас і нацый, ад якіх гэтыя пераходныя формы і паходзяць.
3. Што? Па-вашаму, чалавецтва не мае агульнага паходжання, а з’явілася з цалкам незалежных рас і нацый? Адкуль тады яны з’явіліся на Зямлі?
Кансалідацыя і перамешванне генаў гэта не 2 працэсы, якія, па-вашаму, адбыліся адзін за другім, а тыя працэсы, якія ідуць увесь час паралельна і ітэратыўна.
Калі цікавяць сучасныя даныя пра рассяленне беларусаў, лепш не перабіраць састарэлыя вывады, якія бліжэй да гісторыі навукі, а паглядзець даследаванні беларускага генетыка Мікуліча на актуальным матэрыяле, ў тым ліку, антрапалагічным. -
29.06.2026Тешим национальное самолюбие и самолюбование.
-
29.06.2026А почему исследователь французский, если родился, вырос, получил образование, жил и работал в Российской империи?
Русское не котируется, французское нужно -
29.06.2026Пётр, этнічны француз напісаў і выдаў у Францыі на французскай мове сваю працу. Ну то рускасць так і прэ!
-
29.06.2026Толькі хаўруснікі Масковіі могуць звацца белымі русскімі, бо спрадвеку наш народ зваўся літвінамі ды русінамі. Як тое запісана ў Літоўскім Статуце.
Вы выракліся не толькі роднай мовы, але й уласнай саманазвы.
Але, заўважце, не Нёмана! Спадзяюся, спадар аўтар яшчэ не забыў свой нядаўні на мяне наезд. Дык тут спадар або мсье французскі навуковец не на вашу карысць сведчыць. Нешта, мабыць, ён важнае ведаў.