Мінскі паслядоўнік Ніколы Тэслы прыпаяў 10 батарэек да электрасамаката — і спаліў кватэру
Здарэнне адбылося яшчэ пры канцы мая ў адной з кватэр. Адбыўся моцны пажар у кватэры.

У выніку патрэскалася шкло ў акне, аплавіўся ПВХ-падваконнік, часткова выгарэлі шпалеры, быў пашкоджаны ламінат, а таксама абвугліўся каркас ложка, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Як высветлілася пазней, мінчанін вырашыў самастойна мадэрнізаваць акумулятар свайго электрасамаката пасля прагляду відэа ў інтэрнэце.
Каб павялічыць ёмістасць акумулятарнай батарэі, ён дадаў да асноўнага акумулятара яшчэ 10 батарэек і злучыў іх паміж сабой пры дапамозе паяльніка.

Пасля завяршэння ўсіх работ і пры ўсталяванні батарэі ў корпус пачалося іскрэнне, а затым успыхнула адкрытае полымя, якое самастойна патушыць не ўдалося.

Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары