Культура11

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна

Пастаноўка ўжо заўтра.

Спектакль «Кот у ботах» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, квіткі на які не купіць, можна будзе паглядзець бясплатна. Яго пакажуць у Ракаўскім дворыку (Мінск, вул. Ракаўская, 25) 25 ліпеня. Пачатак — а 15:00.

«Мы завяршаем тэатральны сезон! І па штогадовай традыцыі напрыканцы сезона запрашаем вас у Ракаўскі дворык на спецыяльны паказ спектакля «Кот у ботах». Асаблівая магія гэтага дня будзе ў акцёрскім складзе. На сцэну выйдуць легенды і любімцы публікі: заслужаны артыст БССР Уладзімір Грамовіч, Валерый Зяленскі, Багдан Карташоў, Аляксей Сянчыла і Сафія Бурдо», — пішуць у сацсетках тэатра.

«Мы невыпадкова выбралі «Ката ў ботах» для паказу ў Ракаўскім дворыку. Па-першае, гэта адзін са «старажылаў» нашага рэпертуару: сёлета спектаклю споўнілася 27 гадоў.

Яго паставіў заслужаны артыст БССР Уладзімір Пятровіч Грамовіч, які, дарэчы, таксама выйдзе на сцэну ў гэты дзень. Па-другое, «Кот у ботах» выдатна падыходзіць для вулічнага паказу: у ім шмат элементаў акцёрскай імправізацыі і гумару, якія так любяць нашы гледачы. Мы рады, што склалася добрая традыцыя — сустракацца з прыхільнікамі тэатра ў незвычайнай атмасферы, ва ўтульным Ракаўскім дворыку. Для нас гэта не проста выязное мерапрыемства. Кожны раз мы атрымліваем велізарнае задавальненне ад сустрэчы, зносін і эмоцый нашых гледачоў, — расказалі Onliner у Тэатры лялек.

Увечары таго ж дня Беларускі дзяржаўны тэатр лялек закрые свой 88‑ы сезон у родных сценах спектаклем «На чорнай-чорнай вуліцы».

Каментары1

  • Коцік
    24.07.2026
    Люблю такія імпрэзы!

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць