Вайна33

Сырскі лічыць, што расіяне будуць наступаць на Чарнігаўшчыну з Бранскай вобласці. А вось з Беларусі — наўрад ці

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі ў інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу ТСН заявіў, што, паводле ацэнкі ўкраінскага камандавання, расійскі Генеральны штаб падрыхтаваў некалькі варыянтаў новых наступальных дзеянняў супраць Украіны.

Аляксандр Сырскі дакладвае прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Ілюстрацыйны скрыншот з відэа

Паводле звестак Сырскага, найбольш верагодным сцэнарыем з'яўляецца наступленне з тэрыторыі Бранскай вобласці ў кірунку Чарнігаўскай вобласці. Паводле Сырскага, галоўная мэта такой аперацыі — не захоп Кіева, а расцягванне лініі фронту і прымушэнне Украіны перакінуць частку сваіх войскаў з іншых участкаў, дзе цяпер ідуць найбольш актыўныя баявыя дзеянні.

Ён таксама паведаміў, што ў Расіі разглядалі магчымасць правядзення наступальнай аперацыі з тэрыторыі Беларусі. Аднак, на яго думку, пасля апошніх падзей беларускія ўлады наўрад ці пагодзяцца зноў выкарыстаць сваю тэрыторыю як плацдарм для наступлення. Разам з тым украінскае камандаванне ўлічвае і такі варыянт развіцця падзей.

У апошнія месяцы Украіна ўзмацняе абарону сваёй паўночнай мяжы. На Палессі будуюцца новыя фартыфікацыйныя збудаванні і мінныя загароды. Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што неабходнасць дадатковага ўмацавання Чарнігаўскага і Кіеўскага напрамкаў звязаная з магчымым узмацненнем ціску Расіі на Аляксандра Лукашэнку, каб яшчэ глыбей уцягнуць Беларусь у вайну.

Некалькі дзён таму Аляксандр Сырскі паведаміў пра стварэнне новых падраздзяленняў беспілотных сістэм для прыкрыцця паўночнага напрамку. У сваю чаргу, камандуючы Нацыянальнай гвардыяй Украіны Аляксандр Піўненка адзначаў, што маштабнае расійскае наступленне на гэтым участку магчымае толькі ў выпадку канцэнтрацыі каля 70 тысяч вайскоўцаў каля мяжы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўкраінскія сілы рыхтуюцца не дапусціць паўтарэння падзей пачатку 2022 года, калі тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для наступлення на Кіеў.

Каментары3

  • Говори правду
    01.07.2026
    А зачем им наступать? Что бы восстанавливать Чернигов? Пусть его отстраивают американцы!
  • USA-НАТА-Захад
    01.07.2026
    Говори правду, а вашых (ГРУ, УТКІН-ПРЫГОЖЫН ) кіраўнікоў хто забіў USA-НАТА-Захад, ці пуцінская фсб:шная кодла ?
  • search
    01.07.2026
    Говори правду, а "зачэм" наступалі на Асецію, Крым, Марыупаль, Херсон? А "зачэм" войскі ў Прыднястроўі?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць