БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат
-
17.07.2026Прости Господи, Некананічны статус Маскоўскага "патрыярхату" ў Беларусі. У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII, надаўшы аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай, у сваім томасе зазначыў, што далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату не было кананічным. У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны Ўсяленскі патрыярх Барталамей дадаў, што РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопаля, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншы краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. У 2006 годзе патрыярх Барталамэй зрабіў заяву ў Кіеве, што Канстантынопаль лічыць Кіеўскую мітраполію сваёй дачкой і, калі прыйдзе час, разгледзіць пытаньне аб яе самастойнасьці. У кастрычніку 2018 году Сынод Канстантынопальскай царквы спыніў дзеяньне граматы 1686 году аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату
-
17.07.2026Прости Господи, Tаму: Мяжа, Мураваны Плот, і Канава з Кракадзіламі адразу за нашым Смаленскам на усходзе
-
17.07.2026Плот, і Канава з Кракадзіламі адразу за нашым Смаленскам на усходзе , Tak, i апошняя вёска ў РБ, са зборам ў Віленскім Барока , больш ў 100 разоў больш эўропа і цывілізацыя, чым усходні- азіяцкі маскавабад
-
16.07.2026Прыхільнікі гэтай маскоўскай царквы цягнуць Беларусь да этнічнага знішчэння рад выглядам,,мы один народ ,
-
16.07.2026Тутэйшы аглядальнік , беларусы самі сябе вядуць да гэтага самазнішчэння. Нават за мяжой не ў стане вярнуцца да беларускага. Аб чым увогуле гаворка.
-
16.07.2026Канстантынопаль нам у дапамогу ў атрыманні аўтакефаліі.
-
16.07.2026Вольга, я без акуляраў адказваў вам )) і трохі памыліўся - гл. ніжэй у "Праўды"
-
16.07.2026Горача падтрымліваю гэты крок. Недамовак заставацца не павінна.
-
16.07.2026Праўда,
Сучасная тэрыторыя Беларусі, калі не памыляюся, ніколі, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай 2 вякі таму, фармальна не пераходзіла ні да якой царквы ад Канстантынопаля.
Тэолагі-рэлігіяведы тут, калі ёсць, павінны патлумачыць -
17.07.2026Усё фармальна ёсць, Беларусь - гэта захопленая РПЦ тэрыторыя. Але населеніе ня надта супраць. Какая разніца!
-
16.07.2026А беларускі народ далей ходзіць у расейскія праваслаўныя цэрквы.
-
17.07.2026Выбар народа
Дзе ты бачыл ?? Пустыя... бабулькі нішматлікія
Нават сустрэць гэтага як яго з Масква з усей Беларусі збірают
Крыху болей на усілякі выпадак па вадзічку яйкі пасвяціть на Радаўніцу свечку узяць а х..рэст яго ведает хай будзе
А з пераіменаваннем гэта як " пячатка дз'явала" таму что рпц мп адкажа за падтрымку злачынства зладзейства варьяцтв ...
Як і 100.год.таму .. -
17.07.2026бабруйчанін, чаму б проста не прызнаць факт, замест пісаць нейкія каментары з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі памылкамі..?
-
16.07.2026мяне заўсёды, мякка кажучы, здзіўлялі -усе- беларускія СМІ, якія ўжывалі абрэвіятуру БПЦ, нібыта ў Беларусі ёсць свая праваслаўная царква.
Гэта падобна на сучасныя расейскія "волгі" і "масквічы", у якіх акрамя шыльдзікаў, да Масквы і да узбярэжжа)) Волгі ніякага дачынення не маюць -
17.07.2026Прынамсі, новая назва больш дакладная й менш падманлівая. Найбольш сумленнаю назваю будзе «Расейская праваслаўная царква ў Беларусі пад Масквою». Беларусам патрэбна свая ўласная царква, свабодная ад маскоўскага кантролю й «русскомирской» прапаганды. Кірыл Маскоўскі прапаведаваў ерась і выклікаў раскол у царкве, таму ён страціў свае хрысьціянскія паўнамоцтвы. Калі бізантыйскі абрад зачароўвае некаторых беларусаў, лепш пайсьці ў грэка-каталіцкую царкву нашых продкаў.
-
17.07.2026Арда и ничего святого...
-
17.07.2026Распусны праваслаўны клір Кіеўскай мітраполіі перажываючы глыбокі крызіс 16 ст. не хацеў рэфармавацца пасля прамога ўмяшання Канстантынопальскага патрыярха і замест гэтага для захавання пасад пайшоў на ўнію з Рымам. Унію ўсімі праўдамі і няпраўдамі правялі. Пераводзілі ў унію часта праз рэпрэсіі. Тыя праваслаўныя што засталіся называліся дысідэнтамі і шукалі абароны ў казакоў, потым разам з імі - ў Масквы. Масква канешне ўсіх прымала аж да 1795 г. Сабор 1839 г. канчаткова вырашыў пытанне.
У выніку - тутэйшыя самі ў большасці ад пачатку адказаліся ад Канстантынопаля. Тыя, што не адказаліся па аб’ектыўных прычынах не маглі атрымаць абароны Канстантынопаля і сталі пераходзіць пад Маскву. Цяпер маем што маем. -
17.07.2026з прачытанага ў вікіпедыі, Насамрэч, Унія ўзьнікла па трох прычынах. (1) Канстантынопаль ня мог забясьпечыць належнага пастырскага кіраўніцтва (бо яго прыгняталі туркі). (2) Масква агрэсіўна сьцвярджала свае прэтэнзыі на праваслаўных хрысьціян за межамі сваіх межаў (з-за сваёй новай імперыялістычнай ідэалёгіі «Трэцяга Рыма»). (3) Некаторыя праваслаўныя хрысьціянскія япіскапы ў Рэчы Паспалітай імкнуліся да юрыдычнае роўнасьці са сваімі рымска-каталіцкімі калегамі ў дзяржаве, дзе рымска-каталіцызм быў рэлігіяю кіруючага кляса. І таму яны абралі унію з Рымам, каб захаваць мясцовую аўтаномію ды супрацьстаяць замежнаму ўмяшаньню з боку Масквы, захоўваючы пры гэтым бізантыйскі абрад, бо аслаблены Канстантынопаль ня мог эфектыўна кіраваць, а яны не хацелі знаходзіцца пад уладаю іншаземнае Масквы.
-
17.07.2026Фактычна..., чаму сёння няма ўласнай альтэрнатывы маскоўшчыне, акрамя каталіцтва ды тых амерыканскіх?
-
17.07.2026Толькі тады, Народзе, зажывеш ты шчасліва, калі маскаля над табою ўжо не будзе.
Какая бпц ???, - только московская церковь в Беларуси !
А что касается православия, то его не было, нет и не будет в московской церкви в Беларуси !
Как и христианства, днём с огнём, не сыщешь в московской церкви в Беларуси !