Грамадства55

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў

Некалькі гадоў таму памёр яго бацька Генадзь Арцямёнак, які 40 гадоў выкладаў беларускую мову ў віцебскіх універсітэтах

Антон Арцямёнак. Фота: Vkurier

Пра гібель Антона Арцямёнка ў аўтамабільнай аварыі паведамілі яго сябры.

Антону было 34 гады. Як мінімум да канца 2023 года ён працаваў у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, займаўся з перспектыўнымі дзецьмі. А перад тым быў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў віцебскіх школах. 

Антон Арцямёнак

У свой час Антон Арцямёнак распрацаваў слоўнік беларускіх футбольных тэрмінаў. Хлопец захапляўся футболам, быў актыўным карыстальнікам адпаведных форумаў.

Чытайце: Футбольны рэпартаж па-беларуску: слоўнік тэрмінаў

Бацька Антона Арцямёнка — кандыдат філалагічных навук Генадзь Арцямёнак. У 1981‑2021 гадах ён выкладаў беларускую мову — спачатку ў Віцебскім педагагічным, а пасля ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце. Генадзь Арцямёнак памёр у 2021‑м годзе, даследчыку быў 61 год.

Каментары5

  • r.i.p.
    01.07.2026
    Сумная навіна, вельмі рана сышоў. Калісьці на музычным фэсце ва Ўкраіне з Антонам перасякаліся. Быў ён вясёлым хлопцам з выдатнай беларускай мовай, гойсаў па львоўскіх вуліцах у цішотцы з Пагоняй. Шчырыя спачуванні ягоным блізкім і сябрам.
  • шклоуски конюх
    01.07.2026
    как жаль.что не до жил до победы на этим красно зеленым злом
  • Праўда
    02.07.2026
    шклоуски конюх, сера-бура-малінавым яшчэ скажы, недарэка. Галоўнае зло на Беларусі - гэта русскій мір, якім ты нават пад некралогам серыш.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць