Свет22

У Францыі знайшлі мёртвым скаўта Эпштэйна

69‑гадовага грамадзяніна Швецыі знайшлі мёртвым у яго доме.

Даніэль Сіад. Скрыншот відэа BFMTV

У Францыі знайшлі мёртвым скаўта мадэляў Даніэля Сіада, якога падазравалі ў пошуку дзяўчат для амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, паведамляе BFMTV.

Паводле звестак тэлеканала, 69‑гадовага грамадзяніна Швецыі знайшлі мёртвым у яго доме ў камуне Каломб каля Парыжа 20 ліпеня. Прычына смерці пакуль не ўстаноўлена. Французскія ўлады пачалі расследаванне.

BFMTV адзначае, што Сіад 2090 разоў згадваецца ў матэрыялах па справе Эпштэйна, апублікаваных Міністэрствам юстыцыі ЗША. Паводле версіі следства, ён мог выступаць пасярэднікам, які знаёміў ахвяр з фінансістам.

Падчас размовы Сіада з журналістам BFMTV у маі гэтага года ён прызнаваў, што прыводзіў дзяўчат да Эпштэйна, аднак сцвярджаў, што дзейнічаў як скаўт і кастынг-дырэктар для Victoria's Secret. Ён таксама казаў, што яго адносіны з Эпштэйнам мелі выключна прафесійны характар.

Акрамя таго, пяць жанчын абвінавачвалі Сіада ў згвалтаваннях і сэксуалізаваным гвалце. Сам ён адхіляў усе абвінавачанні. Французскія праваахоўныя органы не паспелі яго дапытаць.

Каментары2

  • wert
    23.07.2026
    и статья не интересна почти никому. зато футбол всем интересен....хотя быть должно наоборот. жаль....
  • лол
    23.07.2026
    хтосьці падчышчае сляды. Каго толькі не было ў Эпштэйна - ні палітычныя лагеры, ні партыйная прыналежнасць, ні групы ўплыву, ні краіны паходжання не заміналі, рэдкая еднасць і сяброўства

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць