:)) Можа хаваюцца ад сьпёкі, а можа сумуюць па стайні ды й знаходзяць нейкае падабенства з тым прыпынкам ?
Мустанг
16.07.2026
Жвір , якая нармальная жывёла можа сумаваць па клетцы і несвабодзе?… Толькі савецкі чалавек сумуе па стайні…
Жвір
16.07.2026
Мустанг, коней выпустілі ў прыроду адносна нядаўна, значыць яны ўжо некалі ўтрымліваліся ў стайні. Пры добрым абыходжаньні з жывёлай, яна будзе трымаць гэта ў памяці і, патрапіўшы ў нейкія неспрыяльныя ўмовы, можа шукаць дарогу назад. Пра цалкам свойскую жывёлу я й не кажу, яна сама нойдзе й свой двор, і сваё жытло ў ім. Тыя ж коні, або каровы. Старыя некалі апавядалі з свайго маленства, калі бальшавікі пазабіралі коней ды кароў у калгас, дык вяртаючыся з калгаснага выпасу, яны звыкла працягвал збочваць у свае двары, да сваіх хлявоў, што выклікала сьлёзы й плач у былых гаспадароў. То бок, яны разбіраюцца, што для іх няволя й дзе яна, не хвалюйцеся. :)) Дарэчы, нават дзікія лясныя зьверы, якія ніколі не даглядаліся чалавекам, выходзяць да чалавека ў час нейкай сваёй бяды. Бо яны ўмеюць маніторыць, што для іх "большае зло", напэўна прырода навучыла. Таму Вы ня маеце рацыі, або ніколі не даглядалі жывёлу, таму й разважаеце штампамі.
Праўда
16.07.2026
Чаму не пабудаваць для дзікіх жывёл навес нармальны ў полі? Чыліць побач з аўтастрадай - гэта небяспека для ўсіх.
?
16.07.2026
Праўда, а навошта будаваць навес, калі ёсьць лес, дзе яны знойдуць цень нават на ўскрайку, не заходзячы глыбока. Іх жа й выпусьцілі ў прыроду, палічыўшы, што яны ўправіцца без дапамогі чалавека, такой была мэта. А Вы, самі не заўважаючы, прапануеце ад яе адмовіцца, як ад бессэнсоўнай і недасяжнай...
Пад навес потым вадзічкі цабарок спатрэбіцца, а далей авёс з канюшынай, а потым сьцены, каб сьнег не замятаў, і ўрэшце конюх, каб сачыў за іх камфортам. :)) Дык а які сэнс было выпускаць іх ? Давядзецца прызнаць, што эксперымент/ спроба не ўдаліся. Тое, што табунок прыблукаў да таго прыпынку, гэта як раз празь іх памяць з колішняга дагляду.
Праўда
17.07.2026
?, я толькі прапаную вырашыць відавочную лакальную праблему з бяспекай, а не браць на ўтрыманне або камфартаваць іх. Удалы эксперымент ці няўдалы - гэта пытанне зусім іншага ўзроўня.
Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА
Толькі савецкі чалавек сумуе па стайні…
Пра цалкам свойскую жывёлу я й не кажу, яна сама нойдзе й свой двор, і сваё жытло ў ім. Тыя ж коні, або каровы. Старыя некалі апавядалі з свайго маленства, калі бальшавікі пазабіралі коней ды кароў у калгас, дык вяртаючыся з калгаснага выпасу, яны звыкла працягвал збочваць у свае двары, да сваіх хлявоў, што выклікала сьлёзы й плач у былых гаспадароў. То бок, яны разбіраюцца, што для іх няволя й дзе яна, не хвалюйцеся. :))
Дарэчы, нават дзікія лясныя зьверы, якія ніколі не даглядаліся чалавекам, выходзяць да чалавека ў час нейкай сваёй бяды. Бо яны ўмеюць маніторыць, што для іх "большае зло", напэўна прырода навучыла. Таму Вы ня маеце рацыі, або ніколі не даглядалі жывёлу, таму й разважаеце штампамі.
Пад навес потым вадзічкі цабарок спатрэбіцца, а далей авёс з канюшынай, а потым сьцены, каб сьнег не замятаў, і ўрэшце конюх, каб сачыў за іх камфортам. :))
Дык а які сэнс было выпускаць іх ? Давядзецца прызнаць, што эксперымент/ спроба не ўдаліся. Тое, што табунок прыблукаў да таго прыпынку, гэта як раз празь іх памяць з колішняга дагляду.