Вайна99

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку

Крэмль адрэагаваў на прапанову Уладзіміра Зяленскага сустрэцца ў Канстанцінаўцы, пра «поўны кантроль» над якой расійскі бок заяўляў напярэдадні. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійскі лідар гатовы да сустрэчы, але выключна на сваёй тэрыторыі — у Маскве, а не ў прыфрантавой зоне.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Каментуючы ініцыятыву ўкраінскага лідара, Пяскоў адзначыў, што Расія вітае гатоўнасць Зяленскага прыехаць, аднак месцам для сустрэчы павінна быць расійская сталіца.

«Усё ж такі сталіцай РФ з'яўляецца Масква, а не Канстанцінаўка. Таму ён можа прыехаць у Маскву, як толькі будзе гатовы прыняць важныя адказныя рашэнні», — заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.

Як мы пісалі раней, Уладзімір Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы ў адказ на заявы расійскага боку аб нібыта захопе гэтага горада.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што калі б населены пункт сапраўды знаходзіўся пад кантролем Расіі, Пуцін змог бы прыехаць туды для пошуку дыпламатычных рашэнняў па спыненні вайны.

«Але ён усё ж не перасякае лінію фронту: праўда вельмі адрозніваецца ад слоў Пуціна», — адзначыў Зяленскі, назваўшы заявы аб захопе «чарговай расійскай хлуснёй».

Напярэдадні Расія абвясціла аб усталяванні кантролю над Канстанцінаўкай у Данецкай вобласці. Генеральны штаб Украіны гэтыя заявы абвяргае.

Каментары9

  • Чумак
    04.07.2026
    Ему три дня жить осталось. Развязал войну, мразь. На пустом месте. Удушат свои же.
  • Окопы
    04.07.2026
    Путлер бес Боиться даже к своим рашистам приехать, потому что оно могут сами же рашисты и замочить
  • Paliašuk
    04.07.2026
    Гэтыя паскуды нешта адказваюць, шчокі надзьмуваюць, а сотні ўкраінскіх дзетак былі забітыя, нават не навучыўшыся размаўляць ці хадзіць. Гэты факт памнажае на нуль усе крамлёўскія заявы. Ненавідзець гэтых дзетазабойцаў гэтак жа натуральна, як чысціць зубы. Прачнуўся - правер, ці ты жадаеш ім знікнуць з твару Зямлі. Гэта адзіны маральны імператыў на сёння. Хай яны ў пекла коцяцца адразу, а не ў Канстанцінаўку!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць