Вайна88

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-16

Узброеныя сілы Украіны ўпершыню збілі расійскі знішчальнік з дапамогай знішчальніка F-16. Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Дэн Кейн.

F-16, ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons

«Нядаўна мы сталі сведкамі першага паветранага бою, у якім украінскі F-16 збіў расійскі знішчальнік. За апошнія некалькі гадоў дзякуючы падтрымцы шматлікіх партнёраў Украіна значна ўзмацніла сваю эшаланаваную сістэму абароны», — сказаў Кейн падчас слуханняў у Камітэце Сената ЗША па асігнаваннях.

Генерала спыталі, як на Украіну можа паўплываць спыненне фінансавання сістэм супрацьпаветранай абароны. Кейн адказаў, што Кіеў праводзіць «неверагодную працу» па развіцці ўласнай абароннай прамысловасці.

«Гэта датычыцца як магчымасцяў класа «зямля — паветра», так і магчымасцяў класа «паветра — паветра»», — адзначыў генерал.

На пачатку ліпеня гэтага года Паветраныя сілы Украіны паведамілі пра знішчэнне на ўсходнім кірунку чарговага расійскага шматмэтавага знішчальніка Су-35. З дапамогай якога ўзбраення быў збіты самалёт, украінскія вайскоўцы не ўдакладнілі.

Каментары8

  • гыы
    22.07.2026
    "Сбитый" истребитель был на земле ? Знаем мы, как ВСУ в неравном бою "уничтожает" что самолеты, что корабли, стоящие в доках...
  • Жвір
    22.07.2026
    гыы, все знают, показывали, "дух Киева", мочил те самолёты в небе, а люди с земли записывали, много видео было в сети. У РФ же тактика шпаны из подворотни, кучей на одного, иначе они не умеют. Однако у РФ и кучей уже не получается, отгребают по сопаткам.
  • Чудеса
    22.07.2026
    гыы, у ваньки все еще «не так все однозначно».

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць