Грамадства33

Пасля Кітая Лукашэнка скіруецца ў Інданезію

2 ліпеня Лукашэнка накіруецца ў Інданезію з дзяржаўным візітам. Зараз у Інданезіі знаходзяцца міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч, а ў Джакарце адкрыўся інданезійска-беларускі бізнэс-форум.

AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

30 чэрвеня Рыжанкоў сустрэўся з міністрам замежных спраў Інданезіі Сугіёна ў рамках падрыхтоўкі візіту Лукашэнкі.

«Падчас сустрэчы міністры абмеркавалі падрыхтоўку маючага адбыцца дзяржаўнага візіту, у тым ліку шэраг двухбаковых дакументаў і пагадненняў, якія плануецца падпісаць у яго рамках. Абодва бакі выказалі ўдзячнасць за цесную каардынацыю паміж сваімі міністэрствамі і ведамствамі, якая забяспечыла паспяховую падрыхтоўку візіту», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства замежных спраў Інданезіі.

Тры тыдні таму Лукашэнка ў інтэрв'ю каналу «Аль-Арабія» казаў, што магчыма ў найбліжэйшы час паляціць у Інданезію.

«З В’етнамам у нас добрыя адносіны, з М’янмай. З Інданезіяй (вось мой наступны візіт туды будзе) нядрэнныя адносіны выбудаваліся, мы туды і прадаем, і тэхналогіі нашы яны просяць», — казаў ён.

Лукашэнка знаходзіцца ў Кітаі з нядзелі.

Каментары3

  • присматривает
    30.06.2026
    Присматривает новые офшоры и места для бегства с наворованным ?
  • Отец Засандалий
    30.06.2026
    Предполагаю его поездку на один из островов для заказа драников в местном беларуском ресторане.
  • ?))
    30.06.2026
    Можа пару трактароу́ МТЗ прадасць

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць