Каментары да артыкула

На продаж выставілі маёмасць Гомельскага вінзавода

  • Віно
    15.07.2026
    У 1998 прывозіў з Вулканэшты ўзоры віна, у лабараторыі адзначылі добрую якасьць. Хацелі праз давальчаскую сыравіну працаваць, але дырэктар адмовіў, бо яму былі не цікавыя вінаградныя віны, ён больш на яблыках зарабляў. Сяджу зь ім у кабінеце, размаўляем, а ён тэлефануе ў МУС, і скардзіцца на дзьве гаспадаркі, якія свае яблыкі адвезлі ў Полацак на іншы вінзавод, бо тыя далі свой транспарт, і на 70% даражэй набылі. А праз год лукашэнка прымусіў усіх, хто бырла робіць, вырабляць віно з вінаграду. Тутака ён ужо да мяне прыехаў, але не цікава было з такім працаваць. А потым з'явілася адмысловая камісія па выбары фірмаў, каму вусаты дазволіць займацца алкаголем. У дупу цалаваць чынавенства ды прыніжацца бацькі не навучылі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць