Каментары да артыкула

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

  • Бронза цікавей за золата
    16.07.2026
    Хто будзе прызёрам? Англія ці Францыя?
    А за золата... Ну тут ці Гішпанцы пакажуць зверх гульню, ці суддзі пакажуць, хто на канціненце гаспадар
  • Жвір
    16.07.2026
    Бронза цікавей за золата, пры чым тут судзьдзі ? Вы будзеце працягваць цьвердзіць, што судзьдзі цягнуць каманду Аргентыны па турніру ? Абсурд.

    Французы маюць дужэйшую каманду, чым англічане, а там, як карта ляжа...
  • Аналитик
    16.07.2026
    Жвір ,
    Так и есть
  • 20 год у афсайдзе
    16.07.2026
    Як кажуць англічане bottle job

    Тухель апасля гола імкнуўся засушыць гульню, тады як Скалоні кідаў усё што ёсць, каб тэмп не спадаў. І апасля Англія стала прыжымацца глыбей і глыбей. І прапусціла "ў раздзявальню".

    У Прэм'ер-лізе такое нярэдка бывае, што характэрна
  • Жвір
    16.07.2026
    Усё па-справе, інглішы самі аддалі перамогу суперніку. Дамінаваць 2/3 часу гульні, забіць гол, і ... спыніцца. Так з Аргентынай не гуляюць тыя, хто хоча яе перамагчы.
    Выйшлі наперад, аддалі сярэдзіну поля, адмовіліся ад прэсінгу, дазвалялі суперніку свабодна прымаць мяч, гуляць у пас перад уласнай штрафной пляцоўкай ! Неверагодна, невытлумачальна. На што каманда Англіі разьлічвала, што Аргентына адмовіцца ад барацьбы ?
    Цалкам заканамерны вынік ! А ў фінале будзе сапраўдная сеча...
  • Бобр
    16.07.2026
    Жвір , действительно в финале играют лучшие команды. Похожие по стилю команды по игре , Испания немного быстрее, у Аргентина больше верхних передач. Нас ждёт суперфинал с кучей пасов, стенок
  • ops
    16.07.2026
    Рэд. Дзякуй, выправілі.

    [Зрэдагавана]
  • Кейн
    16.07.2026
    Як жа так, 50-ты год не шансуе Англii)
  • %
    16.07.2026
    Калі і існуе ў гэтым сьвеце футбольным нешта стабільнае да неверагоднасьці дрэннае і усьцяж расчароўваючае, то гэта Англія. Гэтыя хлопцы з года ў год, з пакалення ў пакаленне абавязкова прайграюць у апошняй гульне. Самая змрочная зборная з усіх існуючых. Калі вам трэба даць 100%прагноз хто не возьме турнір, без ваганьняў кажыце - Англія
  • Paliašuk
    16.07.2026
    Што ж вы так Тухеля недаацанілі? Гэта не Аргенціна, а ён пераламаў пераможную гульню. Пяцёрка ззаду, натоўп у цэнтры, усё гэта сканцэнтравана ў сваёй чвэрці поля - так зборная РБ звычайна адбіваецца. Ад каманды з топавым падборам гульцоў у полі ды на лаўцы бачыць такую баязлівую тактыку вельмі дзіўна. Трэнерская параза па справе. Аргенцінцы бруднавата гулялі, выходзіць, і паскублі ангельцаў трохі, і дадому адправілі. Спадзяюся, іспанцы за кошт арганізацыі гульні, большай тактычнай гнуткасці і дысцыпліны вернуць Кубак Свету ў Еўропу.
  • Ян
    16.07.2026
    Аргенціна хораша гуляе, але Гішпанія выглядае лепей.
  • Автсрияк
    16.07.2026
    Это поражение это полностью поражение Тухеля. Гол был виден еще за 20 минут до непосредственно гола. Самое интересное что все это Тухель уже проходил с Баварией в ЛЧ. Тоже полуфинал, тоже после 1-0 выпустил на поле доп защитника, тоже ушли в глухую оборону и тоже именно вот так отхватили два гола.
    И после этого он делает тоже самое в сборной. Это какой-то идиотизм. Это поражение тренера, причем глупое поражение

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць